ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
426 subscribers
6.73K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Калейдаскоп шостага дня гімназіі 14

💢 Цэнтр “Краіна майстроў”.
- прэзентацыя гуртка “Робататэхніка” для вучняў 1, 2 класаў. Гурток працуе ўжо не першы год. Вядуць заняткі настаўнікі Леановіч Наталля Мікалаеўна і Знак Наталля Аляксееўна. Выхаванцы гуртка станавіліся прызёрамі і дыпламантамі конкурса " Мінскі робатурнір" і гарадскога фестывалю праектна-даследчых работ "Пазнанне і творчасць".

Удзельнікі клуба ЮНЕСКА "Айрыс" гімназіі ўжо пачалі рыхтавацца да Дня Усіх Закаханых. У творчай майстэрні працавалі і вучні і кіраўнік клуба Касаткіна Таццяна Валянцінаўна!
😉 Разам рыхтуемся да святаў!

#Заводскі
#гімназія14
#гурткі
#творчасць
Калейдаскоп шостага дня гімназіі 14

💢 Цэнтр “Краіна ведаў”.
- Віртуальная экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Падчас падарожжа з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчуком А.В. вучні пабывалі на месцах мемарыяльных комлексаў "Трасцянец" і "Дальва". 🇧🇾

- Пазнавальная праграма да дня Юнага героя-антыфашыста "Маленькія людзі - вялікія подзвігі" для вучняў 5А класа ў музеі Партызанскай славы. З гераічнымі лёсамі піянераў-герояў: Л.Голікава, З.Партновай, В.Коціка, М.Казея, А.Кашавога пазнаёміла кіраўнік музея Літвіновіч Н. Ю..Разам паглядзелі фрагменты дакументальных фільмаў, хвілінай маўчання аддзячылі за подзвігі, які будуць жыць вечна.🚩

💢 Цэнтр “Рух наперад” - у рамках праекту ЮНІСЕФ "Стварэнне дружалюбнага і падтрымліваючага асяроддзя ва ўстановах сярэдняй адукацыі" псіхолаг Я.С. Ліхаманава правяла заняткі для вучняў 6-х класаў “Як мы адмаўляем пасля гвалту?”, а для 8-х класаў прафарыентацыйную гульню “СУМОЎЕ”.

#Заводскі
#гімназія14
#ПомнімГісторыю
#ВучымсяСябраваць
Калейдаскоп шостага дня гімназіі 14

💢 Цэнтр "ІНФАбяспека і прававыя веды".
- Пазнавальную гульню "Ці ведаю я закон?" для вучняў 8-х класаў правяла класны кіраўнік Андрушка Аліна Міхайлаўна. Вучні старанна разбіралі жыццёвыя сітуацыі, удакладнялі адказнасць за тыя ці іншыя ўчынкі і дзеянні. ☝️😉

💫- Знаёмства з прававым сайтам працягваецца ў вучняў 3-х класаў. Пазнавальную інфармацыю расказала Смаляк Таццяна Міхайлаўна: раздзелы сайта, гульні і нават юрыдычныя веды, якія можна тут атрымаць.💫

💢 Цэнтр "Алімпійцы" сёння запрашаў на лыжню і на спаборніцтвы па валейболу і гандболу для дзяўчат і хлопцаў 8-10 класаў. Кіраваў работай цэнтра - настаўнік фізічнай культуры Вялікі Дзмітрый Сяргеевіч.

Праводзім суботу з карысцю!

#Заводскі
#гімназія14
#ПрававыяВеды
#Спорт
У тэатр усім класам!

🎭 05.02.2022 года вучні і бацькі 9,10 класаў гімназіі 14 наведалі Лошыцкую сядзібу, дзе прынялі ўдзел у інтэрактыўным мерапрыемстве "Чытаем Дуніна-Марцінкевіча".🎭

Мерапрыемства падрыхтавана з нагоды 214-годдя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, заснавальніка беларускай драматургіі, добрага сябра Яўстафія Прушынскага, гаспадара Лошыцкай сядзібы. Навучэнцы праглядзелі некалькі дзей фарс-вадэвіля, паслухалі артыстаў філармоніі с музычнымі творамі на словы драматурга. Пасля вучні з задавальненнем пагулялі ў гульню, дзе ўзгадвалі назвы, фразеалагізмы, дзеі з "Пінскай шляхты".

Маленькім Нясвіжам назвалі дзеці музей Лошыцкая сядзіба. Па выніках гульні пераможцы атрымалі Сертыфікат на наведванне музея і цудоўны альбом з рэпрадукцыямі для музея гімназіі.

#Заводскі
#гімназія14
#ТэатральныВечар
У всех школьников Минска может появиться ученический билет.

Это новый пластиковый документ, который планируют внедрить в учреждениях общего среднего образования. Он станет визитной карточкой столичного учащегося.

📎На смарт-карту будет нанесена информация об учащемся: его имя, фамилия, место учебы, личная фотография. Кроме того, укажут, до какого периода действителен документ.

Об универсальных функциях ученического билета и перспективах развития этой идеи читайте здесь.
🔻Да140-годдзя Я.Купалы і Я. Коласа🔻

Працягваем працу над праектам "Чытаем Купалу і Коласа разам!"

📝 Сёння вучні 9-х класаў гімназіі 14 на занятках па літаратуры праходзілі квэст па паэме Я.Купалы "Бандароўна". 📝

Вывучаць класікаў беларускай літаратуры цікава і займальна! Менавіта так прапануе праводзіць заняткі майстар сваёй справы - настаўніца Калода Кацярына Вячаславаўна. 😉👌

#Заводскі
#гімназія14
#спадчына
#Янка_Купала