ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
461 subscribers
7.17K photos
196 videos
13 files
227 links
Download Telegram
КАЛЕЙДАСКОП ЦІКАВЫХ СПРАЎ ШОСТАГА ДНЯ ГІМНАЗІІ 14
Творчыя выхаваўчыя цэнтры запрашалі на мерапрыемствы.

💢 Цэнтр "Лідар" - вучні 8Б Куракоў Міхаіл, Лазоўскі Назар і педагог-арганізатар Мірошнік Ю.Г. прынялі ўдзел у раённым паседжанні Лігі Маладога Лідэра на тэму: "Якія сацыяльныя гарантыі павінна змяшчаць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь". Размова атрымалася змястоўнай і пазнавальнай.

💢 Цэнтр "Пазнаём Беларусь" - віртуальная экскурсія па Беларусі. Вучні 10 класа разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчуком А. В. пабывалі на Мамаевым кургане, дзе падчас Сталінградскай бітвы ў 1942-1943 адбываліся разлютаваныя баі. 💫

💢 Цэнтр "Спадчына" - інтэлектуальная віктарына "Мой родны горад - мая малая Радзіма". Вучні 5А класа разам з Літвіновіч Н.Ю. адправіліся ў падарожжа па Мінску старажытнаму і сучаснаму. У складзе творчых каманд шукалі рашэнні таямнічых загадак гісторыі Мінска і прызнаваліся ў любові да сваёй малой Радзімы.🇧🇾

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#Гісторыя_маёй_краіны
КАЛЕЙДАСКОП ЦІКАВЫХ СПРАЎ ШОСТАГА ДНЯ ГІМНАЗІІ 14

💢 Цэнтр "Сямейны куток" - пазнавальная праграма "Па адзежцы сустракаюць". Вучні 8 класаў разам з Кмітой Галінай Мікалаеўнай даведаліся пра гісторыю адзення, пра асаблівасці дзелавога стылю, малявалі творчыя праекты адзення для розных відаў дзейнасці.🎨 А ў "Чорным куфары" былі рэчы, якія трэба было адгадаць навобмацак. Правялі час весела і з карысцю. 😉

💢Цэнтр "Рух наперад" - вучні 9-х класаў сёння пабывалі на занятках у псіхолага Ліхаманавай Яніны Сяргееўны, дзе разам размаўлялі пра прафесіі, што будуць запатрабаваны праз 5-7 гадоў. А з класным кіраўніком Градовіч Ларысай Васільеўнай девяцікласнікі наведалі Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 14, дзе даведаліся пра прафесіі ў галінах дрэваапрацоўчай вытворчасці і транспартнага абслугоўвання.💫

Арганізацыя свайго вольнага часу, уменне адказнага выбару адносін да сваіх спраў - правільны накірунак кожнага падлетка да стварэння сваей паспяховай будучыні!

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#ПрафАрыентацыя
КАЛЕЙДАСКОП ЦІКАВЫХ СПРАЎ ШОСТАГА ДНЯ ГІМНАЗІІ 14

💢 Цэнтр "Алімпійцы" - спартландыя "Зімовыя старты" для вучняў 6, 7 класаў прайшла на вуліцы. Надвор'е паспрыяла добраму ходу лыжаў і цудоўнаму настрою спартсменаў! 😉
Спаборніцтвы па валейболу для вучняў 10, 11 класаў прайшлі ў спартыўнай зале. Сустрэча атрымалася сяброўскай, усе удзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і аптымізму. 😆😃😉

Работу цэнтра арганізавалі настаўнікі фізічнай культуры Вялікі Д.С. і Туманава А. С..😉

💢 Цэнтр "Краіна ведаў" - вучні 6Б класа і Грэчкіна С. М. наведалі выставу "Калядныя цуды" у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Даведаліся пра гісторыю святкавання, пра калядную зорку, пабачылі экспанаты: цацкі, яркія маскі. Святочны настрой гарантаваны! 😉
Вучні 1Б класа і Собаль С. М. наведалі музей Акіянаграфіі. 💦 Дзеці ўбачылі шмат розных рыб. 🐟 🐠 🐡 Даведаліся пра водных жывёл свету, убачылі экіпіроўку даследчыкаў водных глыбінь. Шмат уражанняў атрымалі! 😉👍🏻

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#Спорт
#Выставы #Музеі
ШОСТЫ ДЗЕНЬ У ГІМНАЗІІ 14

💢 Цэнтр "Зялёная планета" - экалагічная пазнавальная праграма "Птушкі Бацькаўшчыны" і акцыя "Кармушка". Вучні 6-х класаў сёння абмяркоўвалі пытанні захавання разнастайнасці відаў птушак на Беларусі. Марына Рыгораўна Міхайлава пазнаёміла вучняў з накірункамі працы грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны". Вырашылі далучыцца да цікавай справы - галасавання. 🕊🦆🦉🦢

📍Запрашаем усіх разам з намі прагаласаваць за птушку 2023 года! 📍 Праходзьце па спасылцы: https://ptushki.org/birdoftheyear

🐦 Прагаласаваць можна за адзін з пяці відаў дзікіх птушак, якія беларусы прапанавалі для ўдзелу ў “птушыных праймерыз”.
🔻Вось гэтыя птушкі: вялікі баклан, шэрая варона, звычайная чаротаўка (камышовка-барсучок), вялікі савук (большой крохаль), таўстадзюб. 😉
📍У другой частцы праграмы вучні і Марына Рыгораўна выйшлі на двор гімназіі і напоўнілі зернем кармушкі на тэрыторыі. ❄️

Экалогія нашага краю залежыць ад нашых каштоўнасных адносін да прыроды!

#Заводскі
#гімназія14
#экалогія