ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
425 subscribers
6.73K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🎄КАНIКУЛЫ. ДЗЕНЬ ВОСЬМЫ. 🎄

Весела i пазнавальна праходзяць канікулы ў гімназіі 14. Шмат цікавых спраў і мерапрыемстваў запланавана для вучняў.

💢 Вучні 9-х класаў разам з кіраўнiком па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасiмчуком Андрэем Вячаслававiчам наведалі в/ч 63756. Пабылі на базе рамонта і захавання артылерыйскай зброі і баепрыпасаў. Хлопцы адчулі сябе сапраўднымі абаронцамі сваёй краіны. 😉👍🏻

Вучні старэйшых класаў з задавальненнем наведалі каток. Зімовыя забавы добра падымаюць настрой!😄😃😀😆😉

Вучні 5Б класа наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Пазнаёміліся з цікавай экспазіцыяй, паглядзелі дакументальны фільм-рэканструкцыю "Мінск даваенны", пабачылі гараж і першую машыну Коласа. Атрымалі безліч пазітыўных эмоцый. 😉

Наперадзе яшчэ шмат цікавага! Правядзем канікулы з карысцю!

#Заводскі
#гімназія14
#ВясёлыяКанікулы
КАНIКУЛЫ. ДЗЕНЬ ДЗЕВЯТЫ.
Весела i пазнавальна праходзяць канікулы ў гімназіі 14.

Для дзяўчынак 9-х класаў адбыўся круглы стол на тэму: "Хачу ўсё ведаць". Размаўлялі пра важныя пытанні захавання рэпрадуктыўнага здароўя і прафілактыку захворванняў. На мерапрыемстве прысутнічала медыцынская сястра УЗ "10 гарадская дзіцячая клінічная паліклініка" Дудорга Алена Аляксееўна. Гутарку правяла педагог сацыяльны Фамічова Таццяна Валер'еўна.

Вучні 5А класа прынялі ўдзел у чэмпіянаце па настольных гульнях.
Вучні 7-х класаў прынялі ўдзел у інтэллектуальных спаборніцтвах. Разгадвалі рэбусы, успаміналі назвы састаўных частак камп'ютэра, спаборнічалі ў эрудыцыі.

Мерапрыемствы па здароваму ладу жыцця і спаборніцтвы інтэллектуальнага напрамку - дазваляюць нам падтрымліваць высокі ўзровень пазнавальнай актыўнасці вучняў у час канікул. 😉👌🏻

#Заводскі
#гімназія14
#ЗдаровыЛадЖыцця
#ІнтэллектуальныяГульні
#ВясёлыяКанікулы
Апошні дзень школьнага лагера "ЭКАсвет" гімназіі 14

У школьным лагеры прымалі ўдзел 36 вучняў 1-4 класаў. Для іх працавалі 18 выхавацеляў. Сёння выхаванцы прынялі ўдзел у экалагічным кіналекторыі "Экалогія і мы", дзе паглядзелі мультыплікацыйныя фільмы на азначаную тэму і абмеркавалі свой асабісты ўдзел у вырашэнні праблем экалогіі горада і краіны.

🖌Адным з цікавейшых мерапрыемстваў апошняга дня стаў конкурс малюнкаў "Эмблема алімпійскіх гульняў 2022 года". Вось дзе разгулялася фантазія! 😉

💦 На жаль на вуліцы няма снегу для конкурса снежных фігур, але гэта не сапсавала нам настрой! Усе бадзёрыя і вясёлыя! Адпачлі з карысцю! 😉👍🏻

Дзякуем усім, хто працаваў у лагеры: выхавацелям, работнікам сталовай, нашым фізрукам, медыцынскай сястры, тэхнічнаму персаналу гімназіі 14 і начальніку лагера - Шыдлоўскай Алене Уладзіміраўне за цікавую і пазнавальную змену!

Лагер "Экасвет" развітваецца з вучнямі да вясенніх канікулаў.

#Заводскі
#гімназія14
#ШкольныЛагер
#ВясёлыяКанікулы
Метадычнае аб'яднанне

4 студзеня 2022 года адбылося метадычнае аб'яднанне настаўнікаў пачатковых класаў па тэме "Візуалізацыя вучэбнага матэрыялу на розных этапах вучэбнага занятка".

Дзяліліся вопытам працы з QR кодамі на платформе plickers.com

#Заводскі
#гімназія14
#Вопыт
#ПачатковаяШкола
Метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў

5 студзеня адбылося паседжанне на тэму "Актывізацыя педагагічных і выхаваўчых магчымасцей класных кіраўнікоў у межах грамадзянскага, патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання вучняў гімназіі".

У час размовы былі разгледжаны асноўныя накірункі дзейнасці па рэалізацыі задач грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Класныя кіраўнікі абмяняліся вопытам работы па рэалізацыі рэспубліканскага праекта "ШАГ" (Леановіч Н.М.), па дзейнасці музея Партызанскай славы (Блешчава Т.В.).

У практычнай частцы паседжання праз "Мазгавы штурм" разам планавалі калектыўную творчую дзейнасць гімназіі ў рамках года Гістарычнай памяці і 140-годдзя з дня нараджэння Я.Коласа і Я.Купалы.

❄️ Жадаем вам, калегі, творчага ўзлёту і натхнення ў новым 2022 годзе! 😉👌

#Заводскі
#гімназія14
#паседжаннеМА
#Плануем
#Абмяркоўваем
❄️ У тэатр усім класам! ❄️

Працягваюцца канікулы! Прыемна наведаць тэатр са сваімі аднакласнікамі і класнымі кіраўнікамі!

Вучні 6В і 6Б гімназіі 1️⃣4️⃣ разам з класнымі кіраўнікамі Грэчкінай Святланай Мікалаеўнай і Міхайлавай Марынай Рыгораўнай наведалі Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача і спектакль "Сцяпан - вялікі пан".

Вельмі цікавы спектакль. Рэкамендуем да прагляду! 😉😃🤔🤣😆👌

#Заводскі
#гімназія14
#ТЮГ
#РазамУтэатр