ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.98K photos
175 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🎯 МЫ СУПРАЦЬ БУЛІНГУ!

🇧🇾 Гімназія №14  г.Мінска ўжо другі год з’яўляецца эксперыментальнай пляцоўкай рэспубліканскага праекта "Дружалюбнае і падтрымліваючае асяроддзе ва ўстановах адукацыі".

📍Праект рэалізуецца сумесна з кафедрай псіхалогіі  Мінскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка і накіраваны на прафілактыку булінгу ў школах.

📚 У гэтым навучальным годзе пачаўся чацвёрты этап эксперыментальнага праекта. Пад кіраўніцтвам педагога-псіхолага Яніны Сяргееўны Ліхаманавай  актыўна ідуць трэнінгі і  навучальныя заняткі.

👨‍🎓👩‍🎓 Вучні гімназіі выпрацоўваюць асабістыя рэкамендацыі, ствараюць інфармацыйныя прадукты і выказваюць сваё бачанне прафілактыкі булінгу.

#Заводскі
#гімназія14
#супрацьбулінгу
#эксперыментальнаядзейнасць
🎯 ЛІТАРАТУРНЫЯ СУСТРЭЧЫ

📚 Сустрэча з беларускай пісьменніцай Надзеяй Ясмінска прайшла ў гімназіі №14 г. Мінска 29 кастрычніка.

📜📖📕Мерапрыемства арганізавана ў межах працы "Літаратурнай гасцёўні" для вучняў пачатковых класаў.

👦👧Дзеці з задавальненнем слухалі аповед госці, якая працуе ў жанрах фэнтэзі, дзіцячай літаратуры, магічнага рэалізму, акрыляючай прозы.

💥Надзея Ясмінска прэзентавала пачаткоўцам сваю кнігу "Чароўныя ніткі пані Яніны".

📚 Вучні не толькі слухалі госцю, але і задавалі пытанні аб яе творчасці і новых кніжках для дзяцей.


#Заводскі
#гімназія14
#цікавыя_сустрэчы
🎯 ЗАЙМАЛЬНАЯ РОБАТАТЭХНІКА

🤖 Ужо многа гадоў запар паспяхова працуе  працуе ў гімназіі №14 г. Мінска гурток "Робататэхніка".

👧👦 Яго з задавальненнем наведваюць вучні пачатковых класаў.  На кожным занятку яны пазнаюць новае, ствараюць цікавыя канструкцыі.

🎃👻Напярэдадні  Хэллоуіна вучні сканструявалі ведзьму.

#Заводскі
#гімназія14
#робататэхніка
5️⃣ ЦУДАЎ МУЗЕЯ ПАРТЫЗАНСКАЙ СЛАВЫ

👧👦 30 кастрычніка ў гімназіі №14 г. Мінска лектарамі музея Партызанскай славы была праведзена абзорная экскурсія па музеі для вучняў пачатковых класаў.

📋Экспазіцыі музея распавядаюць аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны, аб зараджэнні партызанскага руху на Беларусі, аб дзеяннях партызан на акупіраванай тэрыторыі.

Вучні з задавальненнем слухалі лектараў, якія звярнулі ўвагу на патрыятычныя пачуцці, гонар за сваю Радзіму, за свой народ, які мужна і гераічна абараняў сваю зямлю ад акупантаў!
Запрашаем да нас у музей!

#заводскі
#гімназія14
#музей
#экскурсія_ў_музей
🚩 ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ: ЦІКАВА І ЗАЙМАЛЬНА

📍У шосты школьны дзень, 30 кастрычніка, у гімназіі №14 кіпела жыццё.

🇧🇾 Экскурсію "Пяць цудаў музея" правялі для вучняў лектары музея Партызанскай славы.

📖 Першакласнікі знаёміліся з дзіцячай літаратурай у бібліятэцы.

🎯 Старэйшакласнікі рыхтаваліся да НПК: праводзілі фізіка-хімічнае даследванне глебы.

🏓 У спартыўнай зале праходзілі спаборніцтвы па міні-футболе.

#Заводскі
#гімназія14
#школьная_субота
📖 СЛОВА ДАЛЯ ГУЧЫЦЬ І СЁННЯ

🔊🗣У конкурсе аратарскага майстэрства "Слова Даля сёння" прыняла ўдзел вучаніца  11 класа гімназіі №14 г. Мінска Алеся Кодзь.

📚 Пад кіраўніцтвам настаўніка  рускай мовы і літаратуры Святланы Мікалаеўны  Грэчкінай Алеся крок за крокам рыхтавалася да публічнага выступу.

📍Сумесная праца адзначана пахвальным лістом Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.

#Заводскі
#гімназія14
#нашыталенты
Гімназія №14 г. Мінска запрашаем прыняць удзел у мерапрыемствах! Прыходзьце! Будзе цікава!
💥КАНІКУЛЫ ПАЧАЛІСЯ!

🎙📻 У чарговым запісе праграмы "Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя" на  канале "Культура" Беларускага радыё ў першы дзень канікул прынялі ўдзел вучні пачатковых класаў гімназіі №14 г. Мінска. 

🇧🇾 У гэты раз пачаткоўцы разам  з рэдактарам праграмы Наталляй Сіротка разважалі на тэму Радзімы, бацькаўшчыны, роднай зямля.

👦👧Вучні гімназіі дзяліліся сваімі ведамі пра вечныя каштоўнасці.

💥Поспехаў вам, нашы  маленькія зорачкі!

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#цікаваесупрацоўніцтва
💥 ХРОНІКА ВОСЕНЬСКІХ КАНІКУЛ: ДЗЕНЬ ПЕРШЫ

📍Першы дзень восеньскіх канікул у гімназіі №14 г. Мінска выдаўся даволі насычаным.

Дзень пачаўся з вясёлай ранішняй зарадкі ў аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей "Сонейка".

🇧🇾 🎯 Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Віталій Анатольевіч Герасімчук арганізаваў для старшакласнікаў наведванне ціра ў СШ №124.

📈 Педагог-псіхолаг Яніна Сяргееўна Ліхаманава правяла прафілактычны занятак з элементамі трэнінгу
"Псіхалагічная залежнасць курыльшчыка".

🏀🏓 Для ўсіх жадаючых працавала спартыўная зала.

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
📍ХРОНІКА ВОСЕНЬСКІХ КАНІКУЛ: ДЗЕНЬ ДРУГІ

🎃 Свята гарбуза прайшло ў другі дзень канікул, 2 лістапада, у гімназіі №14 г. Мінска. Мерапрыемства арганізавана ў межах раённай акцыі "Прыходзь на школьны двор!"

🍁🍂 Удзел у свяце прынялі не  толькі вучні гімназіі, але і вучні сярэдніх школ №98 і №82.

👧👦Дзяцей чакалі песні, жарты, гульні і крышачку Хэллоуіна на англійскай мове.

🇧🇾 Таксама ў гэты дзень вучні гімназіі арганізавалі і правялі  інтэлектуальны квэст "Вуліцы Заводскага раёна".

🎯 У спартыўнай зале для вучняў 5-х класаў прайшлі эстафеты "Вясёлыя старты".

#Заводскі
#гімназія14
#цікавыя_канікулы
📍 ХРОНІКА ВОСЕНЬСКІХ КАНІКУЛ: ДЗЕНЬ ТРЭЦІ

🚃 Экскурсіяй   у Бярозаўку на шклозавод "Нёман" адзначыўся трэці дзень канікул, 3 лістапада, у гімназіі №14 г. Мінска. Удзел у ёй прынялі вучні 6-х і 7-х класаў.

🇧🇾Вучні ўбачылі  працэс стварэння шкляных вырабаў,  наведалі музей беларускага шкла і пазнаёміліся з радзімай Адама Міцкевіча.

🎭Вучні 5Б класа наведалі ТЮГ, дзе прагледзелі пастаноўку "Царэўна-жабка".

👦👧 Васьмікласнікі правялі мерапрыемства "Заглянем у сямейны альбом".

👨‍👩‍👦‍👦Тэму сям’і працягнулі і вучні 5-х класаў. Яны арганізавалі тымбілдынг "Традыцыі маёй сям’і".

🏓🏀 Для наведвальнікаў аздараўленчага лагера "Сонейка" былі арганізаваны "Вясёлыя старты".

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы