Forwarded from ГУО "Гимназия № 39 г. Минска"
Пры шляху шырокім,
Дзе стаіць камора,
Я на свет радзіўся,
Пад глухі шум бору,
Позняю парою, Восенню гнілою.
Якуб Колас. «На раздарожжы»
1️⃣ Першым нашым прыпынкам стаў мемарыяльны комплекс Акінчыцы, дзе 3 лістапада 1882 года нарадзіўся Якуб Колас (сапраўднае імя – Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч). 👶👩🍼
Нам давялося пабываць унутры роднай сядзібы Якуба Коласа, паглядзець на цікавыя рэчы, звязаныя з беларускім бытам:
✅ рыбалоўныя снасці, якімі карыстаўся родны дзядзька паэта Антось.
✅Разнастайныя прылады для пчалярства.
✅Іншыя прадметы старадаўняга беларускага побыту.
#гимназия39 #gymn39 #экскурсия

Сама сядзіба знаходзіцца на тэрыторыі вельмі прыгожага заказніка🌳🌲, прырода якога, апісаная паэтам у паэме “Новая зямля”📜, заварожвае сваёй веліччу і прыгажосцю😍
Нам нават пашчасціла абняць магутныя векавыя дубы і загадаць жаданні. ✨
#gymn39 #гимназия39 #экскурсия
Нам нават пашчасціла абняць магутныя векавыя дубы і загадаць жаданні. ✨
#gymn39 #гимназия39 #экскурсия
Forwarded from ГУО "Гимназия № 39 г. Минска"
🏘️Затым мы адправіліся ў мемарыяльную ўсадзьбу “Смольня” – месца, дзе з 1910 года жыла сям’я паэта: маці Ганна Юр'еўна, дзядзька Антось, сёстры Міхаліна, Алена, Марыя, браты Улад, Міхась і Іосіф.👨👨👦
Сам Якуб Колас упершыню наведаў усадзьбу ў 1911 годзе, тады ж ён пасадзіў у Смольні ліпы, пад якімі ў 1912 годзе прайшла іх першая сустрэча з Янкам Купалам. 🤝
Тут, у Смольні, Якуб Колас працаваў над паэмамі “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, напісаў шэраг вершаў, апавяданняў. Сядзіба адлюстравана і ў трылогіі “На ростанях”. Сёння інтэр'ер мемарыяльнай хаты адноўлены па ўспамінах родных паэта. Тут захоўваецца дух сям’і Міцкевічаў. ✍️📝
🚙Наша падарожжа выдалася вельмі цікавым і пазнавальным. Усе ўдзельнікі захацелі яшчэ больш даведацца пра вядомых беларусаў, іх жыццё, лёс і ўклад у станаўленне і развіццё нашай Радзімы. ♥️💚