Образование. Фрунзенского района
1.2K subscribers
80K photos
2.91K videos
16 files
2.59K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Фрунзенского района г.Минска
Download Telegram
Сёння пачынае работу студыя па падрыхтоўцы навучэнцаў да інтэлектуальных спаборніцтваў і конкурсаў па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура". ДУА "Гімназія №4 г.Мінска" святочна сустракае ўдзельнікаў студыі! З удзелькамі студыі была праведзена экскурсія па гімназіі, у музей гімназіі, у музей "Беларуская хатка". На працягу двух тыдняў навучэнцы пазнаёмяцца з асаблівасцямі нацыянальнага побыту, характару, культуры беларусаў. Атрымаюць звесткі аб гісторыі развіцця беларускай мовы, пазнаёмяцца з гісторыяй беларускай літаратуры і атрымаюць навыкі па рабоце з тэкстам.
#Гимназия_4
Экскурсія у Цэнтр Беларускай Нацыянальнай Культуры "Сялянская хатка" 🛖
🔸Сёння выхаванцы ДУА "Яслі-сад N 12 г. Мінска" пабывалі ў гасцях Гімназіі №4 г.Мінска. 🏫
🔸У гімназіі дзейнічае музея гісторыі і этнаграфіі Беларусі «Мой родны кут», Цэнтра беларускай нацыянальнай культуры. 🇧🇾
🔸З дапамогай экскурсіі дзеці пазнаёміліся з традыцыямі роднага краю, далучыліся да багатай беларускай народнай спадчыны, пашырылі ўяўленні пра дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (вышыўка, саломапляценне, лазапляценне, кераміка).
🔸Экскурсія праходзіла на беларускай мове, дзеці уважліва слухалі, задавалі пытанні, з цікавасцю размаўлялі на роднай мове.🇧🇾
🔸Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі беларускага народнага адзення👗, адрозненнем жаночых і мужчынскіх касцюмаў рознага строю, пазнаёміліся з беларускай назвай прадметаў хатняга ўжытку (ручнікі, абрусы, дываны).
#ЯС_12
#Гимназия_4
28.09.2022 у ДУА "Гімназія 4 г. Мінска" прайшла інфармацыйная гадзіна праекту "ШАГ".
☝️У рамках мерапрыемства па тэме "Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна" выступленне падрыхтавалі навучэнцы 1️⃣0️⃣ Б класа.
💥Запрошаным госьцем быў  Дашкевіч Аляксандр Леанідавіч - дацэнт установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі "Міжнародны ўніверсітэт "МІПСА", кандыдат гістарычных навук.
💫Кожнае выступленне суправаджалася цікавай і яркай прэзентацыяй, фота і відэаматэрыяламі, вершамі. Была закранута тэма генацыду беларускага народа і неабходнасці памятаць старонкі гісторыі.
#Гимназия_4
#ШАГ
💫Яркія моманты святочнага канцэрта да Дня настаўніка 30.09.2022 у ДУА "Гімназія 4, г. Мінска "💫
#Гимназия_4
🍁Падарожжа ў мінулае
Прыгожым восеньскім днём🌞
Вучні 6️⃣ -класаў ДУА "Гімназія 4, г. Мінска" акунуліся ў гістарычнае мінулае: наведалі сядзібу-музей "Стары Менск".
💥Юнакі і дзяўчаты пахадзілі па зямлі Усяслава Чарадзея, падыхалі паветрам, якім дыхаў Усяслаў Чарадзей, вызвалілі князя са зняволення, паўдзельнічалі ў рыцарскіх забавах, наведалі старажытнае замчышча.
☝️А таксама гімназісты прадэманстравалі глыбокія веды па гісторыі нашай краіны, чым прыемна здзівілі экскурсаводаў!🤗❤️❤️❤️👏
#Гимназия_4
💐 МАТУЛІН ДЗЕНЬ

💥 Сёння ў гімназіі №4 г. Мінска праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці.

💐 Дарагія нашы мамы!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём маці!

🏵🏵 Жадаем усім мамам нашай гімназіі  дабра, душэўнага спакою, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
🤱👪 Дзень маці - лепшае свята на зямлі, бо яно дае яшчэ адну магчымасць падзякаваць сваім матулям за жыццё, цярпенне, мудрасць і бязмерную любоў. 
#Гимназия_4
#День_матери
🍁 Суботнік🍁

Вучні гімназіі 4 г.Мінска актыўна прымаюць удзел у суботніках па навядзенні парадку на тэрыторыі роднай гімназіі. 🍁

#Фрунзенскі
#Гимназия_4
#Чысты_горад
#Прыгажосць_навокал_нас
💫Шмат цікавага, пазнавальнага і займальнага  пабачылі і пачулі вучні 2️⃣ класаў ДУА "Гімназія 4, г. Мінска" падчас экскурсіі, якая адбылася на гэтым тыдні. 🏺Пры наведванні фабрыкі керамічных вырабаў - ў Радашковічах, дзеці пачулі і пабачылі, як гліняны посуд трапляе на наш стол. З захапленнем і стараннем падчас майстар класа зрабілі сувеніры ў падарунак матулькам і сабе на памяць.
Па дарозе дамоў  завіталі ў госці да выратавальнікаў спецыяльнага атрада МЧС " Зубр". З упэўненасцю можна сказаць, што цяпер пра складаную і небяспечную працу выратавальнікаў другакласнікі ведаюць усё!
🦮Але самым радасным і эмацыйным момантам стала знаёмства з сабакамі- выратавальнікамі, якія на трэніровачнай пляцоўцы прадэманстравалі  свае ўменні!
😁Хто праявіў больш радасці: дзеці, якім дазволілі пагладзіць і паабдымаць чатырохлапых выратавальнікаў, ці самі выратавальнікі, якім дазволілі пабегаць без павадка трэнера, меркаваць цяжка. Адно можна сказаць паездка атрымалася незабыўнай, і ўражанняў ад яе хопіць надоўга! 👏
#Гимназия_4
💥 ЧЫСЦІНЯ ТАМ, ДЗЕ МЫ!

🍁🍂🍁 Поўным ходам ідзе месячнік па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні ў ДУА " Гімназія №4 г. Мінска".
Узброіўшыся неабходным інвентаром, навучэнцы і настаўнікі з задавальненнем прыводзілі ў парадак тэрыторыю гімназіі.

#субботник
#Гимназия_4
#наводзімпарадак
#чыстатамдземы
💥Креативный субботник прошел во Фрунзенском районе. Минчане учили «гостей из космоса» беречь чистоту💯

Показать, как умеют дружно работать на субботнике вышли учащиеся школы № 201 и гимназии4. Оба учреждения образования находятся рядом со сквером. Ребята быстро пробежали по аллее и собрали крупный мусор. Бутылки и пластик рассортировали по контейнерам. После этого дружно взяли грабли и стали сгребать листву. Чтобы интереснее было работать, устроили небольшое соревнование — чья команда соберет больше мешков с листьями.

Подробности ЗДЕСЬ
#СШ_201
#Гимназия_4
#субботник
💥Сёння ў ДУА "Гімназія 4, г. Мінска" прайшоў вечар сяброўства🙌, у якім прынялі ўдзел студэнты БДПУ імя М.Танка і сумеснага факультэта БДПУ-ТДПУ "Інавацыйная педагогіка", на якім навучаюцца студэнты Ташкентскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Нізамі.
💫Студэнты наведалі гімназічны музей "Мой родны кут", а потым у Цэнтры нацыянальнай беларускай культуры "Беларуская хатка" распавядалі пра Беларусь🇧🇾 і Узбекістан🇺🇿, знаёміліся з культурай і традыцыямі стран, з захапленнем танцавалі і спявалі, і нават частаваліся сапраўднай узбекскай ляпёшкай з тандыра і дранікамі. А закончылася сустрэча карагодам дружбы пад нашу беларускую Купалінку.
#Гимназия_4
💫Сёння ў ДУА "Гімназія 4, г. Мінска" адбылася значная падзея для навучэнцаў і педагогаў. Мы прымалі Канстытуцыю гімназіі свабоднай ад булінгу🙌. Канстытуцыя - гэта звод правіл, па якім мы спадзяёмся будаваць нашы зносіны так, каб стварыць у гімназіі сяброўскае і падтрымліваючае асяроддзе - асяроддзе без булінгу!
Мерапрыемства арганізавана ў межах рэалізацыі эксперыментальнай дзейнасці па апрабацыі мадэлі "Стварэнне сяброўскага і падтрымліваючага асяроддзя ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі".
#Гимназия_4