ГУО "Денисковичская средняя школа"
53 subscribers
1.29K photos
32 videos
84 links
Мы рады приветствовать вас на Телеграм канале ГУО "Денисковичская средняя школа". Здесь вы можете найти много интересной и актуальной информации о жизни нашей школы
Download Telegram
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы для вучняў 6-7 класаў прайшло мерапрыемства "Мая мова - мая спадчына".
#Дзяніскавіцкая_СШ
#Сусветны_дзень_роднай_мовы
21 лютага 2024 года на базе ДУА “Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа” прайшоў фінал конкурсу "Пясняр, гучыць тваё слова". Вучань 5 класа Дзенісеня Мацвей пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Савеня Валянціны Канстанцінаўны заняў ганаровае II месца. Віншуем з перамогай і жадаем далейшых поспехаў у вучэбнай, грамадскай, творчай і спартыўнай дзейнасці.
#Дзяніскавіцкая_СШ
#Сусветны_дзень_роднай_мовы
У суботу, 2 сакавіка, для вучняў нашай школы прайшлі факультатывы, кансультацыі і выхаваўчыя мерапрыемствы.
#Дзяніскавіцкая_СШ
#6_школьны_дзень
У 5 класе прайшла інфармацыйная гадзіна "Праведнікі народаў свету", пад час якой вучні папоўнілі веды аб існаванні гета на акупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944гг. і даведаліся пра подзвіг Мікалая Якаўлевіча Кісялёва.
#Дзяніскавіцкая_СШ
#Генацыд_беларускага_народа
21 сакавіка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” для вучняў 8-10 класаў прайшоў чарговы занятак на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне” (пра дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання)
Госцем мерапрыемства стала дырэктар ДУА “Дзяніскавіцкая сярэдняя школа”, дэпутат сельскага Савета дэпутатаў Наталля Іванаўна Берташ.
#Дзяніскавіцкая_СШ
#ШАГ
Дзень працоўнага выхавання і прафарыентацыі ў ДУА "Дзяніскавіцкая сярэдняя школа"
#Дзяніскавіцкая_СШ
#6_школьны_дзень
25 красавіка 2024 года ў Дзяніскавіцкай сярэдняй школе Ганцавіцкага раёна адбылося чарговае мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ: Школа Актыўнага Грамадзяніна” для навучэнцаў 8-10-х класаў па тэме: “Радзіма мая Беларусь у асобах. З клопатам аб здароўі” (аб медыцынскіх работніках).
#Дзяніскавіцкая_СШ
#ШАГ
8 мая ў нашай школе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі. Мэтай урока стала выхаванне ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, гонару за гераічнае мінулае Радзімы, гатоўнасці служыць на карысць свайго народа, фарміраванне разумення каштоўнасці міру на Зямлі.
#Дзяніскавіцкая_СШ
#Грамадзянска-патрыятычнае_выхаванне
На гэтым тыдні ў ДУА "Дзяніскавіцкая сярэдняя школа" працуе атрад "Добрае сэрца". 16 ліпеня валанцёры сталі ўдзельнікамі акцыі "У памяць загінуўшых". Навучэнцы навялі парадак на Кургане Славы і Брацкай магіле.
17 ліпеня валанцёры прынялі ўдзел у акцыі "Чысты двор".
#Дзяніскавіцкая_СШ
#Лета_2024
#Добрае_сэрца
12 верасня ва ўстанове адукацыі “Дзяніскавіцкая сярэдняя школа” прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю Дэкады народнага адзінства. Гэта свята патрыятызму, узаемадапамогі і яднання беларускага народа. Гэтыя пранікнёныя словы і наступны за імі гімн Рэспублікі Беларусь наладзілі навучэнцаў на патрыятычны лад, на гонар за краіну, на бязмежную любоў да Радзімы і народа.
#Дзяніскавіцкая_СШ
#Грамадска-патрыятычнае_выхаванне
#Дэкада_народнага_адзінства
У рамках шостага школьнага дня 14 верасня ў ДУА "Дзяніскавіцкая сярэдняя школа" прайшоў дзень здароўя і прапаганды здаровага ладу жыцця. Дзеці прынялі ўдзел у факультатывах, мерапрыемствах і спартыўных спаборніцтвах.
#Дзяніскавіцкая_СШ
#ЗЛЖ
#Суботні_дзень