“Мама, тата, я – разумная сям’я” пад такой назвай прайшоў Дзень сямейнага чытання ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання”. У гэты дзень гасцінна адчыніліся дзверы для ўсіх жадаючых наведаць бібліятэку. У рамках дня для маленькіх наведвальнікаў прайшла пазнавальная гульня “Сюда приходят дети узнать про все на свете”, літаратурны сторысек “Ты представь себе на миг, как бы жили мы без книг”. У бібліятэцы была аформлена тэматычная паліца “Мир без насилия”, усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі памяткі, аб прафілактыцы насілля ў сям’і. Каб зацікавіць не толькі маленькіх чытачоў, але і іх бацькоў цікавымі кнігамі, бібліятэкар правяла агляд навінак літаратуры. Бо як сказаў адзін з пісьменнікаў, кніга нараджаецца не тады, калі выдаецца, а калі будзе прачытана.
Ва ўтульнай зале філіяла “Хвінявіцкая сельская бібліятэка – клуб” ладзілася хвіліна добрых парад “Яблычны спас прыйшоў да нас”. На пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала ўсім прысутным пра гісторыю і сутнасць свята, а затым настаяцель Накрышскай Барыса – Глебскай царквы айцец Мікалай пажадаў усім жыць у згодзе і любові адзін да аднаго і пасля сумеснай малітвы асвяціў плады новага ўраджаю – духмяныя яблыкі, грушы, слівы.
У рамках рэалізацыі краязнаўчага міні – праекта “Гартаючы старонкі мінулага…” у філіяле“Войневіцкая сельская бібліятэка – клуб” арганізаваны этнаграфічны куток “Беларуская хатка”. Куток знаёміць наведвальнікаў з багаццем нацыянальных культурных традыцый, укладам жыцця народа, духоўнымі каштоўнасцямі.
Сямейная рэліквія – гэта дарагая па ўспамінах рэч, пакінутая па спадчыне роднымі людзьмі, гэта часціцы сямейнага яднання, сувязь паміж пакаленнямі. І каб гэтая сувязь не перарывалася, трэба захоўваць сямейныя рэліквіі, таму што гэтыя рэчы напоўнены сэнсам, яны памятаюць рукі нашых продкаў і могуць многае расказаць нам пра іх. Філіял “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” арганізавала “Выставу сямейных рэліквій”.
Дзятлаўская раённая бібліятэка запрасіла самых смелых, спрытных і ўмелых, на інтэрактыўную пляцоўку “Летняя книжка Вселенная детства”, якая прайшла пад назвай “Спорт любить – сильным и здоровым быть”.