У Міжнародны дзень роднай мовы Дзятлаўская раённая бібліятэка ладзіла Дзень беларускай кнігі “Чытаючы Радзімы старонкіˮ. Дзень атрымаўся насычаным на мерапрыемствы.
Хвінявіцкая сельская бібліятэка – клуб наведала ДУА ”Хвінявіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа”. Дашкаляты разам з бібліятэкарам адправіліся ў займальнае падарожжа па роднай беларускай мове, слухалі вершы беларускіх аўтараў, гулялі ў гульні.
Для жыхароў вёсак Азяраны, Бернатаўшчына, Кажухоўцы , Ведравічы, Нарбутавічы, Змяёўцы, Міклашы ладзілася бiблiятэкай бiблiобуса літаратурная вітрына выданняў беларускіх аўтараў да Міжнароднага дня роднай мовы.
У Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы прайшлi гучныя чытанні “Роднаму слову прызнанне ў любові”. Удзельнікамі мерапрыемства былі вучні 7 класа Наваельнянскай сярэдняй школы.
У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы распрацаваны праект “Сустрэча з людзьмі розных прафесійˮ.
22 лютага адбылася сустрэча “Есть такая профессия — Родину защищатьˮ, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь з намеснікам ваеннага камісара Аляксандрам Бургуном. Другая частка сустрэчы была прысвечана генацыду беларускага народа. Бібліёграф падрыхтавала агляд па новымі кнігамі па генацыду, якія паступілі ў бібліятэку. Сустрэча адбылася змястоўнай і прадуктыўнай.