Культура Дятловщины
129 subscribers
15.6K photos
248 videos
6 files
908 links
Информация о мероприятиях, творческих проектах, людях искусства, а также о самых важных культурных событиях Дятловщины.
Креативно обо всем и обо всех!
Download Telegram
І слова, і песня, і новы узор

Акрамя сонейка і буйных дажджоў, ніхто не клапоціцца пра лясныя і палявыя кветкі, а красуюць яны часам прыгажэй за хатнія. З людзьмі тое ж самае: парой народныя ўмельцы сваім майстэрствам могуць сагрэць людскія душы не горш, чым імянітыя мастакі ці артысты
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/04/i-slova-i-pesnya-i-novy-zor

#Дзятлава #Дятлово
У філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка – клуб” святкавалі Вербніцу. На свяце прысутнічаў настаяцель царквы Барыса і Глеба вёскі Накрышкі Мікалай Пінчук. Ён асвяціў галінкі вярбы, каб яны набылі асаблівую ахоўную моц, засцерагалi ад хвароб і непрыемнасцяў.
Літаратурная імпрэза “Майго дзяцінства родны кут” (да 90-годдзя з дня нараджэння В.Шымука) ладзілася ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБЦ”. 
У філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” да Сусветнага Дня здароўя адбыўся дзень інфармацыі “Вобраз жыцця – здаровы”. Праведзена гутарка – інфарміна “Камп’ютар і зрок дзяцей”, ладзілася выстава – прызыў “Я, ты, он, она – вместе здоровая страна”.
У філіяле “Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб” прайшла размова–абмеркаванне “Папросім здароўя ў прыроды”. На мерапрыемства была запрошана фельчар Жукоўшчынскага ФАПа Ларыса Кучынская. Яна расказала аб правільным харчаванні для людзей сталага ўзросту, напомніла аб вядзенні актыўнага ладу жыцця. З 3 па 7 красавіка праходзіла акцыя “Дом без насілля”. Удзельнікі мерапрыемства закранулі  і гэту тэму. Падобныя праблемы нельга ўтойваць, бо пенсіянеры ў сілу свайго ўзросту ці не ўсведамляюць здзейсненнае насілле, ці не могуць даць адпор насільніку. Праблема вельмі актуальная ў наш час.
Да Сусветнага дня здароўя ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” прайшла сустрэча  з медыцынскім работнікам “Здоровье – мудрых гонорар”, аформлена выстава – парада ”Ключи к здоровью”.