Лидский районный центр культуры и народного творчества
139 subscribers
12.9K photos
1.02K videos
3 files
976 links
Официальный сайт

https://centrkultury-lida.by/
Download Telegram
Крыніца народнай творчасці Панямоння

Вясельны абрад "Брама" правялі ў аграгарадку Белiца ўдзельнікі аматарскага аб'яднання "Вяртанне да вытокаў” i дзiцячага клуба аматараў фальклора "Валошкi" Беліцкага Дома культуры.

****
Прайсці праз браму  —  жыць у шчасці і ў каханні. Паколькі дрэвы, з якіх рабілася брама, вярхушкамі былі звязаныя паміж сабой, так і маладыя павінны жыць разам і дружна многа гадоў. Маладыя, дружбанты з дружкамі, па чарзе падыходзілі да стала, выпівалі, клалі грошы, праходзілі праз браму, і толькі тады  іх падкідвалі тры разы на лаве. Заключнымі ішлі сваты, але пасля іх абавязкова падкідвалі музыкантаў, каб яны добра і весела адыгралі вяселле і каб у маладых было вясёлае жыццё. Пасля брамы маладых сустракалі бацькі з хлебам-соллю і запрашалі у хату на застолле. Гэтым часам сваха раздавала усім, хто прыйшоў паглядзець на маладых, цукеркі.
Свадебный обряд, ароматный каравай и народные танцы. Праздник для посетителей организовали в Строчицах⬆️
Установы культуры Лідскага раёна запрашаюць на канцэрты 🎶 да Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі.🌾