Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.28K subscribers
2.98K photos
64 videos
5 files
1.5K links
Download Telegram
💍 Як пабрацца шлюбам у Польшчы? Частка 1

Гэтае пытанне хвалюе многіх беларусаў і беларусак, якія пазбаўленыя такой магчымасці на радзіме, а за мяжой сутыкаюцца з мноствам бюракратычных патрабаванняў.

Некаторыя абіраюць рэгістраваць шлюб у краінах, дзе спіс неабходных дакументаў карацейшы. Але нямала хто ўсё ж аддае перавагу краіне, дзе жыве пастаянна, — Польшчы. Адразу адзначым: пабрацца шлюбам у Польшчы грамадзянам і грамадзянкам Беларусі магчыма, хоць і даволі складана.

Наш кліент Алесь (імя зменена ў мэтах бяспекі) падрабязна падзяліўся сваім досведам: які шлях давялося прайсці яму і яго партнёрцы, каб заключыць шлюб у Лодзі. Падрабязнасці глядзіце ў картках.
8👍41
💍 Як пабрацца шлюбам у Польшчы? Частка 2

Працягваем разбірацца ў гэтым пытанні разам з нашым кліентам Алесем (імя зменена ў мэтах бяспекі).
12👍41
🌿Мова адкрывае новыя дзверы, і пасля 50 гадоў таксама. ЦБС адкрывае групы для людзей 50+, якія хочуць адчуваць сябе больш упэўнена ў Польшчы і пачаць карыстацца польскай мовай у паўсядзённым жыцці.

Таму шукаем выкладчыка польскай мовы, які:
🔹 мае прафесійны досвед выкладання,
🔹 умее працаваць з дарослымі і старэйшымі слухачамі,
🔹 цэніць цярплівасць, павагу і стварае атмасферу, дзе вучоба становіцца задавальненнем.

📍 Заняткі: офлайн у Варшаве
👥 Узрост груп: 50+
Абавязковая ўмова: педагагічны досвед

Калі вам блізкая ідэя навучаць, падтрымліваць і адкрываць свет польскай мовы для людзей, якія хочуць вучыцца ў любым узросце, далучайцеся да нас!

👉 Усе падрабязнасці: @CBSschool
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
29❤‍🔥4👌21
🌿 БЯСПЛАТНЫЯ трэнінгі для бацькоў дзяцей са спектрам аўтызму ў Варшаве

Мы запускаем серыю з чатырох двухгадзінных сустрэч, створаных спецыяльна для бацькоў дзяцей са спектрам аўтызму.
Весці трэнінгі будзе псіхолаг з Украіны з досведам працы і з дзецьмі, і з сем’ямі, якія кожны дзень жывуць з выклікамі аўтызму. Мова трэнінгу: украінская.

Гэта будуць практычныя і жывыя заняткі — пра жыццё, пра рэальныя сітуацыі, пра тое, як знайсці падтрымку і новыя шляхі. Не лекцыі «пра тэорыю», а размовы, дзе вы пачуеце адказы і адчуеце, што вы не адны.

📅 📣 Калі і пра што будуць сустрэчы:

🔹 5 кастрычніка (11:00–13:00)Эмацыянальнае выгаранне бацькоў: як захаваць рэсурс
Мы пагаворым пра тое, як не згубіць сябе ў штодзённых цяжкасцях, як зноў адчуваць сілы, радасць і спакой. Бо толькі калі бацькі маюць рэсурс, яны могуць падтрымліваць сваіх дзяцей.

🔹 12 кастрычніка (11:00–13:00)Сэнсорны свет дзіцяці і творчасць
Што бачыць і адчувае дзіця з асаблівым сэнсорным досведам? Мы навучымся разумець гэтыя сігналы і адкрыем творчыя спосабы кантакту, якія дапамогуць будаваць давер і цёплыя адносіны.

🔹 19 кастрычніка (11:00–13:00)Сіла мікракроку: як справіцца з цяжкімі паводзінамі
Замест вялікіх ідэалаў — маленькія, але рэальныя крокі. Разбярэм, як працаваць з цяжкімі паводзінамі дзіцяці, не губляючы спакою, і як умацоўваць пачуццё бяспекі і прадказальнасці ў сям’і.

🔹 26 кастрычніка (11:00–13:00)Будучыня пасля мяне: падтрымка сям’і і план дзеянняў
Пра тое, што хвалюе ўсіх бацькоў: што будзе з маім дзіцем у будучыні? Як забяспечыць сістэму падтрымкі, прадуманы план і супольнасць, якая дапаможа.

📍Месца: Варшава, ul. Oleandrów 6-2 (Цэнтр Беларускай Салідарнасці)

‼️Вельмі важна: калі няма з кім пакінуць дзіця, вы можаце прыходзіць разам. Пакуль бацькі будуць на трэнінгу, з дзецьмі будзе займацца наш арт-тэрапеўт.

📌 Кожная сустрэча — асобная, можна прыйсці на ўсе чатыры ці абраць толькі тую тэму, якая найбольш актуальная менавіта для вас.

📞 Запіс па тэлефоне: +48666918712 або праз Telegram: @CBSschool

⚠️ Просім: калі вы запісаліся — прыйдзіце абавязкова, або паведаміце загадзя, калі не атрымаецца. Колькасць месцаў абмежаваная, а тэмы вельмі важныя.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
16👍32
📢 Шаноўнае спадарства!

Інфармуем вас, што ўсе месцы на юрыдычныя кансультацыі па міграцыйным праве ў кастрычніку ўжо занятыя.
Графік працы нашага юрыста на гэты месяц цалкам запоўнены.

📌 Мы раім вам звяртацца ў нашы сяброўскія арганізацыі, якія таксама бясплатна прадастаўляюць юрыдычную дапамогу:

▪️Stowarzyszenie Interwencji Prawnej
▪️Fundacja Polskie Forum Migracyjne
▪️Helsińska Fundacja Praw Człowieka
▪️Fundacja Ocalenie
▪️Fundacja dla migrantów Dobry Start

⚖️ Нашы юрысты працягваюць кансультаваць па іншых накірунках:

👩‍⚖️ Адвакатка і медыятарка Йоанна Скорыцка
Спецыялізуецца на сямейным праве:

▫️абарона правоў непаўналетніх,
▫️атрыманне сацыяльнай дапамогі,
▫️іншыя сямейныя пытанні.

👨‍⚖️ Адвакат Сяргій Скорыцкі
Кансультуе па крымінальным і гаспадарчым праве:

▫️супрацьдзеянне дыскрымінацыі і хатняму гвалту,
▫️звароты ў праваахоўныя органы,
▫️атрыманне інстытуцыйнай падтрымкі,
▫️вырашэнне маёмасных і гаспадарчых спрэчак.

✉️ Каб запісацца на кансультацыю, дашліце кароткае апісанне сваёй сітуацыі на адрас:

📧 [email protected]
23👍41
🎬 Прэм’ера дакументальнага фільма “Тэрарысты Лукашэнкі”

Беларусы ў Польшчы стварылі футбольны клуб «Пагоня Варшава» ⚽️ — і праз спорт хочуць нагадаць, што Беларусь — гэта не толькі дыктатарская ўлада пад расійскім ботам, але і тысячы маладых людзей, якія мелі смеласць выйсці на вуліцы і сталі ахвярамі рэпрэсій.

🎥 Героямі фільма сталі тыя, каму ўдалося ўцячы, тыя, хто ўжо адбыў пакаранне, і памяць пра тых, хто ўсё яшчэ знаходзіцца ў беларускіх турмах.

📅 7 кастрычніка 2025
🕕 18:45 — пачатак уваходу | 19:00 — паказ фільма
📍 Кіно Helios, Варшава

🔗 Удзел у мерапрыемстве магчымы толькі пасля рэгістрацыі:
👉 Запісацца можна тут.

📸 Падчас паказу будуць весціся фота- і відэаздымкі для рэпартажу на Gazeta.pl і сацсетках ФК і іх партнёраў.
28🔥123🤝3
⚡️Нядаўна з'явіліся навіны пра прыпыненне тэрмінаў разгляду спраў па міжнароднай абароне. Вакол гэтых навін шмат здагадак і недакладнай інфармацыі.

☝️Мы паразмаўлялі з Вольгай Дабравольскай, магістаркай права, юрысткай і кіраўніцай юрыдычнага аддзела ЦБС, каб разабрацца: што праўда, а што не.
295😐42