Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.33K subscribers
2.88K photos
63 videos
5 files
1.49K links
Download Telegram
😊 Рады пазнаёміць Вас з новым спецыялістам Цэнтра Беларускай Салідарнасці — адвакатам Сяргіем Скорыцкім.

⚖️ Спадар Сяргій праводзіць кансультацыі па пытаннях крымінальнага і гаспадарчага права ў наступных сферах:

▫️супрацьдзеянне дыскрымінацыі і ксенафобіі,
▫️парадак паведамлення праваахоўных органаў пра злачынства,
▫️супрацьдзеянне хатняму гвалту,
▫️права пацярпелых і магчымасць атрымання абароны ад злачынных дзеянняў (напрыклад, абавязак пакінуць жыллё, забарона на набліжэнне),
▫️формы інстытуцыйнай падтрымкі пацярпелых ад злачынстваў, права на абарону ў крымінальным працэсе і магчымасць хадайнічаць аб прадастаўленні адваката за кошт дзяржавы,
▫️наступства судзімасці для статуса перабывання замежніка ў Польшчы,
▫️абарона правоў у сферы камерцыйных адносін, падтрымка ў вырашэнні гаспадарчых і маёмасных спрэчак

✉️ Для таго каб запісацца на кансультацыю, дашліце апісанне сваёй сітуацыі на электронны адрас: [email protected]

⚠️ Колькасць кансультацый будзе абмежаваная. У першую чаргу дапамога будзе аказвацца былым палітзняволенным і грамадскім актывістам, якія знаходзяцца ў цяжкім жыццёвым і фінансавым становішчы.
👍3316💊1