Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.32K subscribers
2.9K photos
63 videos
5 files
1.49K links
Download Telegram
☺️ Рады поделиться успешной историей нашей клиентки, которая обратилась к нам несколько месяцев назад.

У нашей клиентки, гражданки Беларуси, истекло разрешение на пребывание (с доступом к рынку труда). Новое заявление на получение разрешения она подала вовремя, но вот уже многие месяцы ждёт решения воеводы. Тем временем ZUS отказал ей в праве на получение пособия 800+ на ребёнка, мотивируя это отсутствием действующего разрешения на пребывание.

⚖️ Мы подготовили жалобу на решение председателя ZUS в Воеводский административный суд (WSA) в Варшаве, и суд удовлетворил её: позиция органов ZUS признана неправомерной!
95❤‍🔥9
⚡️ Ініцыятыва MALDZIS адзначае свой першы год і робіць гэта гучна — фестывалем у Варшаве!
Вас чакаюць рэдкія гістарычныя артэфакты, панэльныя дыскусіі, яскравыя выступы і жывая музыка.

🕰 Калі: 7 верасня 2025 г., з 12:00 да 18:30.
📍 Дзе: Музей вольнай Беларусі (Warszawa, Foksal 11).

🚀 Праграма:
12:00 – 12:15 — Адкрыццё фестывалю
12:15 – 13:15 — Дыскусія «Каму цікава і нецікава беларускасць сёння?»
13:15 – 13:30 — Перапынак у дыскусійнай зале і экскурсія ў выставачнай
13:30 – 15:00 — Актыўнасці выпускнікоў Летняй школы Мальдзіса
15:00 – 15:15 — Перапынак у дыскусійнай зале і экскурсія ў выставачнай
15:15 – 16:15 — Серыя кароткіх выступаў
16:15 – 16:30 — Перапынак у дыскусійнай зале і экскурсія ў выставачнай
16:30 – 17:15 — Размова пра беларускую ідэнтычнасць са Святланай Курс
17:15 – 17:30 — Перапынак у дыскусійнай зале і экскурсія ў выставачнай
17:30 – 18:00 — Музычнае завяршэнне фестывалю, выступ гурта Nochy

З праграмай падрабязней можна азнаёміцца на сайце https://maldzis.world/festival/. Яна абнаўляецца — сачыце за абвесткамі.

📌 Рэгістрацыя — па спасылцы.
27👍15🎉2🔥1🦄1
😊 Рады пазнаёміць Вас з новым спецыялістам Цэнтра Беларускай Салідарнасці — адвакатам Сяргіем Скорыцкім.

⚖️ Спадар Сяргій праводзіць кансультацыі па пытаннях крымінальнага і гаспадарчага права ў наступных сферах:

▫️супрацьдзеянне дыскрымінацыі і ксенафобіі,
▫️парадак паведамлення праваахоўных органаў пра злачынства,
▫️супрацьдзеянне хатняму гвалту,
▫️права пацярпелых і магчымасць атрымання абароны ад злачынных дзеянняў (напрыклад, абавязак пакінуць жыллё, забарона на набліжэнне),
▫️формы інстытуцыйнай падтрымкі пацярпелых ад злачынстваў, права на абарону ў крымінальным працэсе і магчымасць хадайнічаць аб прадастаўленні адваката за кошт дзяржавы,
▫️наступства судзімасці для статуса перабывання замежніка ў Польшчы,
▫️абарона правоў у сферы камерцыйных адносін, падтрымка ў вырашэнні гаспадарчых і маёмасных спрэчак

✉️ Для таго каб запісацца на кансультацыю, дашліце апісанне сваёй сітуацыі на электронны адрас: [email protected]

⚠️ Колькасць кансультацый будзе абмежаваная. У першую чаргу дапамога будзе аказвацца былым палітзняволенным і грамадскім актывістам, якія знаходзяцца ў цяжкім жыццёвым і фінансавым становішчы.
👍3818💊1
📌 Заявление на Индивидуальная Программа Интеграции (IPI) можно подать в течение 60 дней со дня вступления в законную силу решения о:

▫️предоставлении статуса беженца или дополнительной защиты,
▫️ разрешении на временное пребывание с целью воссоединения с членом семьи, которому был предоставлен статус беженца или дополнительная защита.

☝️ Решение не вступает в законную силу, если оно не было надлежащим образом вручено.
👍14
📌 Звяртаем вашу ўвагу, што запіс на юрыдычныя кансультацыі ў ЦБС ажыццяўляецца выключна праз электронную пошту: [email protected].

✉️ Каб трапіць на кансультацыю, калі ласка, дашліце кароткае апісанне вашай сітуацыі, і наш юрыст звяжацца з вамі, каб узгадніць дату і час сустрэчы.
Калі ваша справа мае тэрміновы характар, пазначце гэта ў лісце. Мы зробім усё магчымае, каб улічыць гэтую акалічнасць, аднак, на жаль, не можам гарантаваць разгляд вашай заяўкі ў прыярытэтным парадку.

❗️Звяртаем таксама ўвагу, што кансультацыя без папярэдняга запісу праз электронную пошту немагчымая. Інфалінія ЦБС, праз якую раней можна было атрымаць агульныя адказы і запісацца на прыём, больш не працуе.

☝️Калі ласка, улічыце, што наведванне офіса без запісу не дасць патрэбнага выніку, бо юрысты кансультуюць толькі тых, хто папярэдне запісаўся. Таму незалежна ад абставінаў, адзіны спосаб атрымаць кансультацыю — гэта напісаць нам на электронную пошту.

❤️ Дзякуем за разуменне і павагу да нашай працы!
28👍21🗿1
🤔 В июле текущего года Омбудсмен Польши вновь обратил внимание Министерства внутренних дел и администрации на проблему: иностранцы, подающие заявки на вид на жительство, фактически лишены правовых инструментов для борьбы с бездействием и чрезмерной длительностью процедур по легализации пребывания.
61👍151
👀 Некаторы час таму пачала з’яўляцца інфармацыя, што польскія дзяржаўныя органы перасталі прымаць акты грамадзянскага стану (у тым ліку пасведчанні аб нараджэнні), выдадзеныя ў СССР, без апастыля. Да нас таксама пачалі звяртацца беларусы і беларускі, у якіх установы адмаўляліся прыняць такія дакументы.

📩 Сёння мы атрымалі новую інфармацыю з Міністэрства: апастыль на пасведчанні аб нараджэнні, выдадзеныя ў СССР, не патрэбны, калі няма сумневаў у іх сапраўднасці.

ℹ️ Як сцвярджае Міністэрства, ліст ад 28 ліпеня, на які спасылаліся супрацоўнікі дзяржаўных органаў, калі адмаўлялі прыняць пасведчанні, быў выключна інфармацыйным. У ім толькі тлумачылася, якія дакументы ў прынцыпе могуць прадставіць грамадзяне і грамадзянкі Беларусі. Ён не змяняў дзейных правілаў і не ўстанаўліваў новых патрабаванняў.

📑 21 жніўня Міністэрства накіравала яшчэ адзін ліст у дзяржаўныя органы, дзе падкрэсліла: апастыль (ці іншыя дадатковыя пацвярджэнні) можна патрабаваць толькі ў выпадку, калі ўзнікаюць абгрунтаваныя сумневы ў сапраўднасці пасведчання.

Такім чынам, апастыль на пасведчанні аб нараджэнні не патрабуецца ў кожнай справе! Калі ў нейкай установе ад вас патрабуюць апастыль, спасылайцеся на ліст Міністэрства № DSO-WSC.6001.19.2025 ад 21 жніўня 2025 г.
44👍9