Catholic.by
@catholicby
3.56K
subscribers
211
photos
5
videos
4.98K
links
Рыма-Каталіцкі Касцёл у Беларусі
https://catholic.by
Download Telegram
Join
Catholic.by
3.56K subscribers
Catholic.by
https://catholic.by/3/news/belarus/17650-biskup-gulyaj-u-rosi-u-getym-svyatym-mestsy-chalavek-akunaetstsa-u-tayamnitsu-pakutau-ezusa-khrysta
Catholic.by
Біскуп Гуляй у Росі: у гэтым святым месцы чалавек акунаецца ў таямніцу пакутаў Езуса Хрыста
3 жніўня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Езуса Журботнага ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) адбылася ўрачыстая Імша з удзелам пілігрымаў.
Catholic.by
https://catholic.by/3/news/belarus/17651-adyshla-vechnasts-mama-ksyandza-kshyshtafa-silko-skaga-scj-yaki-nyase-sluzhenne-pastavakh
Catholic.by
Адышла ў вечнасць мама ксяндза Кшыштафа Сілкоўскага SCJ, які нясе служэнне ў Паставах
Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 6 жніўня на 96-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Ірэна Сілкоўская, мама ксяндза Кшыштафа Сілкоўскага SCJ, які нясе служэнне ў парафіі святога Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі…
Catholic.by
https://catholic.by/3/news/announcements/17652-z-udzela-brasla-projdze-ekstremalnaya-pakutnitskaya-piligrymka-registratsyya
Catholic.by
З Удзела ў Браслаў пройдзе экстрэмальная пакутніцкая пілігрымка (рэгістрацыя)
З 13 па 16 жніўня з Удзела (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат) у Браслаў пройдзе экстрэмальная пакутніцкая пілігрымка, якую арганізуюць айцы францішкане.
Catholic.by
https://catholic.by/3/news/announcements/17653-z-glybokaga-brasla-vyrushyts-peshaya-piligrymka-na-rachystasts-valadarki-azjora
Catholic.by
З Глыбокага ў Браслаў вырушыць пешая пілігрымка на ўрачыстасць Валадаркі азёраў
14 жніўня з Глыбокага вырушыць 10-я пешая пілігрымка ў Браслаў на ўрачыстасць Маці Божай Браслаўскай, Валадаркі азёраў.
Catholic.by
https://catholic.by/3/news/vatican/17655-papa-frantsishak-vybra-temu-susvetnaga-dnya-miru-2025-goda
Catholic.by
Папа Францішак выбраў тэму Сусветнага дня міру 2025 года
8 жніўня у Ватыкане была агучана тэма 58-а Сусветнага дня міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2025 года.
Catholic.by
https://catholic.by/3/news/announcements/17656-khrystsiyanski-satsyyalny-tsentr-u-minsku-ladzits-letnik-dlya-padletka-piligrym
Catholic.by
Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску ладзіць летнік для падлеткаў «Пілігрым»
З 22 па 25 жніўня ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску пройдзе летнік «Пілігрым» для падлеткаў ад 13-і гадоў.
Catholic.by
https://catholic.by/3/news/belarus/17654-khokhlava
Catholic.by
У Хоўхлаве на Маладзечаншчыне валанцёры аднаўляюць унікальную драўляную святыню (можна далучыцца)
8 жніўня ў аграгарадку Хоўхлава (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Маладзечанскі дэканат) распачалася акцыя па аднаўленні драўлянага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.
Catholic.by
https://catholic.by/3/news/belarus/17657-adpust-sv-daminika-rakave
Catholic.by
У Ракаве пад Мінскам з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча адзначылі адпустовую ўрачыстасць святога Дамініка
8 жніўня, калі ў Касцёле адзначаецца ўспамін святога Дамініка, у парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў Ракаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) адзначылі адпустовую ўрачыстасць.
Catholic.by
https://catholic.by/3/news/belarus/17658-u-mizhdyyatseziyalnuyu-seminaryyu-grodne-pa-vynikakh-ustupnaga-ekzamena-sjoleta-zalichany-dzesyatsera-novykh-studenta
Catholic.by
У Міждыяцэзіяльную семінарыю ў Гродне па выніках уступнага экзамена сёлета залічаны дзесяцера новых студэнтаў
У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў уступны экзамен, па выніках якога стала вядома, хто сёлета залічаны на першы курс навучання.
Catholic.by
https://catholic.by/3/news/belarus/17659-adyshou-u-vechnasts-ksjondz-uladzislau-shyshla-probashch-parafii-u-shemetave
Catholic.by
Адышоў у вечнасць ксёндз Уладзіслаў Шышла, пробашч парафіі ў Шэметаве (+праграма развітання і пахавання)
Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што раніцай 10 жніўня на 58-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Уладзіслаў Шышла, шматгадовы пробашч парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Мядзельскі…
Catholic.by
https://catholic.by/3/news/announcements/17662-adnadzjonnaya-peshaya-piligrymka-projdze-z-iuya-u-dudy-na-urachystasts-unebauzyatstsya
Catholic.by
Аднадзённая пешая пілігрымка пройдзе з Іўя ў Дуды на ўрачыстасць Унебаўзяцця
15 жніўня з Іўя ў касцёл Нараджэння Маці Божай у Дудах (Гродзенская дыяцэзія, Івейскі дэканат) скіруецца пешая пілігрымка на традыцыйны фэст з нагоды ўрачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Catholic.by
https://catholic.by/3/news/belarus/17661-verniki-parafii-u-shemetave-na-myadzelshchyne-razvitalisya-sa-svaim-spachylym-probashcham-ksyandzom-uladzislavam-shyshlam
Catholic.by
Вернікі парафіі ў Шэметаве на Мядзельшчыне развіталіся са сваім спачылым пробашчам ксяндзом Уладзіславам Шышлам
Увечары ў нядзелю 11 жніўня ў касцёле Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў двары Шэметава (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Мядзельскі дэканат) адбылося развітанне са спачылым пробашчам тутэйшай парафіі ксяндзом Уладзіславам Шышлам, які адышоў у вечнасць напярэдадні…
Catholic.by
https://catholic.by/3/news/belarus/17660-fest-matsi-bozhaj-karalevy-palessya-adbyusya-u-lagishyne-na-pinshchyne-z-udzelam-ierarkhau-i-biskupa-naminata
Catholic.by
Фэст Маці Божай Каралевы Палесся адбыўся ў Лагішыне на Піншчыне з удзелам іерархаў і біскупа наміната
9 і 10 жніўня ў мястэчку Лагішын (Пінская дыяцэзія) адбыўся традыцыйны фэст Маці Божай Лагішынскай Каралевы Палесся.
Catholic.by
https://catholic.by/3/news/belarus/17664-na-festse-lagishyne-biskup-naminat-andrej-znoska-zaprasi-vernika-na-svajo-biskupskae-pasvyachenne
Catholic.by
На фэсце ў Лагішыне біскуп намінат Андрэй Зноска запрасіў вернікаў на сваё біскупскае пасвячэнне
10 жніўня, падчас цэнтральнай урачыстай святой Імшы сёлетняга фэсту ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, да ўдзельнікаў звярнуўся новаменаваны дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі ксёндз канонік Андрэй Зноска.
Catholic.by
https://catholic.by/3/news/belarus/17663-pakhavanne-ks-shyshla
Catholic.by
Спачылага ксяндза Уладзіслава Шышлу пахавалі на малой радзіме ў Даўгінаве
12 жніўня ў Даўгінаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Вілейскі дэканат) адбылося пахаванне спачылага ксяндза Уладзіслава Шышлы, пробашча парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Мядзельскі дэканат).
Catholic.by
https://catholic.by/3/news/belarus/17665-caritas-dapamagae-lyudzyam-u-patrebe-zakhavats-vodar-leta
Catholic.by
Caritas дапамагае людзям у патрэбе захаваць водар лета
Улетку Дабрачыннае каталіцкае таарыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі працягвала рэалізацыю праекта Hope — «Надзея», — скіраванага на падтрымку людзей у патрэбе.
Catholic.by
https://catholic.by/3/news/belarus/17668-khrost-u-99-gadou-sakrament-khrystsiyanskaj-initsyyatsyi-prynyau-veteran-vajny-u-minsku
Catholic.by
Хрост у 99 гадоў: сакрамэнт хрысціянскай ініцыяцыі прыняў ветэран вайны ў Мінску
8 жніўня, за тыдзень да свайго 99-га дня нараджэння, у Мінску прыняў хрост Іван Ліхашэрст, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, які меў доўгі жыццёвы шлях і няпросты шлях да Бога.
Catholic.by
https://catholic.by/3/news/announcements/17666-naprykancy-zhniunya-u-slonime-projdze-20-y-turnir-pa-mini-futbole-pamyatsi-svyatoga-yana-paula-ii-reglament-i-pragrama
Catholic.by
Напрыканцы жніўня ў Слоніме пройдзе 20-ы турнір па міні-футболе «Памяці святога Яна Паўла II»: рэгламент і праграма
У панядзелак 26 жніўня ў Слоніме (Гродзенская дыяцэзія) пройдзе 19-ы турнір па міні-футболе «Памяці святога Яна Паўла II».
Catholic.by
https://catholic.by/3/news/announcements/17667-belaruskaya-katalickaya-supolnasts-varshavy-ladzits-spe-ny-ikend-dlya-sikh-akhvotnykh
Catholic.by
Беларуская каталіцкая супольнасць Варшавы ладзіць «Спеўны ўікенд» для ўсіх ахвотных
20–22 верасня беларуская каталіцкая супольнасць Варшавы (Польшча) ладзіць «Спеўны ўікенд», на які запрашае ўсіх, хто хоча спяваць.
Catholic.by
https://catholic.by/3/pub/auth/10246-adda-svajo-zhytstsjo-za-inshaga-sjonnya-uspamin-svyatoga-maksimilyana-maryi-kolbe
Catholic.by
Аддаў сваё жыццё за іншага. Сёння — успамін святога Максімільяна Марыі Кольбэ
14 жніўня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін святога Максімільяна Марыі Кольбэ, які ў 1941 годзе ахвяраваў сваё жыццё за іншага чалавека ў канцэнтрацыйным лагеры ў Асвенцыме.
Catholic.by
https://catholic.by/3/news/belarus/17671-udzelniki-evangelizatsyjnaga-praekta-z-belarusi-padaravali-papu-frantsishku-vyyavu-abraza-matsi-bozhaj-kangregatskaj
Catholic.by
Удзельнікі евангелізацыйнага праекта з Беларусі падаравалі Папу Францішку выяву абраза Маці Божай Кангрэгацкай
7 жніўня ўдзельнікі евангелізацыйнага праекта Cordis, які дзейнічае пры парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне, ўзялі ўдзел у агульнай аўдыенцыі з Папам Францішкам.