1-га лістапада: УРАЧЫСТАСЬ УСІХ СВЯТЫХ - дзень памяці ўсіх шанаваных Царквою святых. (Тэрмін «Усе святыя» ахоплівае як кананізаваных святых, так і тых, хто застаўся невядомым пры жыцці).
У Каталіцкай Царкве (лацінскага абраду):
Спачатку свята ўсіх святых адзначалася 13 мая — у памяць аб асвячэнні папам Баніфацый IV паганскага храма Пантэон у 609 або 610 годзе. Аднак у VIII стагоддзі Папа Грыгорый III 1 лістапада асвяціў адну з капліцаў сабора святога Пятра у гонар усіх святых і змяніў дату свята. Праз сто гадоў Папа Грыгорый IV прысвоіў 1 лістапада статус агульнага для ўсёй каталіцкай Царквы Дня ўсіх святых (паводле Wikipedia).

👍2🔥1🤔1
Смерць не была ўласціва прыродзе, такой яна стала пасля. На пачатку Бог не паслаў смерць, але даў яе як лек. Пасля ўпадку жыццё чалавека стала поўным цяжкасцяў і працы і сапраўды напоўнілася смуткам. Таму трэба было пакласці канец няшчасцям, каб смерць аддала назад тое, што згубіла жыццё. Без дапамогі ласкі несмяротнасць становіцца хутчэй цяжарам, а не выгадай.
Таму душа атрымала магчымасць выйсці з лабірынта жыцця, з пылу цела і ісці да той супольнасці ў небе, хоць гэта магчыма толькі для святых.
Св. Амброзій Медыяланскі

👍3
2 лістапада 2022, МАГІЛЁЎ: У дзень успаміну Усіх памерлых вернікаў на старых каталіцкіх могілках горада на Дняпры прайшло адмысловае набажэнства за памерлых, у якіх разам маліліся католікі як лацінскага, так і ўсходняга абрадаў.
👍6🤔1
ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ! У чацвер, 3 лістапада 2022 г. ў Данецку - у драматычны час вайны - загінула ад міны светлай памяці +Галіна, маці матушкі Людмілы (жонкі протадыякана Багдана Сунака з Віцебска). Протадыякану Багдану і матушцы Людміле выказваем шчырыя спачуванні з прычыны адыходу ў вечнасць новаспачылай Галіны ды душу яе абдымаем малітвай: Вечная памяць.
🙏10❤7😢1
ПАПА ФРАНЦІШАК у БАХРЭЙНЕ. +Праграма на 4 лістапада 2022: -10:00 гадз. выступленне Папы на закрыцці «Бахрэйнскага форуму для дыялогу»; -16:00 Асабістая сустрэча Папы з вялікім імамам Аль-Азхара; -16:30 Сустрэча з членамі мусульманскай рады старэйшын - у мячэці Каралеўскага палаца Сахір; -17:45 Экуменічная сустрэча і малітва за мір у каталіцкай катэдры Маці Божай. +++ Экуменічная сустрэча і малітва за мір - у рамках апостальскага паломніцтва Папы Францішка ў Бахрэйн - пройдзе 4 лістапада ў каталіцкай катэдры Маці Божай Аравійскай у Авале, другім па велічыні каталіцкім храме на Аравійскім паўвостраве. - Катэдру асвяцілі менш за год таму - гэта было важнай вяхой рэлігійнай адкрытасці ў Ісламскім Каралеўстве Бахрэйн у Персідскім заліве.
👍2🔥1
ЗАПРАШЭННЕ да МАЛІТВЫ: -за айца Ігара Кандрацьева, які сёння (4.11.2022), у судзе ў Брэсце атрымаў 12 сутак арышту; - за Ігара Бараноўскага, які атрымаў 15 сутак
🙏18🔥1
5 лістапада 2022: ПАПА ФРАНЦІШАК да католікаў АРАВІІ: У час св. Імшы на нацыянальным стадыёне Авалі ў Бахрэйне Папа заахвоціў каталікоў (розных абрадаў), якія прыбылі з Бахрэйна, Кувейта, Катара і Саудаўскай Аравіі, а таксама з іншых краін Персідскага заліва, "любіць заўсёды, любіць усіх".
❤2
Вялікая Вячэрня на нядзелю, 6 лістапада
https://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/195-vyachernya-uvechary.html

🔥1
Слава Ісусу Хрысту! 6 лістапада 2022, у Беларускай грэка-каталіцкай Царкве: Нядзеля 22-я, на Боскай Літургіі чытанні Слова Божага: Апостал - Ліст да Галатаў 6:11-18; Евангелле - паводле Лукі 16:19-31.
🙏4👍1🔥1🤔1
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 7-13 лістапада
панядзелак-чацьвер
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
8 лістапада, аўторак
Сабор арханёла Міхаіла і ўсіх бесцялесных сілаў
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
12 лістапада, субота
Св. Язафата, архібіскупа Полацкага
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
13 лістапада, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

🔥5👍1
Пакуль мы прабываем у гэтым свеце, нам трэба змяніць сваё мысленне! Бо мы гліна ў руках ганчара. Ганчар, калі зробіць начынне, якое ў яго руках крышыцца і ламаецца, лепіць яго нанова. Але калі паставіць яго ў агонь, не можа ўжо больш змяніць яго. Так і мы, пакуль жывём у гэтым свеце, усім сэрцам давайце будзем адварочвацца ад усялякіх нашых грахоў, здзейсненых у целе, каб выкарыстаць дадзены нам час дзеля навяртання і атрымання збаўлення ад Госпада.
Калі пакінем гэты свет, не зможам ужо больш ні вызнаваць нашыя правіны, ні вярнуцца на Божы шлях. Таму, мае браты, выконваючы волю Айца, захоўваючы чысціню, трымаючыся Божых запаведзяў, мы атрымаем вечнае жыццё. Бо Госпад кажа ў Евангеллі: «Калі вы ў малым не былі верныя, хто даручыць вам сапраўднае? Таму кажу вам: “Верны ў малым і ў вялікім верны”» (пар. Лк 16, 10-11). Гэта значыць, захоўвайце чысціню цела, захоўвайце беззаганную пячатку хросту – і атрымаеце жыццё.
Ніхто з вас няхай не кажа, што цела не спазнае суда і што яно не ўваскрэсне. Толькі падумайце: у чым, калі не ў гэтым менавіта целе вы былі адкупленыя і атрымалі духоўны зрок? Дык будзем жа сцерагчы нашае цела як Божую святыню. Як у целе вы былі пакліканыя, таксама ў целе вы і пойдзеце. Калі Ісус Хрыстос, наш Збаўца, будучы перад гэтым духам, прыняў людское цела і такім нас паклікаў, то мы таксама ў гэтым целе атрымаем узнагароду.
Таму будзем любіць адзін аднаго, каб мы ўсе маглі ўвайсці ў Божае Валадарства. Пакуль маем час на аздараўленне, даверымся Боскаму лекару і ахвяруем плату. Якую? Шчырае навяртанне. Будзем праслаўляць Яго не толькі вуснамі, але таксама сэрцам, каб Ён прыняў нас як сваіх дзяцей. Бо Госпад сказаў: «Браты Мае – гэта тыя, хто выконвае волю Майго Айца» (пар. Лк 8, 21).
Невядомы аўтар 2 ст.

❤4👍1
8 ЛіСТАПАДА : Сабор арханёла Міхаіла і ўсіх нябесных сіл бесцялесных - свята візантыйскай Царквы ў гонар нябесных бесцялесных сіл на чале з арханёлам Міхаілам. Свята адзначаецца 8 (21) лістапада.
= Устанаўленне свята звязваецца з рашэннем Лаадыкійскага сабора (360 г.), які асудзіў як ерэтычнае пакланенне анёлам як творцам і кіраўнікам свету.
=Выбар дня святкавання абумоўлены наступным:
восьмы дзень месяца служыць указаннем на "дзень восьмы" - Сабор усіх сіл нябесных у дзень Страшнага суда.
=Згодна з Месінскім Тыпіконам (1131 год), як парэмію свята чытаецца фрагмент кнігі Ісуса Навіна аб з'яве яму арханёла Міхаіла (Нав. 5:13-15).

❤3🔥1🙏1
Папа Францішак сустрэўся з Першаіерархам Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.
7 лістапада 2022 г., падчас адмысловай аўдыенцыі ў Ватыкане Вярхоўны Архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў (Шаўчук) распавёў Святому Айцу аб тым, што Украінская Грэка-Каталіцкая Царква засталася блізкай да людзей, а ўсе храмы і будынкі сталі прытулкамі.
Сустрэча праходзіла ў бібліятэцы Апостальскага палаца. Яна стала першай з пачатку вайны.
Як паведаміў сакратарыят Вярхоўнага Архіепіскапа Кіева-Галіцкага, Папа запэўніў у прыхільнасці Святога Пасада міру і заклікаў Украінскую Грэка-Каталіцкаю Царкву быць побач з насельніцтвам.
Першаіерарх Святаслаў падзякаваў Яго Святасці Францішку за ўсё, што было зроблена для спынення вайны, вызвалення закладнікаў і палонных, а таксама атрымаў запэўненне Папы ў тым, што ён не перастае быць побач з украінскім народам у малітве і на справе.
Вярхоўны Архіепіскап прынёс на аўдыенцыю асколак расійскай міны, якая ў сакавіку 2022 года разбурыла фасад грэка-каталіцкага храму ў Ірпіне. Ён падзяліўся тым, што бачыў на тэрыторыях найбольш пацярпелых ад вайны. “Я распавёў Папу аб служэнні нашых біскупаў, святароў, законнікаў і законніц на акупаваных тэрыторыях. Я патлумачыў, што кожны наш сабор, царква і манастыр сталі цэнтрамі прытулку, прыёму і гуманітарнай дапамогі,” - прызнаўся Першаіерарх. -Паводле: Марыя Валодзіна – Vatican News

👍5🔥2🙏1