BYMAPKA
117 subscribers
362 photos
12 videos
82 links
Інтэрактыўная мапа паслуг ад беларусаў ва ўсім свеце 🌐
Download Telegram
Запрашаем беларускіх прадпрымальнікаў Літвы да супрацоўніцтва 😊

BYMAPKA – гэта карта беларускага бізнесу за межамі Беларусі, таму што беларусам важна захоўваць і развіваць сацыяльныя сувязі на эміграцыі.

Мы ведаем, што многія з вас даўно шукаюць нашых спецыялістаў і менавіта таму мы стварылі праект bymapka.me дзе вы зможаце адшукаць любога спецыяліста, альбо расказаць пра свой бізнес 👌

Сац сеткі:
ТЭЛЕГРАМ https://t.iss.one/bymapka
ФЭЙСБУК https://www.facebook.com/ByMapka/
ІНСТАГРАМ https://instagram.com/bymapka?igshid=YmMyMTA2M2Y=

ІНТЕРНЭТ-СТАРОНКА bymapka.me

Мы са свайго боку абяцаем распавядаць вам пра спецыялістаў і паслугах,якія яны падаюць,а таксама радаваць вас рознымі бонусамі і зніжкамі😊

Таксама нагадаем, калі вы з'яўляецеся беларускім прадпрымальнікам і хацелі б распавесці пра сябе/ свой бізнес/свае паслугі, праходзьце рэгістрацыю на нашым сервісе bymapka.me і атрымлівайце бясплатную рэкламу ў нашых сацыяльных сетках ❤️

Калі вы ўжо зарэгістраваныя, але мы не адзначылі Вас , то пішыце пра сябе/ свае паслугі і скідку/бонус для нашых падпісчыкаў у каментарах да гэтага паста 😊
👍2
У Грузіі існуюць бясконцыя магчымасці для турызму. Тут адначасова можна атрымаць асалоду ад летняга сонейка на пляжах Батумі і памерзнуць на ледніках Казбека, спусціцца ў пячору і пабадзяцца па альпійскіх лугах, заняцца вінаробствам, прадэгуставаць найсмачныя нацыянальныя стравы.

А таксама скарыстаць паслугі беларускіх прадпрымальнікаў. Па апошніх дадзеных на карце BYMAPKA размясцілі свае паслугі больш за 200 беларусаў:

Тбілісі - 168, Батумі - 112, Кутаісі- 1, Бакуріані - 1

Знаёмцеся з нашымі суайчыннікамі ❤️

Каворкінг
-10%
https://instagram.com/linx_coworking_batumi?igshid=YmMyMTA2M2Y=

Фатограф:
-10%

https://instagram.com/bulat.yagudin?igshid=YmMyMTA2M2Y=

Ігра на скрыпцы :

- 50% на першы занятак
- 10% на астатнія пры рэгулярных занятках

https://instagram.com/marinaloviolin?igshid=YmMyMTA2M2Y=

Кветкі :
-5% да 100 ліры
-10% больш за 100 ліры

https://instagram.com/_royal_bouquet?igshid=YmMyMTA2M2Y=

Брові:
-10%

https://instagram.com/moname.studio?igshid=YmMyMTA2M2Y=

Тату:
-20%

https://instagram.com/mehendi_candy?igshid=YmMyMTA2M2Y=

Скураныя вырабы :
-10%

https://instagram.com/o.sugakova?igshid=YmMyMTA2M2Y=
👍3
⚡️Увага, беларусам Варшавы!⚡️

Вы можаце дапамагчы з’явіцца беларускай школе ў Варшаве, а дакладней — ёсць магчымасць падаць заяўку на атрыманне будынку для беларускай школы 1-8 класы. Дзеля гэтага трэба сабраць як мага больш подпісаў ад беларусаў Варшавы. На гэта ў нас ёсць толькі тыдзень (з 16 па 21 студзеня).

📍Паставіць подпіс можна на нашым офісе:
ul.Hoża 41 m.2, 00-681 Warszawa
Уваход у двор паміж крамай Żabka і аптэкай Doz
На дамафоне націсніце 2, першыя дзверы справа.
панядзелак — пятніца 12:00-19:00

📃 Альбо дапамагчы самастойна: спампаваць бланк тут, сабраць подпісы ў сяброў і знаёмых беларусаў і прынесці бланк да нас.

⚠️ ВАЖНА: Калі будзеце самі збіраць подпісы — не стаўце нумарацыю. Таксама можна ўпісаць і дзяцей, за іх подпіс ставіць бацька ці маці. Подпісы прымаюцца толькі ад беларусаў Варшавы!

📍 Таксама подпісы можна пакінуць на пляцоўках Дабрачыннага фонду "Życie", Музея Вольнай Беларусі, Free Belarus Centre, Гандлёвага Цэнтру "Złoty Tarasy", Staromiejski Dom Kultury
👍3
🙋Сябры, мы да Вас з добрымі навінамі!

😻На баймапцы з'явілася магчымасць ставіць лайкі і пакідаць каментары бізнесам, якія Вам спадабаліся.

🥰Цяпер можна не толькі скарыстацца паслугамі, але і расказаць аб сваім вопыце, а таксама падзяліцца ўражаннямі.

✌️Кожны дзень на баймапку дадаюцца беларусы і мы рады, што вы расказваеце сваім блізкім і знаёмым пра нас.

Мы ж у сваю чаргу працягваем удасканальваць наш сэрвіс і рабіць яго лепш для Вас❤️
👍6👏1
Добры дзень сябры 😊

Мы да вас з чарговым прыемнымі навінамі!

1. На баймапцы з'явілася 37-ая краіна, дзе беларусы адкрылі свой бізнес - Балгарыя 🇧🇬

2. Колькасць размешчанага на карце бізнесу перавысіла адзнаку 2000 ( вау 🤩)

3. Нагадаем: РЭКЛАМА для беларускага бізнэсу БЯСПЛАТНАЯ!
ГАЛОЎНАЯ УМОВА: размясціць свой бізнэс на нашым сэрвісе.

Анкету можна знайсці на старонцы bymapka.me (прапанаваць паслугу)
Пасля мадэрацыі Вас дададуць на карту 🙂

4. БАЙМАПКА гэта не толькі рэклама ў Інстаграм.

Мы актыўна супрацоўнічаем з праектам "Новая Беларусь", а таксама з вялікай колькасцю СМІ.

Некаторыя з Вас ужо могуць пахваліцца артыкуламі аб сабе і аб сваім бізнэсе 😉

У каруселі Вы знойдзеце наглядныя прыклады.

Дзякуй усім за падтрымку нашага сэрвісу і зычым вам поспехаў 👋

BYMAPKA : БЕЛАРУСКАЕ ПОБАЧ 💫
🥰21
Adjara Peak - першая ў Батумі крама і пункт пракату турыстычнай амуніцыі.


Турыстычны пракат прызначаны для тых, хто не мае свайго інвентара, але жадае пайсці ў паход ці на адпачынак на прыроду, а гэтак жа для тых, хто мае патрэбу ў спецыяльным рыштунку.

Такі рыштунак няма неабходнасці купляць на адзін раз, мэтазгодней узяць яго ў арэнду.

Мы заўсёды імкнемся ўлічыць пажаданні кліента, задаволіць турыстычныя патрэбы як пачаткоўцаў, так і прафесіяналаў.

Калі ў вас паявіліся пытанні вы можаце задаць іх па тэлефоне

📱 +995 511 147 586 альбо праз дырэкт https://instagram.com/adjarapeak?igshid=YmMyMTA2M2Y=.

Арэнда турыстычнай амуніцыі для сапраўдных знатакоў адпачынку на прыродзе 🏞️

СПЕЦПРАПАНОВА для падпісчыкаў @bymapka :

+ 1 суткі пракату ( толькі пн-чц)

Гэта значыць, што людзі прыходзяць, аплачваюць рахунак на адны суткі, а мы бонусам даруем + іншыя суткі, але прапанова актуальная з панядзелка па чацвер уключна.

На продаж зніжка - 5%

👋Прыемнага адпачынку!
👍3