Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.6K photos
1.77K videos
3 files
8.41K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
🖥️ «ЭЛЕКТРОННЫ КІРМАШ ВАКАНСІЙ»

Да ведама незанятага насельніцтва і беспрацоўных грамадзян!

📍Сёння ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пружанскага райвыканкама з 10.00 да 12.00 гадзін на адзінай інфармацыйнай пляцоўцы https://e-vacancy.by/ будзе праведзены «Электронны кірмаш вакансій».

📌 Саіскальнікі атрымаюць магчымасць азнаёміцца з вакансіямі, задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на гутарку, пакінуць рэзюмэ ў рэжыме рэальнага часу.
Багацце не толькі ў гадах

На мінулым тыдні 80 гадоў з Дня нараджэння адзначыў выдатны чалавек — Уладзімір Міхайлавіч Тур, які ўнёс важкі ўклад у развіццё сельскагаспадарчага сектара Пружаншчыны. Амаль палову жыцця ён прысвяціў аграрна-тэхнічнаму каледжу, з іх 27 гадоў быў яго кіраўніком. Як сёння жыве Уладзімір Міхайлавіч, якія будуе планы і аб чым трапятліва ўспамінае, мы даведаліся, пабываўшы ў гасцях у юбіляра.

📌 Гаспадара мы прыкмецілі здалёк. Лёгкай, спакойнай паходкай ён прагульваўся па вуліцы з сабачкам у чаканні нашага прыезду. Так пачалася наша першая сустрэча з гэтым дзіўным чалавекам. І доўгая займальная размова, пасля якой адразу стала зразумела: перад намі Чалавек з вялікай літары.

Падрабязней чытайце тут.
📍 СУСТРЭЧА ДЭПУТАТАЎ З КАЛЕКТЫВАМ ПРУЖАНСКАГА ТЦСАН

Сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юрыя Наркевіча, дэпутата Пружанскага раённага і Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыя Красевіча, старшыні Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Мікалая Кудраўца і дэпутата Пружанскага раённага Савета дэпутатаў Таццяны Гаманчук з калектывам Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

📌 Дырэктар цэнтра Нэлі Педчанка расказала аб дзейнасці арганізацыі і яго калектыве.
📣 Першы сустрэўся з кіраўнікамі цэнтральных выбарчых органаў краін СНД

Падрабязней чытайце тут.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
Photo
Удзельнікі мерапрыемства наведалі аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Пружанскага ТЦСАН і сацыяльна-педагагічны цэнтр Пружанскага раёна.
✍️ ДЗЕНЬ ПАДПІСЧЫКА

Сёння ў аддзяленнях паштовай сувязі на тэрыторыі нашага горада прайшоў Дзень падпісчыка, удзел у якім прынялі і работнікі «раёнкі».

📰 Больш падрабязна чытайце ў наступных нумарах нашай газеты.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ У ЦЕМРЫ БУДЗЬЦЕ АСЦЯРОЖНЫЯ НА ДАРОЗЕ!

У сувязі з пачаткам восеньскага сезона і скарачэннем светлавога дня ў перыяд з 19 па 24 верасня Дзяржаўтаінспекцыя правядзе па ўсёй краіне прафілактычныя мерапрыемствы па забеспячэнні бяспекі ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена папярэджанню ДТЗ у цёмны час сутак.

👮♂️ Супрацоўнікі ДАІ давядуць да насельніцтва правілы бяспечных паводзін, у тым ліку пры руху на веласіпедах і сродках персанальнай мабільнасці.🛴 Растлумачаць меры бяспекі на пешаходных пераходах. З улікам сезоннага фактару нагадаюць аб неабходнасці і правілах выкарыстання святлоадбіўнай прадукцыі.

☎️У выпадку выяўлення на дарозе нецвярозых пешаходаў і веласіпедыстаў паведамляйце іх каардынаты па тэлефоне 102.
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

20 верасня (пятніца)

🔺 У в. Залессе з 9.00 да 17.00 па прычыне замены свяцільнікаў вулічнага асвятлення.

🔺 У в. Янаўшчызна, дом-інтэрнат з 9.00 да 17.00 па прычыне тэхнічнага абслугоўвання паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У в. Аранчыцы, вул.Гагарына, д.4-26 з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

20 верасня (пятніца)

№ 27. Масква – Брэст прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.34/12.36.

АДМЯНЯЕЦЦА:
724 Брэст – Мінск прыб./адпраўл. 21.37/21.39;
723 Мінск – Брэст прыб./адпраўл. 18.52/18.53.
🌄 Добрай раніцы!

📌 Няхай гэты дзень падорыць Вам прыемныя моманты і станоўчыя эмоцыі.
⚡️ ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 19 ВЕРАСНЯ:

📌 «Сёння выбары – гэта ўжо поле бою». Лукашэнка расказаў пра асаблівасці электаральных кампаній у СНД.

📌 Кіраўнік ЦВК Беларусі: забеспячэнне электаральнага суверэнітэту – задача нумар адзін.

📌 Лукашэнка заявіў аб гатоўнасці Беларусі супрацоўнічаць з Украінай, гэтак жа як гэта робіць з ДНР.

📌 Мінабароны: працягваецца планавае ўзмацненне паўднёвых межаў.

📌 Расстрэл картэжа з гранатамёта. Як меркавалі ліквідаваць Лукашэнку і што такое план «Цішыня».

📌 «Беспрэцэдэнтныя маштабы і цынізм». КДБ аб планах групы Зянковіча.

📌 Каранкевіч азнаёміўся з ходам будаўніцтва новага аўтобуснага завода .

📌 За кошт чаго ў жніўні адбылася дэфляцыя і што будзе з коштамі па выніках года?

📌 У Беларусі ў студзені-жніўні пабудавалі 22,4 тыс. кватэр .

📌Транспарт на газе ці электрамабілі? У Мінэнэрга распавялі, што будуць развіваць у Беларусі.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 20 ВЕРАСНЯ УСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу вул. Д. Данскога ў Брэсце. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 38 км (+550 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 103 км (+870 м) аўтадарогі Р-85 «Слонім-Высокае». Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 490 км (+020 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 30 км (+450 м) аўтадарогі Р-99 «Баранавічы-Ваўкавыск-Памежны-Гродна». Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.