Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.5K photos
1.77K videos
3 files
8.4K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

15 верасня (нядзеля)

–№27 Масква – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.34/12.36.
13 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, на базе ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Пружаны» Пружанскай раённай арганізацыяй ГА «БРСМ» была арганізавана інтэлектуальная гульня «Час выбраў НАС!»

Пераможцамі сталі:
🥇 ДУА «Гімназія г.Пружаны»
🥈 ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Пружаны»
🥉 ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Пружаны»

Віншуем 🎉

Крыніца: Telegram-канал «Пружаны. БРСМ».
🎶 Сёння ў ружанскім касцёле Святой Тройцы ўпершыню за 90 гадоў загучаў старажытны арган

📌 У ружанскім касцёле Святой Тройцы - знамянальная падзея: упершыню за 90 гадоў тут у фармаце канцэрта высокай акадэмічнай музыкі загучаў адноўлены да канцэртнага стану гістарычны арган (XVIII-XIX стагоддзе).
🌄 Добрай раніцы!

📌 Жадаем Вам правесці гэты дзень у выдатнай кампаніі.
🌳🦌🦔 Віншаванне Прэзідэнта работнікам лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці

‼️ Дарагія сябры!

🎉 Сардэчна віншую з прафесійным святам.

Лясная гаспадарка даўно з'яўляецца значнай часткай нацыянальнай эканомікі, а дрэваапрацоўка - важкім артыкулам экспарту.

👏 Дзякуючы вашай карпатлівай працы беларускія лясы - нацыянальны здабытак рэспублікі - рацыянальна выкарыстоўваюцца, беражліва ахоўваюцца і эфектыўна аднаўляюцца.

📌 У поўнай меры высокае прафесійнае майстэрства вы праявілі ў экстрэмальных умовах, якія ўзніклі з-за мінулых ураганаў. І нават у сваё свята многія з вас працуюць, устараняючы наступствы нядаўняй стыхіі.

Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце паспяхова спраўляцца з усімі пастаўленымі задачамі, захоўваючы і прымнажаючы прыроднае багацце краіны, якое мы павінны перадаць будучым пакаленням.

☝️ Міру, дабрабыту і дабра вам і вашым сем'ям.

Аляксандр Лукашэнка
Паважаныя работнікі бібліятэчнай сеткі Пружанскага раёна!Віншуем вас з прафесійным святам — Днём бібліятэк!

📖 Гэтае свята адзначаюць не толькі бібліятэчныя работнікі, але і ўсе, хто не бачыць свайго жыцця без кнігі, хто мае дачыненне да чытання, ведаў, асветы. Кніга заўсёды была і застаецца неабходным атрыбутам жыцця, без якога ў чалавецтва няма ні гісторыі, ні культуры, ні ўяўленняў пра заўтрашні дзень.

📌 Шмат кніжных скарбаў захоўваюць у сваіх нетрах бібліятэкі, але галоўным здабыткам застаюцца людзі, верныя захавальнікі культуры — бібліятэчныя спецыялісты, чый лёс непарыўна звязаны з кнігай.

Прыміце словы глыбокай удзячнасці за вашу натхнёную працу, за творчасць, талент, прафесіяналізм, уменне дарыць людзям радасць.

🎉 Ад усёй душы жадаем вам здароўя, дабрабыту, натхнення, невычэрпнай энергіі, паспяховага творчага пошуку, новых дасягненняў!

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага
Савета дэпутатаў.
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі Пружаншчыны!

‼️Віншуем вас з прафесійным святам —Днём работнікаў лесу!

🌳Лес — гэта неацэнны дар і найвялікшы нацыянальны здабытак. Гэта неад’емная частка нашага жыцця, культуры і гісторыі.

☝️Высакародная праца лесаводаў здаўна знаходзілася ў шэрагу найбольш паважаных і ганаровых прафесій. Яе выбіраюць людзі, бязмежна любячыя прыроду, валодаючыя пачуццём высокай адказнасці за захаванне прыгажосці і багацця малой радзімы.

📌Пераадольваючы цяжкасці і складаныя ўмовы надвор‘я, работнікі галіны нясуць нялёгкую вахту па ахове лясоў ад пажараў, праводзяць лесааднаўленчыя работы, забяспечваюць рацыянальнае выкарыстанне ляснога фонду.

🎉Шчыра жадаем захаваць і прымножыць слаўныя прафесійныя традыцыі, новых дасягненняў на ўсіх накірунках працоўнай дзейнасці, моцнага здароўя, дабрабыту, дастатку і ўтульнасці вам і вашым сем’ям!

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.
📖 Дзень бібліятэк

Штогод 15 верасня бібліятэкары Беларусі адзначаюць прафесійнае свята. Дзень бібліятэк у нашай краіне святкуецца з 2001 года і сёлета адзначаецца 23-ці раз. Гэта дата выбрана невыпадкова і прымеркавана да дня адкрыцця галоўнага кніжнага сховішча краіны — Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

📌 Філіял Пружанскай гарадской бібліятэкі па вул. Інтэрнацыянальнай не стаў выключэннем. Як паведаміла загадчыца бібліятэкі Таццяна Ракіцкая, для людзей, якія звязалі сваё жыццё з бібліятэчнай справай, гэта асаблівая дата, і рыхтуюцца яны да яе грунтоўна.

Далей чытайце тут.
📚Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь!

🔹Паважаныя работнікі і ветэраны бібліятэчнай сферы, віншую вас з прафесійным святам!

🔹У вашых руках захоўваецца самае галоўнае багацце ў свеце - шматвяковая мудрасць, душа народа, яго культура. Вы служыце высакароднай мэты асветніцкага выхавання жыхароў раёна. Беражліва захоўваючы традыцыі, насычаеце культурнае жыццё новымі фарбамі.

🔹Дзякуй вам за творчую актыўнасць, вялікую працу па краязнаўстве, прапагандзе сапраўдных маральных і духоўных каштоўнасцяў. Няхай фонды бібліятэк прымнажаюцца, а паток чытачоў не заканчваецца.

🔹Святочнага вам настрою, свежых ідэй і натхнення, яркіх праектаў і рэалізацыі прафесійных задум!

З павагай, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Іванавіч Пішч.
Паважаныя работнікі лесу і ветэраны лясной гаспадаркі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу!

У лясной гаспадарцы працуюць высокакваліфікаваныя прафесіяналы, майстры сваёй справы, якія ведаюць і любяць лес.

Ваша штодзённая самаадданая карпатлівая праца па ахове і абароне лясоў – залог экалагічнай бяспекі і эканамічнай стабільнасці Рэспублікі Беларусь.

Захаванне і прымнажэнне ляснога багацця Рэспублікі Беларусь - адна з галоўных прыродаахоўных задач дзяржавы.

Штодня тысячы людзей беражліва захоўваюць беларускія лясы, уносячы асабісты ўклад у экалагічнае аздараўленне ўсёй краіны.

Асаблівыя словы падзякі сёння адрасую ветэранам.

Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў у працы, сямейнага шчасця! Бадзёрасці духу і новых здзяйсненняў!

З павагай, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Іванавіч Пішч!
Калі лес становіцца лёсам

🌳 Надыходзячае прафесійнае свята для Пружанскага лясгаса сёлета супадае з яшчэ адной знакавай падзеяй: арганізацыя адзначае свой 80-гадовы юбілей. Ёсць яшчэ адно сімвалічнае спалучэнне — святкаванне лесаводаў праходзіць у Год якасці, у скарбонку якога работнікі лясной гаспадаркі робяць істотны ўклад.

☝️ Нашы задачы, якія ўключаюць захаванне, памнажэнне і эфектыўнае выкарыстанне галоўнага багацця краіны — лясоў, засталіся нязменнымі. Але разам з тым нароўні з паўсядзённай працай мы звяртаем увагу і на яе якасць. Нельга сказаць, што раней усе абавязкі пружанскімі лесаводамі выконваліся «па сярэднім паказчыку». Літаральна ў кіламетры ад кожнага населенага пункта раёна зараз шуміць здаровы лес, высаджаны нашымі рукамі.

Далей чытайце тут.
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

16 верасня (панядзелак)

🔺 У в.Арабнікі з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У аг.Клепачы, вул.Паркавая д.2-28 з 9.00 да 17.00 па прычыне замены свяцільнікаў вулічнага асвятлення.

🔺 У в. Доўгае з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту мачтавай трансфарматарнай падстанцыі.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
🌄 Добрай раніцы!

📌 З пачаткам новага тыдня.

Няхай ён складзецца для Вас цудоўным чынам.
⚡️ ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 14-15 ВЕРАСНЯ

📌 Контуры будучых выбараў і пяцігодкі, рост пенсій, нашы замежнікі і лодка сяброўства. Галоўнае з тыдня Прэзідэнта.

📌 Качанава: мы павінны быць заўжды адзіныя -2024 у адстойванні інтарэсаў сваёй краіны і свайго народа.

📌 «Сітуацыя захавае стабільнасць». Сяргяенка аб выбарчай кампаніі і даручэннях Прэзідэнта.

📌 Карпенка: мы знаходзімся ў актыўнай фазе падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў 2025 года.

📌 Атрымаць аўтограф у Лукашэнкі рэальна. Па беларускім тэлебачанні распавялі, як гэта зрабіць .

📌 Гендырэктар БЕЛТА: VIDEOBEL.BY можа быць прыкладам для стварэння аналагічных пляцовак у БРІКС.

📌 Гістарычная рэканструкцыя, канцэрты і спаборніцтвы. Як Мінск сустрэў Дзень горада.

📌 Мінск падпісаў пагадненні аб супрацоўніцтве з Перм'ю, Пензенскай вобласцю Расіі і Бішкекам.

📌Што можа быць даражэй! Хто і як павіншаваў Гомель з 882- годдзем.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 16 ВЕРАСНЯ УСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на вул. Піянерскай паблізу дома №50 у Брэсце. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 42 км (+780 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 103 км (+870 м) аўтадарогі Р-85 «Слонім-Высокае». Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 490 км (+020 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 473 км (+685 м) аўтадарогі Р-43 «гр. РФ-Крычаў-Бабруйск-Івацэвічы». Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.