Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

7 верасня (субота)

–№27 Масква – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.34/12.36.
📰 У НУМАРЫ «РАЁННЫХ БУДНЯЎ» ЗА 7 ВЕРАСНЯ ВЫ ПРАЧЫТАЕЦЕ

👩‍⚕️ Здаровая нацыя – паспяховая краіна. На базе Мокраўскага сельсавета адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў з удзелам Юрыя Наркевіча.

👨‍🏫 Акцэнты Рэспубліканскага педсавета. Педагогі раёна, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, падзяліліся меркаваннямі.

📍 Мець жаданне застацца назаўсёды. Замацаванне маладых спецыялістаў і якасць медабслугоўвання сталі тэмамі пасяджэння Пружанскага райвыканкама.

🇧🇾 Наша праўда. Інфармацыйная і ідэалагічная работа павінна быць выведзена на сістэмны ўзровень.

🌟 У памяць аб актывістах падпольнага руху. Мемарыяльную дошку ў гонар падпольнай камсамольскай арганізацыі адкрылі ў Бярэзніцы.

✍️ Калонка галоўнага рэдактара. Калі ёсць за што любіць нашу Беларусь.

⁉️ Пытанне-адказ. Дык дзе шукаць змены ў раскладзе руху цягнікоў?

👍 «У школу з Добрым Сэрцам». Расказваем, куды завітала дабрачынная акцыя ГА «БРСМ».

🍅 Наша апытанне. Чым парадаваў дачнікаў сёлетні ўраджай?

❗️ Старонка «Закон і грамадства». Як абараніцца ад «міграцыйных» махляроў, калі сувенірныя купюры могуць прывесці да крымінальнай адказнасці і чаму спажывец павінен ведаць свае правы.

👨‍👩‍👧‍👦 113 гадоў газавай галіне аддала дынастыя Шлебаў з Пружанскага раёна.

📰 Навіны адным радком і «Інфарм-калонка». Тэлепраграма і гараскоп на новы тыдзень. Рэцэпт, віншаванні, гараскоп, надвор’е, рэклама і інш.

📭 Не забывайцеся падпісвацца на друкаваную версію «Раённых будняў». Усе самыя актуальныя навіны Пружаншчыны – на старонках нашай газеты!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☺️ Добрай раніцы!

🌞 Віншуем з першымі паўнацэннымі восеньскімі выхаднымі! Сіноптыкі абяцаюць нам, што па тэмпературы паветра яны будуць нібыта летнія. А ці гэта не цудоўна?!

🍓 А вось наша падпісчыца і зараз радуецца ўраджаю клубніц! Мы ж жадаем, каб гэты дзень прынёс вам станоўчыя эмоцыі. Няхай выхадныя будуць яркімі, а калі працуеце – прадуктыўнага дня!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🗒️ АФІША Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ НА 7 ВЕРАСНЯ

Сёння, у суботу, 7 верасня:

📌 дзень адчыненых дзвярэй у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны ў 11.00,
📌 дзень адчыненых дзвярэй ва ўзорнай кантакт-студыі тэатралізаванай гульні «Teens-фармат» Пружанскага гарадскога Палаца культуры ў 12.30,
📌 свята аграгарадка Шані «Мілы сэрцу куточак – мой аграгарадок» з 15.00,
📌 дзіцячая папяровая дыскатэка ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу ў 18.00,
📌 дыскатэка ў Хараўскім сельскім клубе-бібліятэцы ў 20.00.

Выставы:

📌 выстава работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Карункавыя ўзоры» ў Мураўскім сельскім Доме культуры,
📌 выстава карт з калекцыі Беларускага геаграфічнага таварыства ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»,
📌 выстава работ Андрэя Ждановіча «Беларускі пейзаж» у Ружанскім палацавым комплексе роду Сапег.

🎬 Чакае ўсіх пружанскі кінатэатр «Спадарожнік»!
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🏒 ХАКЕЙНАЯ КАМАНДА «ПРУЖАНЫ-2009» УКЛЮЧАНА Ў КАЛЯНДАР ГУЛЬНЯЎ СЕЗОНА 2024/2025 🏒 Каляндар гульняў юнацкай лігі Першынства Рэспублікі Беларусь па хакеі з шайбай сезона 2024/2025 апублікаваны на афіцыйным сайце Федэрацыі хакея Беларусі. 📆 У раскладзе гульняў…
🏒 ХАКЕЙНАЯ КАМАНДА «ПРУЖАНЫ-2009» СЁННЯ І ЗАЎТРА ПРАВЯДЗЕ ПЕРШЫЯ ГУЛЬНІ СЕЗОНА 2024/2025

🧊 Яны будуць выязнымі і пройдуць у Лядовым палацы спорту Мінскай вобласці.

🥅 Супернікамі нашых хлопцаў сёння і ў нядзелю стане каманда «Дынама Джуніверс-1-2011».

📱 Сённяшняя гульня пачнецца зусім хутка. Ужо ў 12.00 каманды выйдуць на лёд. Прамую трансляцыю матча можна будзе паглядзець тут.

🕖 Заўтра пройдзе яшчэ адна сустрэча, якая пачнецца ў 9.15. Плануецца, што з яе таксама будзе арганізавана прамая трансляцыя на YouTube.

💪 Жадаем нашым добрай гульні!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM