Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.6K photos
1.77K videos
3 files
8.43K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
📸 ФОТАФАКТ. Работа парламентарыя і ўдзельнікаў выязнога пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў працягнулася ў Кляпацкай сярэдняй школе Пружанскага раёна 👨‍🏫 Тут увага, як і ў Мокраўскай СШ, арганізацыі вучэбнага працэсу, харчаванню школьнікаў, стану…
❗️❗️❗️❗️❗️❗️ Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Юрый Наркевіч і ўдзельнікі выязнога пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў наведваюць Кляпацкі сельскі Дом культуры

📍 Гэта завяршальны аб’ект наведвання ў рамках работы ў Мокраўскім сельсавеце.

💃🕺 Пытанні арганізацыі вольнага часу, культурнай асветы мясцовых жыхароў – таксама на кантролі дэпутатаў.

📰 Падрабязна пра сённяшняе мерапрыемства чытайце ў бліжэйшых выпусках газеты «Раённыя будні».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

4 верасня (серада)

–№27 Масква – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.36/12.38,

–Брэст – Баранавічы-П. – змена прыб./адпраўл. з 13.30/13.31 на 13.04/13.05,

– Баранавічы-П. – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 15.24/15.25 на 15.35/15.36.
⚠️ ТОЛЬКІ Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ ДЗЕЙНІЧАЕ АБМЕЖАВАННЕ НА НАВЕДВАННЕ ЛЯСОЎ, У АСТАТНІХ – ЗАБАРОНА

🌲 Абмежаванне на наведванне лясоў уводзіцца пры ўсталяванні ІІІ класа пажарнай небяспекі.

🕖 У гэты час лясы нельга наведваць з 10.00 да 19.00 гадзін. Абмежаванне на дадзены момант дзейнічае толькі ў Пружанскім раёне. У астатніх раёнах вобласці – забарона, гэта значыць наведваць лясныя масівы нельга.

🗺 Аператыўна адсочваць сітуацыю можна на інтэрактыўнай карце на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

4 верасня (серада)

🔺 У в. Буцькі з 9.00 да 16.00 па прычыне рэканструкцыі паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У в. Еськаўцы з 9.00 да 16.00 па прычыне рэканструкцыі паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У аг. Шані, на вул. Маладзёжнай (дамы 2–8), з 9.00 да 16.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У в. Брады з 9.00 да 17.00 па прычыне рэканструкцыі трансфарматарнай падстанцыі.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😉 Добрай раніцы!

🌸 Магчыма, менавіта сёння, у сераду, вы вырашылі пайсці на працу новай дарогай? Тады ведайце, што 4 верасня адзначаецца Дзень незнаёмых дарог. А яшчэ сёння дзень нараджэння гульні «Што? Дзе Калі?» Чым не нагода перагледзець адзін з яе выпускаў?!

🥰 Але гэта ў абедзенны перапынак ці вечарам. А дзень няхай будзе напоўнены выдатнымі навінамі, прыемнымі сустрэчамі і ўвасобленымі ў жыццё задумамі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 3 ВЕРАСНЯ АД БЕЛТА

📌 Лукашэнка аб’явіў Падзяку Прэзідэнта працаўнікам АПК.

📌 Лукашэнка павіншаваў плыўца Шчалканава з золатам Паралімпійскіх гульняў у Парыжы.

📌 Лукашэнка павіншаваў плыўца Бокага з сусветным рэкордам і пяццю залатымі медалямі ў Парыжы.

📌 Качанава: Беларусь і Кітай дасягнулі найвышэйшага ўзроўню палітычнага дыялогу.

📌 Пасол КНР: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Кітая здзейсніла апераджальнае развіццё.

📌 Падрыхтоўка навуковых кадраў, перавод на новае месца службы. Якія пытанні ўзнімалі грамадзяне на прыёме ў Сергяенкі.

📌 Опергрупы краін АДКБ праводзяць сумесную трэніроўку.

📌 Больш за 115 тысяч шматдзетных сем’яў атрымалі дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года.

📌 Інстытут сацыялогіі НАН: больш за 72% беларусаў станоўча ацэньваюць сістэму адукацыі ў краіне.

📌 Якія спецыяльнасці сталі самымі папулярнымі ў тых, хто паступае ў ВНУ ў 2024 годзе, расказаў эксперт.

📌 Рэспубліканскі тыдзень устаноў даадукацыі дзяцей і моладзі стартаваў у Беларусі.

📌 Хрэнін на адкрыцці галоўнага корпуса Ваеннай акадэміі пасля капітальнага рамонту: выдатная база акадэміі – моцны падмурак падрыхтоўкі кадраў.

📌 Аграрыі рэспублікі ўбралі больш за 61% пасяўных плошчаў проса.

📌 МАРГ растлумачыла парадак устанаўлення адпускных цэн на свежыя яблыкі і асобную агародніну.

📌 Сярод самых дарагіх пазіцый – часнок, лісічкі, брусніцы. Што і па якіх цэнах закупляе Белкаапсаюз у агароднікаў.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 4 ВЕРАСНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Піянерскай паблізу дома № 50 у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 452 км (+250 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Іванаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 42 км (+780 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Дзяржынскага паблізу дома № 78 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 473 км (+685 м) аўтадарогі Р-43 «гр. РФ-Крычаў-Бабруйск-Івацэвічы». Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
❗️ МЕРАПРЫЕМСТВЫ З УДЗЕЛАМ АСОБ, ЯКІЯ СТАЯЦЬ НА ЎЛІКУ Ў КРЫМІНАЛЬНА-ВЫКАНАЎЧАЙ ІНСПЕКЦЫІ І НЕ ЗАНЯТЫЯ Ў ЭКАНОМІЦЫ, ПРАЙШЛІ Ў ПРУЖАНАХ І РУЖАНАХ

🔷 Іх правялі крымінальна-выканаўчая інспекцыя Пружанскага РАУС сумесна з Ружанскім сельскім выканаўчым камітэтам.

🔷 Удзел у мерапрыемствах прынялі ўдзел 22 чалавекі. Яны стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі і не занятыя ў эканоміцы.

🔷 У рамках мерапрыемстваў грамадзяне прыцягнуты да навядзення парадку на прылеглай тэрыторыі помніка «Спаленым вёскам» у Пружанах і тэрыторыі гарадскога парку ў г.п. Ружаны.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM