Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.6K photos
1.77K videos
3 files
8.43K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
У МІНІСТЭРСТВЕ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РАСКАЗАЛІ ПРА СТАН ПАЦЯРПЕЛЫХ У ВЫНІКУ ДТЗ У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

🚑 Па паведамленні спецыялістаў Брэсцкага абласнога цэнтра экстранага медыцынскага рэагавання, у выніку ДТЗ пацярпелі 13 чалавек. На месцы аварыі загінулі тры чалавекі.

🏥 У Пружанскую цэнтральную раённую бальніцу дастаўлены 10 пацярпелых. Усіх агледзелі профільныя ўрачы-спецыялісты раённага і абласнога ўзроўняў.

🩺 Усім пацыентам праведзены неабходныя дыягнастычныя і лячэбныя мерапрыемствы. Пасля ацэнкі стану трое пацярпелых пераведзены аўтамабілямі хуткай медыцынскай дапамогі (рэанімабілямі) у Брэсцкую абласную клінічную бальніцу. Пацыенты шпіталізаваны ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі. Для правядзення Рэспубліканскага кансіліуму і аказання дапамогі калегам у бальніцу выехала брыгада ўрачоў-спецыялістаў РНПЦ.

👩‍⚕️ У траўматалагічным аддзяленні Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы з траўмамі рознай лакалізацыі працягваюць лячэнне 7 пацярпелых, стан якіх ацэнена як сярэдняй ступені цяжкасці.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📣 СІТУАЦЫЮ СА СТАНАМ ВАДЫ Ў РАЦЭ МУХАВЕЦ ПРАКАМЕНТАВАЛІ Ў РАЁННАЙ ІНСПЕКЦЫІ ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ І АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ

⁉️ Жыхары Пружан, занепакоеныя колерам і ўзроўнем вады ў рацэ Мухавец, сёння актыўна размяшчаюць фота ракі ў сацыяльных сетках і задаюць пытанне: што адбылося?

📍 Каментарый наконт сітуацыі апублікаваў Telegram-канал Пружанскага райвыканкама «Пружанскія навіны».

Сітуацыю пракаментаваў галоўны спецыяліст Пружанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Гарус.

📌 Чытаць каментарый тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

22 жніўня (чацвер)

–№27 Масква – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.36/12.38,

–Брэст – Баранавічы-П.
– змена прыб./адпраўл. з 13.30/13.31 на 13.04/13.05.
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

22 жніўня (чацвер)

🔺 У в. Чахец з 9.00 да 17.00 па прычыне рэканструкцыі паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У г.п. Ружаны на вул. Інтэрнацыянальнай (дамы 67–91), зав. Інтэрнацыяльным (дамы 2–4), вул. Калініна (дамы 1–25) з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту мачтавай трансфарматарнай падстанцыі.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💥 Расследаванне ДТЗ у Пружанскім раёне працягваецца – падрабязнасці

❗️ У выніку буйнога ДТЗ у Пружанскім раёне сёння загінулі тры чалавекі, яшчэ 10 – атрымалі траўмы.

🛣 Раніцай паблізу аграгарадка Стараволя вадзіцель фургона не саступіў дарогу аўтобусу і ўрэзаўся ў яго.

🔴 Падрабязнасці расказалі на тэлеканале «СТВ».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌹 Добрай раніцы!

📆 Сёння чацвер, а яшчэ да канца лета разам з днём сённяшнім застаецца ўсяго 10 дзён. Усведамляеце?!

🥰 Таму атрымліваем асалоду ад кожнага імгнення лета, настройваемся на пазітыўную хвалю і проста выдатны дзень!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 21 ЖНІЎНЯ

📌 Чаму Лукашэнка называе Курган Славы сакральным месцам і як яго выратавалі ад запусцення.

📌 Андрэй Філатаў прызначаны першым намеснікам старшыні Дзяржпамежкамітэта.

📌 Лукашэнка падпісаў указ аб рамеснай дзейнасці.

📌 Галоўчанка: рост ВУП Беларусі ў 2025 годзе запланаваны вышэй за тэмпы развіцця сусветнай эканомікі.

📌 У Беларусі ў 2025 годзе павысяць заробкі бюджэтнікам. Каму і калі?

📌 У Беларусі з 1 верасня павышаецца базавая стаўка для аплаты працы ў бюджэтнай сферы.

📌 Больш за 100 тыс. беларускіх шматдзетных сем'яў атрымалі матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы.

📌 За першае паўгоддзе Беларусь экспартавала тавараў амаль на $20 млрд.

📌 У Беларусі за пяць гадоў вытворчасць рапсавага алею вырасла ў 1,4 раза.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 22 ЖНІЎНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на вул. 28 Ліпеня паблізу «моста праз р.Мухавец» у Брэсце. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 490 км (+020 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 98 км (+500 м) аўтадарогі Р-6 «Івацэвічы-Пінск-Столін» у Пінскім раёне. Абмежаванне скорасці руху 70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 466 км (+900 м) аўтадарогі М-10 «гр.РФ-Гомель-Кобрын» у Іванаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на пр-це Савецкім паблізу дома №20 у Баранавічах. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.