Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.6K photos
1.77K videos
3 files
8.43K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
💥 СЁННЯ Ў ДТЗ У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ЗАГІНУЛА ТРЫ ЧАЛАВЕКІ

🚗 Сёння каля 07.15 гадзін у Пружанскім раёне, па папярэдняй інфармацыі, вадзіцель аўтамабіля Mercedes, які рухаўся па другараднай дарозе, не саступіў дарогу і ўчыніў сутыкненне з аўтобусам MAЗ.

🛣 Аўтобус рухаўся па галоўнай. Ад удару ён перакуліўся. У салоне знаходзілася 12 чалавек.

⚠️ У выніку ДТЗ загінуў вадзіцель Mercedes і два пасажыры аўтобуса.

👮‍♂️ На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, следча-аператыўная група.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 21 ЖНІЎНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Піянерскай паблізу дома № 50 у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 502 км (+900 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Дружбы паблізу дома № 24 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 332 км (+600 м) аўтадарогі М-10 «гр.РФ-Гомель-Кобрын» у Лунінецкім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 30 км (+450 м) аўтадарогі Р-99 «Баранавічы-Ваўкавыск-Пагранічны-Гродна». Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
У МІНІСТЭРСТВЕ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РАСКАЗАЛІ ПРА СТАН ПАЦЯРПЕЛЫХ У ВЫНІКУ ДТЗ У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

🚑 Па паведамленні спецыялістаў Брэсцкага абласнога цэнтра экстранага медыцынскага рэагавання, у выніку ДТЗ пацярпелі 13 чалавек. На месцы аварыі загінулі тры чалавекі.

🏥 У Пружанскую цэнтральную раённую бальніцу дастаўлены 10 пацярпелых. Усіх агледзелі профільныя ўрачы-спецыялісты раённага і абласнога ўзроўняў.

🩺 Усім пацыентам праведзены неабходныя дыягнастычныя і лячэбныя мерапрыемствы. Пасля ацэнкі стану трое пацярпелых пераведзены аўтамабілямі хуткай медыцынскай дапамогі (рэанімабілямі) у Брэсцкую абласную клінічную бальніцу. Пацыенты шпіталізаваны ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі. Для правядзення Рэспубліканскага кансіліуму і аказання дапамогі калегам у бальніцу выехала брыгада ўрачоў-спецыялістаў РНПЦ.

👩‍⚕️ У траўматалагічным аддзяленні Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы з траўмамі рознай лакалізацыі працягваюць лячэнне 7 пацярпелых, стан якіх ацэнена як сярэдняй ступені цяжкасці.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📣 СІТУАЦЫЮ СА СТАНАМ ВАДЫ Ў РАЦЭ МУХАВЕЦ ПРАКАМЕНТАВАЛІ Ў РАЁННАЙ ІНСПЕКЦЫІ ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ І АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ

⁉️ Жыхары Пружан, занепакоеныя колерам і ўзроўнем вады ў рацэ Мухавец, сёння актыўна размяшчаюць фота ракі ў сацыяльных сетках і задаюць пытанне: што адбылося?

📍 Каментарый наконт сітуацыі апублікаваў Telegram-канал Пружанскага райвыканкама «Пружанскія навіны».

Сітуацыю пракаментаваў галоўны спецыяліст Пружанскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Гарус.

📌 Чытаць каментарый тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM