Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
👨‍👩‍👧‍👦 АКЦЫЯ «У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ – ДЗЕЦІ!» СТАРТАВАЛА СЁННЯ Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

🔴 Рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія МНС «У цэнтры ўвагі – дзеці!» стартуе з 19 жніўня і працягнецца да 13 верасня.

🔥 Асноўная мэта кампаніі – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы дзіцячага траўматызму і гібелі ад знешніх прычын, у тым ліку ад пажараў з-за пакідання малых без нагляду, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.

📌 Больш падрабязна тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
⚡️ ІНТЭРВ’Ю ЛУКАШЭНКІ ТЭЛЕКАНАЛУ «РАСІЯ» ▶️ https://youtu.be/8muPfyTt700 🔷 Новыя назначэнні Прэзідэнта. Як прапануюць вялікія пасады?! 🔷 Размова пра бяспеку. Развіццё інцыдэнту са знішчанымі беспілотнікамі… 🔷 Жыццё ў фармаце «ЗА Прэзідэнтам». Рабочыя будні…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 ГУЧНАЕ ІНТЭРВ’Ю ЛУКАШЭНКІ ТЭЛЕКАНАЛУ «РАСІЯ»!

🔺 Якім будзе адказ Беларусі на размяшчэнне 10 тактычных груп НАТА каля заходніх абласцей нашай краіны?
🔺 Ці гатовы Аляксандр Лукашэнка націснуць чырвоную кнопку?

І вялікая колькасць цікавага ЭКСКЛЮЗІВУ. 😉

▫️ Тэлеверсію інтэрв’ю Прэзідэнта тэлеканалу «Расія» глядзіце СЁННЯ ў 19.30 на «Беларусь 1».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

20 жніўня (аўторак)

–№27 Масква – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.36/12.38,

–Брэст – Баранавічы-П.
– змена прыб./адпраўл. з 13.30/13.31 на 13.04/13.05.
📸 ФОТАФАКТ. Пяты этап адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь «Тур Беларусі» па веласіпедным спорце ў шматдзённай гонцы на шашы прайшоў сёння праз Пружанскі раён

📍 Старт чэмпіянату быў дадзены 15 жніўня ў Брэсце.

🚲 Сёння ж праходзіць яго пяты этап – групавая гонка. Сёння ўдзельнікі, а гэта 45 веласіпедыстаў з 12 каманд, пачалі гонку з нацпарку «Белавежская пушча». На шляху да Слоніма, які з’яўляецца фінішнай кропкай, праехалі і праз Ружаншчыну.

Усяго спаборніцтвы аб’ядналі 5 краін, сярод іх нават Марока.

📰 Хочаце ведаць больш? Чакайце «Раённыя будні» за бліжэйшую суботу, пра ўсё абавязкова раскажам.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🥈 ПРУЖАНЕЦ СТАНІСЛАЎ БРАДНІЦКІ ЗАВАЯВАЎ СЯРЭБРАНЫ МЕДАЛЬ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГЕАГРАФІЧНАЙ АЛІМПІЯДЫ 🌍 Дзясятая Еўрапейская геаграфічная алімпіяда (EGEO-2024) прайшла ў Сербіі. 🗺 Нашы юныя географы прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі да міжнароднага інтэлектуальнага…
🥇🥉 ПРУЖАНЕЦ СТАНІСЛАЎ БРАДНІЦКІ ЗАВАЯВАЎ ЗОЛАТА І БРОНЗУ XVII МІЖНАРОДНАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА НАВУКАХ АБ ЗЯМЛІ (IESO) У КІТАІ

🇨🇳 Алімпіяда праходзіла ў Пекіне (Кітайская Народная Рэспубліка) з 8 па 16 жніўня. Усяго ўдзельнікамі алімпіяды сёлета сталі каля 150 школьнікаў з 36-ці краін свету.

🇧🇾 Беларускія школьнікі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў БДУ заваявалі тры залатыя, адзін сярэбраны і два бронзавыя медалі. Такога выніку наша каманда дабілася ўпершыню.

👨‍💻 Асаблівасцю алімпіяды з’яўляецца правядзенне групавога тура конкурсаў навуковых праектаў. Удзельнікі размяркоўваюцца на міжнародныя каманды. Кожнай з іх прапануецца сумесна выканаць праект, які ўключае палявы збор дадзеных, іх аналіз, камп’ютарную апрацоўку і прэзентацыю вынікаў на англійскай мове перад міжнародным журы. Па выніках групавога тура выпускнік СШ № 5 Пружан Станіслаў Брадніцкі заваяваў золата ў складзе зборнай, куды ўваходзілі школьнікі з Малайзіі, Аўстрыі, Японіі, Румыніі і ЗША.

✍️ У індывідуальным туры ўдзельнікам алімпіяды былі прапанаваны заданні палявога і тэарэтычнага этапаў на англійскай мове. Бронзавым медалём тут таксама ўзнагароджаны пружанец Станіслаў Брадніцкі.

🌍 Падрыхтоўка юных алімпіяднікаў да міжнародных спаборніцтваў праводзілася на базе факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ. Дарэчы, Станіслаў Брадніцкі ўжо стаў студэнтам гэтага факультэта.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

20 жніўня (аўторак)

🔺 У в. Смаляны на вул. Цэнтральнай (дамы 25, 27, 29, 34, 36, 37, 39, 41) з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У в. Карасі з 9.00 да 17.00 па прычыне тэхнічнага абслугоўвання трансфарматарнай падстанцыі.

🔺 У в. Воля з 9.00 да 17.00 па прычыне тэхнічнага абслугоўвання трансфарматарнай падстанцыі.

🔺 У аг. Роўбіцк на вул. Барана (дамы 15, 17, 19, 19а, 20, 24) з 9.00 да 17.00 па прычыне рэканструкцыі паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
🍏 НАПЯРЭДАДНІ ЯБЛЫЧНАГА СПАСА Ў ПЛАДОВЫМ САДЗЕ ААТ «РУЖАНЫ-АГРА» ПАЧАЛІ ЗБОР ДУХМЯНЫХ ВІТАМІНАЎ

🌳 Па словах начальніка пладовага саду ААТ «Ружаны-Агра» Вольгі Гайдук, год бягучы выдаўся не зусім удалым для садаводаў. Спачатку даймалі вясеннія халады, пасля – засуха і высокая вільготнасць, якая спрыяе развіццю такой хваробы, як мучністая раса. Але ружанскія садаводы не здаліся: уносілі мінеральныя ўгнаенні ў глебу, пастаянна апрацоўвалі яблыні.

🍎 І ўдзячнасць не прымусіла сябе чакаць. Ужо сабралі добры ўраджай ранняга яблыка «каваленкаўскае», а ў мінулую пятніцу пачаўся збор беларускага вельмі смачнага і сакавітага сорту «слава пераможцам».

🛍 Яблыкі ўжо цяпер рэалізуюцца праз гандлёвыя кропкі сельгаставарыства, у тым ліку і ў Пружанах, у магазіне «Ружанскі пачастунак». Сёлета ўдасца сабраць яшчэ большы ўраджай, чым у мінулым годзе. Будзе на 100 % закладзены і стабілізацыйны фонд на 300 тон.

📌 Чытаць рэпартаж з пладовага саду ААТ «Ружаны-Агра».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️❗️❗️❗️❗️❗️ У двары дамоў па вул. Вашкевіча ў Пружанах праходзіць канцэрт пад адкрытым небам «А ў нашым двары...»

🎤 Канцэрт ладзяць народны хор ветэранаў «Чырвоны гваздзік» Пружанскага гарадскога Палаца культуры і іншыя артысты.

💃🕺 Прама на спартыўнай пляцоўцы ў гэтыя мінуты сабраліся артысты і гледачы. Тут здорава, музычна і атмасферна!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌸 Добрай раніцы!

👋 Пазітыўнага і прыемнага аўторка жадаем кожнаму нашаму падпісчыку!

💪 Няхай усе планы і задачы, якія вы абазначылі на сёння, абавязкова ўдасца ўвасобіць у жыццё!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 19 ЖНІЎНЯ АД БЕЛТА

📌 Ад жыллёвага будаўніцтва да рамеснай дзейнасці. Падрабязнасці нарады Лукашэнкі з кіраўніцтвам Саўміна.

📌 Якія віды дзейнасці для рамеснікаў трапяць у новы пералік? Растлумачыў Міністр эканомікі.

📌 Рост у прамысловасці і АПК, зніжэнне складскіх запасаў: станоўчыя трэнды ў эканоміцы пераважаюць.

📌 У Беларусі ў студзені-ліпені пабудавалі 20,3 тысячы новых кватэр.

📌 Актуалізаваны пералік арганізацый, у якіх грамадзяне Беларусі праходзяць альтэрнатыўную службу.

📌 Колькі чалавек і з якіх краін наведалі Беларусь з пачатку дзеяння пашыранага бязвізу.

📌 Калі геаграфія не мае значэння: Беларусь і Глабальны Паўднёва-Усход.

📌 Шчаслівыя авечкі і малако даюць шчаслівае. Як у Беларусі засланілі славу французскіх сыравараў.

📌 Экспедыцыя з удзелам беларусаў высадзілася на Паўночным полюсе.

📌 ФОТАРЭПАРТАЖ: Праваслаўныя вернікі адзначаюць Праабражэнне Гасподняе – Яблычны Спас

📌 Цёплае надвор’е з навальніцамі і парывістым ветрам. Сіноптыкі далі прагноз на бягучы тыдзень.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 20 ЖНІЎНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на Варшаўскай шашы паблізу дома № 37 у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 490 км (+020 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 36 км (+100 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 97 км (+500 м) аўтадарогі Р-6 «Івацэвічы-Пінск-Столін» у Пінскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 523 км (+050 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на пр-це Савецкім паблізу дома № 41 у Баранавічах. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.