Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
📰 У СВЕЖЫМ ВЫПУСКУ ГАЗЕТЫ «РАЁННЫЯ БУДНІ» ЗА 17 ЖНІЎНЯ

🟠 Радаснае свята храма. Рэпартаж з пружанскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, які адзначыў парафіяльную ўрачыстасць.

🟠 Што клапоціць вяскоўцаў і дэпутатаў? Юрый Наркевіч працаваў у акрузе.

🟠 Пасля дажынак работ не меншае. Пабывалі ў ААТ «Ліноўскае» на жніве проса і сяўбе азімага рапсу.

🟠 Эканоміка, бюджэт і... школы. Адбылося пашыранае пасяджэнне райвыканкама.

🟠 Асаблівая ўвага ахове працы. Падводзім вынікі работы рэйдавай групы ФПБ у Пружанскім раёне.

🟠 Камфортныя ўмовы для нашых школьнікаў. Як Беларусь рыхтуецца да новага навучальнага года.

🟠 Замяшчаючая сям’я для адзінокіх становіцца роднай. Знаёмім з такой сям’ёй з Пружанскага раёна.

🟠 Праблема. Месцы выгулу сабак патрабуюць асаблівай увагі.

🟠 Яблычак да Спаса. Збор духмяных вітамінаў пачаўся ў пладовым садзе ААТ «Ружаны-Агра».

🟠 Адчуць, што такое адзінства. Юбілейны семінар-злёт Брэсцкай епархіі адбыўся ў Вежным.

🟠 Крэсла-качалка для Прэзідэнта! Завіталі ў госці да майстра Віталя Шмыгоўскага.

🟠 Такая гульня нам па душы. Пра перамогу «Пружан» над «Жабінкай» і навіны чэмпіянату вобласці па футболе.

🟠 Гістарычнае расследаванне. Таямніца шарашэўскай капліцы.

🟠 Па вашых просьбах. Расклад руху гарадскіх аўтобусаў па прыпыначных пунктах.

📰 А яшчэ навіны адным радком і «Інфарм-калонка». Рэклама, спачуванні, надвор’е, віншаванні. Новы рэцэпт. Праграма ТБ, гараскоп і многае іншае.

📭 Падпішыцеся на «раёнку» і будзьце ў курсе падзей і навін Пружаншчыны!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⛅️ Добрай раніцы!

👋 Вітаем у гэтай цудоўнай субоце і спадзяёмся, што ў вас сёння выхадны. Калі ж не, мы перадаём вам прывітанне і пажаданні лёгкага дня.

🐈 А яшчэ паведамляем, што сёння Дзень рыжых катоў з блакітнымі вачыма. Так што калі сёння сустрэнеце такога коціка, ведайце: гэта на ўдачу! Вось такога – паспяховага і шчаслівага дня – і жадаем вам сёння!

⁉️ Дарэчы, а вы кашатнік ці сабачнік? Стаўце рэакцыі:
❤️ – больш люблю кошак,
👍 – мне больш падабаюцца сабакі,
🔥 – а я люблю і адных, і другіх!
🗒 АФІША Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ НА 17 ЖНІЎНЯ

Сёння, у суботу, 17 жніўня:
📌 ААТ «Жураўлінае» запрашае наведаць аг.Клепачы, дзе прадставіць сваю прадукцыю;
📌 Дажынкі ў Кляпацкім СДК;
📌 у Хараўскім СКБ пройдзе мерапрыемства «Казачнае падарожжа Нязнайкі»;
📌 у Шарашэўскім ЦКіВЧ пройдзе дыскатэка.

Выставы:

📌 выстава работ Андрэя Ждановіча «Беларускі пейзаж» у Ружанскім палацавым комплексе роду Сапег;
📌 выстава Вольгі Пракаповіч у Мокраўскім СДК.

🎬 Чакае ўсіх таксама кінатэатр «Спадарожнік» г. Пружаны.
🤵👍Яшчэ адзін паказ калекцыі школьнага адзення дзелавога стылю і школьны кірмаш правядуць у Пружанах 18 жніўня

📌 Адбудзецца паказ адзення ў нядзелю, у 10.00 гадзін, каля магазіна «Дзіцячы свет».

У праграме:

📍 моднае дэфіле школьнага адзення ад беларускіх вытворцаў,
📍 прадастаўленне магчымасці набыць паказаныя мадэлі ў «Дзіцячым свеце».

👔 Арганізуе паказ калекцыі школьнага адзення Пружанскае райспажыўтаварыства.
⚡️Першы сёння па запрашэнні прэм'ер-міністра Індыі прыняў удзел у 3-м саміце «Голас глабальнага Поўдня»

ℹ️ Дадзены віртуальны саміт праводзіцца Нью-Дэлі ў трэці раз. На кожны запрашаецца асобна падабраная група кіраўнікоў дзяржаў. На 3-і форум запрошаны 16 краін, у іх ліку Беларусь.

Падрабязней тут.
☀️СЁННЯ Ў ГАРАДСКІМ ПАРКУ АДБЫЛОСЯ МЕРАПРЫЕМСТВА «АДПАЧЫВАЕМ УСЁЙ СЯМ'ЁЙ»

👍 Сямейнае свята аб'яднала ўсіх жадаючых актыўнага адпачынку.

📍 Месца правядзення было разбіта на дзве лакацыі. На пляцоўцы летняга амфітэатра адбылося адкрыццё свята з удзелам творчых калектываў горада. Таксама тут прайшоў інтэлектуальны квіз для ўсіх узростаў.

📌 Працягнулася мерапрыемства спартыўнымі спаборніцтвамі на стадыёне «Мухавец».

Больш падрабязна чытайце ў наступных нумарах нашай газеты.
👍 Члены раённага прафсаюза сёння наведалі Драгічынскі і Івацэвіцкі раёны Брэсцкай вобласці

📍 Турыстычная паездка для работнікаў арганізацый арганізавана Пружанскім раённым аб'яднаннем прафсаюзаў.

📌 Дарэчы, такія паездкі, традыцыйна праводзяцца на пастаяннай аснове.