Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🚑 КУДЫ АДПРАВІЦЦА ПЕРАСОЎНЫ МЕДЫЦЫНСКІ КОМПЛЕКС ПРУЖАНСКАЙ ЦРБ НА ГЭТЫМ ТЫДНІ 👩‍⚕️ Перасоўны медкомплекс працягвае сваю работу ў Пружанскім раёне. З 12 па 16 жніўня ён будзе абслугоўваць: ⚫️ 12 жніўня – Далкоўскі ФАП, ⚫️ 13 жніўня – аддзяленне агульнай…
❗️❗️❗️❗️❗️❗️ Акцыя «Анкалагічны патруль галавы і шыі» праходзіць у Пружанскім КУВП «Камунальнік»

🩺 Яе праводзіць установа аховы здароўя «Пружанская цэнтральная раённая бальніца».

👨‍⚕️ Для грамадзян арганізавалі кансультацыю ЛОР-урача.

📰 Больш падрабязна раскажам у бліжэйшы час у «Раённых буднях».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📸 ФОТАФАКТ. Пружанскае КУВП «Камунальнік» вядзе ўкладку асфальту на праезнай частцы вуліцы Батава ў Пружанах

👍👍👍👍 У рамках праграмы «Год якасці» Пружанскае КУВП «Камунальнік» працягвае актыўныя работы па добраўпарадкаванні горада.

🛣 Адным з важных этапаў добраўпарадкавання з’яўляецца асфальтаванне гарадскіх дарог. На сёння ў Пружанах асфальтавае пакрыццё пакладзена па вуліцах Інтэрнацыянальнай, Свабоды, Лазо, Р. Шырмы, Кастрычніцкай, Бабрука, Крывашэіна, Малой, Машэрава, В. Харужай.

❗️ «Камунальнік» актыўна працуе над тым, каб горад станавіўся больш камфортным і ўтульным для жыцця. Добраўпарадкаванне працягваецца, і наперадзе яшчэ мноства планаў. Так, у далейшым, пры наяўнасці фінансавання, плануецца асфальтаванне вуліц Будаўнічай, Кветкавай, Маладзёжнай і іншых.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥 АКЦЫЯ «У ШКОЛУ – З «БЕЛАЙ РУССЮ»: ГАСЦЕЙ З ПАДАРУНКАМІ ПРЫМАЛА ШМАТДЗЕТНАЯ СЯМ’Я ВАКУЛЬСКІХ

👨‍🏫 Сёння ў рамках акцыі «У школу – з «Белай Руссю» актывісты раённага аб’яднання грамадскай арганізацыі і Пружанскай ЦРБ уручылі шматдзетнай сям’і Вакульскіх падарункі да школы.

👨‍👩‍👧‍👦 У сям’і выхоўваецца шасцёра дзяцей, з іх трое – школьнікі. Дзеці атрымалі адзенне, канцылярыю, развіваючыя гульні, пазлы і розныя прысмакі.

😀 Па словах старшыні Пружанскай арганізацыі РГА «Белая Русь» Таццяны Кашкан, запланавана ўручэнне падарункаў яшчэ 5-ці шматдзетным сем’ям, а таксама карысных школьных рэчаў першакласнікам, бацькі якіх з’яўляюцца членамі арганізацыі.

📰 Падрабязней пра акцыю чытайце ў бліжэйшых выпусках «Раённых будняў».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️⚡️⚡️ ПРЭЗІДЭНТ 16 ЖНІЎНЯ ПАДПІСАЎ УКАЗ АБ ПАМІЛАВАННІ 30 АСОБ, АСУДЖАНЫХ ЗА ЗЛАЧЫНСТВЫ ПРАТЭСТНАЙ НАКІРАВАНАСЦІ

👉 У ліку памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні. Ёсць асобы пенсіённага ўзросту.

❗️ Усе яны прызналі віну, шчыра раскаяліся ў зробленым і ўзялі абавязацельства весці правапаслухмяны лад жыцця. Кантроль за выкананнем такіх абавязацельстваў па даручэнні Кіраўніка дзяржавы забяспечыць Міністэрства ўнутраных спраў.

📎 Падпісаны акт аб памілаванні – фактычна шанец гэтым асобам рэабілітавацца перад дзяржавай і грамадствам.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📰 У СВЕЖЫМ ВЫПУСКУ ГАЗЕТЫ «РАЁННЫЯ БУДНІ» ЗА 17 ЖНІЎНЯ

🟠 Радаснае свята храма. Рэпартаж з пружанскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, які адзначыў парафіяльную ўрачыстасць.

🟠 Што клапоціць вяскоўцаў і дэпутатаў? Юрый Наркевіч працаваў у акрузе.

🟠 Пасля дажынак работ не меншае. Пабывалі ў ААТ «Ліноўскае» на жніве проса і сяўбе азімага рапсу.

🟠 Эканоміка, бюджэт і... школы. Адбылося пашыранае пасяджэнне райвыканкама.

🟠 Асаблівая ўвага ахове працы. Падводзім вынікі работы рэйдавай групы ФПБ у Пружанскім раёне.

🟠 Камфортныя ўмовы для нашых школьнікаў. Як Беларусь рыхтуецца да новага навучальнага года.

🟠 Замяшчаючая сям’я для адзінокіх становіцца роднай. Знаёмім з такой сям’ёй з Пружанскага раёна.

🟠 Праблема. Месцы выгулу сабак патрабуюць асаблівай увагі.

🟠 Яблычак да Спаса. Збор духмяных вітамінаў пачаўся ў пладовым садзе ААТ «Ружаны-Агра».

🟠 Адчуць, што такое адзінства. Юбілейны семінар-злёт Брэсцкай епархіі адбыўся ў Вежным.

🟠 Крэсла-качалка для Прэзідэнта! Завіталі ў госці да майстра Віталя Шмыгоўскага.

🟠 Такая гульня нам па душы. Пра перамогу «Пружан» над «Жабінкай» і навіны чэмпіянату вобласці па футболе.

🟠 Гістарычнае расследаванне. Таямніца шарашэўскай капліцы.

🟠 Па вашых просьбах. Расклад руху гарадскіх аўтобусаў па прыпыначных пунктах.

📰 А яшчэ навіны адным радком і «Інфарм-калонка». Рэклама, спачуванні, надвор’е, віншаванні. Новы рэцэпт. Праграма ТБ, гараскоп і многае іншае.

📭 Падпішыцеся на «раёнку» і будзьце ў курсе падзей і навін Пружаншчыны!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⛅️ Добрай раніцы!

👋 Вітаем у гэтай цудоўнай субоце і спадзяёмся, што ў вас сёння выхадны. Калі ж не, мы перадаём вам прывітанне і пажаданні лёгкага дня.

🐈 А яшчэ паведамляем, што сёння Дзень рыжых катоў з блакітнымі вачыма. Так што калі сёння сустрэнеце такога коціка, ведайце: гэта на ўдачу! Вось такога – паспяховага і шчаслівага дня – і жадаем вам сёння!

⁉️ Дарэчы, а вы кашатнік ці сабачнік? Стаўце рэакцыі:
❤️ – больш люблю кошак,
👍 – мне больш падабаюцца сабакі,
🔥 – а я люблю і адных, і другіх!