Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
✝️ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ Ў ПРУЖАНАХ АДЗНАЧЫЎ ПАРАФІЯЛЬНАЕ СВЯТА

🙏 Сёння, ва Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, вечарам у храме адбылася ўрачыстая Святая Імша, узначаліў якую дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.

⛪️ Ксёндз-біскуп з’яўляецца нашым земляком, ураджэнцам Стараволі, а зараз служыць у Гомелі. У гэтым годзе ён адзначае 40-ю гадавіну свайго святарскага служэння і 25-годдзе біскупскага служэння.

Адметна, што юбілейная дата – 140-годдзе з моманту асвячэння як святыні – у гэтым годзе і ў пружанскага касцёла. Таксама сёлета споўнілася 26 гадоў з моманту рэкансэкрацыі (новаасвячэння) касцёла пасля таго, як ён быў вернуты прыхаджанам.

💫 У парафіяльнае свята больш за 30 вернікаў пружанскага і шарашэўскага касцёлаў прынялі сакрамэнт Бежмавання – сакрамэнт хрысціянскай сталасці. Яго ўдзяліў біскуп Казімір.

📰 Больш падрабязна раскажам у бліжэйшым нумары «Раённых будняў».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👋 Добрай раніцы!

😋 Вітаем усіх фанатаў пятніцы і тых, хто любіць маліну! Сёння ў календары цікавых свят – Дзень варэння, зробленага з гэтай ягады! Смаката!

👍 Жадаем вам смачнай, прыгожай, цікавай, прадуктыўнай і адначасова лёгкай пятніцы! Няхай усё атрымаецца!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 15 ЖНІЎНЯ:

📌 «Чырвоныя лініі», Курск, беспілотнікі. Пра што казаў Лукашэнка ў інтэрв'ю для тэлеканала «Расія».

📌 Качанава: найшырэйшы асартымент айчынных тавараў павінен быць прадстаўлены ва ўсіх гандлёвых сетках Мінска.

📌 Багданаў: у Беларусі інтэрнэт-гандаль развіваецца гіганцкімі крокамі.

📌 Як у першым паўгоддзі выраслі рэальныя даходы беларусаў.

📌 Бацькі-выхавальнікі, работнікі грамадскага харчавання. У Мінадукацыі распавялі, каму з 1 верасня павысяць заробак.

📌 Петрышэнка расказаў, як ідзе падрыхтоўка школ да новага навучальнага года.

📌 Як змяніліся школьныя падручнікі, паведамілі ў Акадэміі адукацыі.

📌 Хто сустракае маладых спецыялістаў на першых працоўных месцах і якія бонусы яны атрымліваюць на старце.

📌 У ДПК патлумачылі, якія новыя абмежаванні ўводзіць Літва на мяжы з 16 жніўня.

📌 «Спынялі сэрца на 2,5 гадзіны». Дзіцячы кардыяхірург аб унікальнай аперацыі.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 16 ЖНІЎНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на вул.28 Ліпеня паблізу «моста праз р. Мухавец» у Брэсце. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 490 км (+020 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 87 км (+220 м) аўтадарогі Р-85 «Слонім-Высокае». Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 466 км (+900 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Іванаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на пр-це Савецкім паблізу дома №41 у Баранавічах. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
🔥👨‍🚒🚒 НА ТЭРЫТОРЫІ МТК У Г.П. ШАРАШЭВА ГАРЭЎ ТРАКТАР

🚜 Паведамленне аб загаранні трактара на тэрыторыі МТК у г.п. Шарашэва паступіла выратавальнікам 15 жніўня ў 17.16 гадзін.

У выніку пажару агнём знішчана кабіна, два заднія колы, пашкоджана лакафарбавае пакрыццё кабіны.

📌 Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
📊 МАНІТОРЫНГ ЦЭН І АСАРТЫМЕНТУ ШКОЛЬНАЙ ФОРМЫ Ў ГЦ «ПАЛЕССЕ» Ў Г.КОБРЫНЕ

🔹15 жніўня 2024 года член пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Іванавіч Пішч правёў маніторынг цэн і асартыменту школьнай формы ў ГЦ «Палессе» ў г. Кобрыне.

🔹 Сёння гандлёвы цэнтр здзіўляе шырокім асартыментам школьнага адзення, спартыўнымі касцюмамі, верхнім і бялізнавым трыкатажам, абуткам, канцылярскімі прыладамі. Цэнавы сегмент дастаткова разнастайны, што ў сваю чаргу дазваляе зрабіць тавары яшчэ больш даступнымі для насельніцтва. Сабраць стандартны камплект адзення для вучня ў гандлёвым цэнтры абыдзецца ў сярэднім ад 400 да 600 рублёў у залежнасці ад узросту і полу дзіцяці.

🔹Як адзначыў парламентарый – «Да пачатку новага навучальнага года засталося два тыдні, таму пытанні забеспячэння школьнікаў усім неабходным для арганізацыі адукацыйнага працэсу зараз знаходзяцца на асаблівым кантролі.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🚑 КУДЫ АДПРАВІЦЦА ПЕРАСОЎНЫ МЕДЫЦЫНСКІ КОМПЛЕКС ПРУЖАНСКАЙ ЦРБ НА ГЭТЫМ ТЫДНІ 👩‍⚕️ Перасоўны медкомплекс працягвае сваю работу ў Пружанскім раёне. З 12 па 16 жніўня ён будзе абслугоўваць: ⚫️ 12 жніўня – Далкоўскі ФАП, ⚫️ 13 жніўня – аддзяленне агульнай…
❗️❗️❗️❗️❗️❗️ Акцыя «Анкалагічны патруль галавы і шыі» праходзіць у Пружанскім КУВП «Камунальнік»

🩺 Яе праводзіць установа аховы здароўя «Пружанская цэнтральная раённая бальніца».

👨‍⚕️ Для грамадзян арганізавалі кансультацыю ЛОР-урача.

📰 Больш падрабязна раскажам у бліжэйшы час у «Раённых буднях».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📸 ФОТАФАКТ. Пружанскае КУВП «Камунальнік» вядзе ўкладку асфальту на праезнай частцы вуліцы Батава ў Пружанах

👍👍👍👍 У рамках праграмы «Год якасці» Пружанскае КУВП «Камунальнік» працягвае актыўныя работы па добраўпарадкаванні горада.

🛣 Адным з важных этапаў добраўпарадкавання з’яўляецца асфальтаванне гарадскіх дарог. На сёння ў Пружанах асфальтавае пакрыццё пакладзена па вуліцах Інтэрнацыянальнай, Свабоды, Лазо, Р. Шырмы, Кастрычніцкай, Бабрука, Крывашэіна, Малой, Машэрава, В. Харужай.

❗️ «Камунальнік» актыўна працуе над тым, каб горад станавіўся больш камфортным і ўтульным для жыцця. Добраўпарадкаванне працягваецца, і наперадзе яшчэ мноства планаў. Так, у далейшым, пры наяўнасці фінансавання, плануецца асфальтаванне вуліц Будаўнічай, Кветкавай, Маладзёжнай і іншых.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM