Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.6K photos
1.77K videos
3 files
8.43K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
🎢 Аквагрым, атракцыёны і марожанае!

📍 Усё гэта ў самым цэнтры Пружан прама зараз.

💃🕺 А адкрыты клас па зумбе працягваецца!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
📸 ФОТАФАКТ. Пружаны. Зумба. Дзень горада! 💃🕺 Дзелімся яшчэ яркімі кадрамі, каб перадаць атмасферу, якая пануе прама зараз у самым цэнтры нашага горада!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📹 ВІДЭАФАКТ. А танец пад гэты трэк удзельнікі адкрытага класа «Zumba» рыхтавалі спецыяльна да Дня горада ў Пружанах!

🔥 Яны дакладна зарадзілі пружанцаў і гасцей горада пазітывам!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
📹 ВІДЭАФАКТ. Запальныя трэкі працягваюць гучаць у самым цэнтры Пружан! 💃🕺 Прама зараз тут – дыскатэка! 😉 Чакаем на яе і вас!
📸 ФОТАФАКТ. Атмасфера радасці і пазітыву пануе гэтым вечарам у цэнтры Пружан

🔥 Дзень горада атрымаўся класным!

🇧🇾🇧🇾 Яшчэ раз віншуем наш раён з 80-годдзем вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а горад – з 591-ым днём нараджэння!

📰 Рэпартаж са свята шукайце ўжо ў суботу ў «Раённых буднях».

💙💬 Больш фота з’явіцца ў альбомах у нашых групах «УКантакце» і на «Аднакласніках».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💫 Добрай раніцы!

🌸 Мы жадаем, каб ваш чацвер быў не менш яркім за летнія кветкі. Напрыклад, за гэтую півоню!

💪 Поспехаў у справах, цудоўнага настрою і толькі выдатных навін!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 17 ЛІПЕНЯ АД БЕЛТА

📌 Лукашэнка падтрымаў прапанову аб бязвізе для грамадзян 35 еўрапейскіх дзяржаў пры ўездзе праз аўтадарожныя і чыгуначныя пункты пропуску.

📌 Лукашэнка назначыў новых намесніка міністра абароны і камандуючага на Паўночна-Заходнім напрамку.

📌 З рэзервовага фонду Прэзідэнта выдзеляць каля Br600 тыс. на падтрымку таленавітай моладзі і навучэнцаў.

📌 «Вы павінны апрануць наш народ!» Якія задачы Лукашэнка ставіў перад легпрамам і ці спраўляюцца з імі прадпрыемствы.

📌 Галоўчанка наведаў Цэнтр Фідэля Кастра Руса ў Гаване.

📌 Галоўчанка: у Беларусі і Кубы ёсць поўнае ўзаемаразуменне і ўзаемная падтрымка на палітычным узроўні.

📌 «Панікі ў рэгіёнах няма». Круты пра сітуацыю пасля ўрагану ў раёнах Гомельскай вобласці.

📌 «Усё падымем і змалоцім». У Мазырскім раёне запэўнілі Крутога, што даручэнне Прэзідэнта будзе выканана.

📌 ВУП Беларусі ў першым паўгоддзі вырас на 5%.

📌 Пяць вопытных прамысловых узораў беларускага электрамабіля з’явяцца да канца 2024 года.

📌 «Атакуючы сокал – 2024»: начное дэсантаванне зводных груп прайшло на Брэсцкім палігоне.

📌 Большасць ВНУ Беларусі завяршылі прыём дакументаў на бюджэт.

📌 Як сем’ям атрымаць дапамогу да новага навучальнага года, расказалі ў Мінпрацы.

📌 Мяч на польскім баку. Мінск паставіў Варшаву перад выбарам?

📌 «Змова краін Балтыі і Польшчы». Томаш Шміт пра сітуацыю на мяжы з Беларуссю.

📌 Няведанне не вызваляе ад адказнасці. Мінлясгас нагадаў аб правілах збору ягад і грыбоў.
👨‍👩‍👧‍👦 ЯК СЕМ’ЯМ АТРЫМАЦЬ ДАПАМОГУ ДА НОВАГА НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА, РАСКАЗАЛІ Ў МІНПРАЦЫ

✍️ Практычна ва ўсіх рэгіёнах краіны пачалі ўжо прымаць заявы.

Звяртацца трэба ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) аднаго з бацькоў дзіцяці, у асобных раёнах – па месцы вучобы дзіцяці.

‼️ Дапамога прадастаўляецца шматдзетным сем’ям (якія выхоўваюць трое і больш дзяцей) незалежна ад даходу сям’і. Памер выплаты на кожнага школьніка складае 30% БПМ, дзеючага на 1 жніўня 2024 года.

🔷 Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прадастаўляецца малазабяспечаным сем’ям (у тым ліку шматдзетным). Памер выплат вызначаецца раённымі камісіямі ў кожным выпадку індывідуальна зыходзячы з даходу сям’і і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі. Звяртацца трэба ў службу «аднаго акна» мясцовага выканаўчага і распарадчага органа або ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва) у адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) аднаго з бацькоў.

🔷 Дапамога па месцы працы аказваецца работнікам, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў. Яе могуць аказаць па месцы працы ў адпаведнасці з калектыўнымі дагаворамі, лакальнымі актамі наймальніка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 18 ЛІПЕНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07. 00 да 19.00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу дома № 346 у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07. 00 да 19.00 гадзін на вул. Інтэрнацыянальнай паблізу дома № 104 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07. 00 да 19.00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 12. 00 да 00.00 гадзін на вул. Дружбы паблізу дома № 24 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07. 00 да 19.00 гадзін на 502 км (+900 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07. 00 да 19.00 гадзін на 473 км (+685 м) аўтадарогі Р-43 «гр. РФ-Крычаў-Бабруйск-Івацэвічы». Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🙏 ЗАГІНУЛЫХ У ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ ЖЫХАРОЎ ВЁСАК МОКРАЎСКАГА СЕЛЬСАВЕТА ЎСПОМНЯЦЬ ПАДЧАС ПАНІХІД 17 ЛІПЕНЯ 🇧🇾🇧🇾 17 ліпеня 1942 года вашысты спалілі 7 вёсак Мокраўскага сельсавета і іх жыхароў. Ад рук акупантаў у гэты дзень пацярпелі Казлы, Сілічы,…
📸 ФОТАФАКТ. Паніхіды па загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прайшлі ў Мокраўскім сельсавеце

🕯 У сераду, 17 ліпеня, споўнілася 82 гады з моманту гібелі мірных жыхароў Мокраўскага сельсавета і трагедыі спаленых вёсак.

🔷 Нагадаем, што 17 ліпеня 1942 года вашысты спалілі 7 вёсак Мокраўскага сельсавета. Пацярпелі вёскі Казлы, Сілічы, Пасталова, Ліхачы, Краснае, Нямковічы і Чорныя Лозы і іх жыхары.

🙏 Напярэдадні ў Сілічах, Казлах, Нямковічах і Красным адбыліся паніхіды ў памяць ахвяр ваеннага ліхалецця.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM