Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.5K photos
1.77K videos
3 files
8.4K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
‼️ У МІНПРАЦЫ РАСКАЗАЛІ, ЯКУЮ ДАПАМОГУ АКАЗВАЮЦЬ САЦСЛУЖБЫ ПАЦЯРПЕЛЫМ АД НЕПАГОДЫ

📣 Сацыяльныя службы аказваюць дапамогу пацярпелым ад непагоды. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У мінулыя выхадныя беларусы сутыкнуліся з сур’ёзнай непагадзю. У гэты перыяд работнікі сацыяльнай абароны аказваюць дапамогу ў першую чаргу тым, хто па аб’ектыўных прычынах востра ў ёй мае патрэбу. А менавіта адзінокім пажылым людзям і інвалідам. Сацыяльныя работнікі ва ўзмоцненым рэжыме наведваюць сваіх падапечных: прывозяць прадукты, ваду, супакойваюць і дапамагаюць з вырашэннем існуючых пытанняў.

На сённяшні дзень сацыяльныя паслугі дома атрымліваюць больш за 100 тыс. грамадзян, з іх 24 тыс. – адзінокія.

У Міністэрстве адзначылі, што пацярпелыя ад непагадзі могуць звярнуцца ў ТЦСАН па месцы жыхарства па адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе аднаразовай дапамогі. Яна можа быць аказана тым, у каго даход у месяц на аднаго члена сям’і не перавышае Br628,1.

👵 Пацярпелыя ад непагадзі непрацуючыя пенсіянеры і інваліды могуць таксама звярнуцца па аказанне матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📻 СЛУХАЙЦЕ СЁННЯ НАВІНЫ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА НА «РАДЫЁ БРЭСТ»

🕛 Сёння, у Дзень 80-годдзя вызвалення Пружанскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дзень горада, у 12.00 гадзін на хвалі 105,6 FM слухайце праграму «Региональные новости. Пружаны».

⁉️ У ёй вы пачуеце:

📍 віншаванне з важнай датай у гісторыі раёна ад кіраўніцтва Пружаншчыны;
📍 якія мерапрыемствы праходзяць сёння ў раёне і што яшчэ чакае пружанцаў і гасцей горада 17 ліпеня;
📍 жніво-2024 у Пружанскім раёне: актуальныя лічбы і інфармацыя пра тысячнікаў
і многае іншае.

🎧 Слухайце гэты выпуск таксама з дапамогай анлайн-трансляцыі на сайце radiobrestfm.by і з дапамогай Першага беларускага радыёплеера. Пасля запіс эфіру з’явіцца на галоўнай старонцы нашага сайта, на старонцы «Программа на радио» і ў нашых групах «УКантакце» і на «Аднакласніках».
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🇧🇾🇧🇾 МІТЫНГ-РЭКВІЕМ, ПРЫСВЕЧАНЫ 80-ГОДДЗЮ ВЫЗВАЛЕННЯ ПРУЖАН І РАЁНА, ПРОЙДЗЕ Ў РУДНІКАХ 17 ЛІПЕНЯ 🕯️🕯️ Мітынг адбудзецца каля брацкай магілы ў аг. Руднікі Пружанскага раёна. 📍 Ён будзе прысвечаны 80-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горада…
🇧🇾 МІТЫНГ-РЭКВІЕМ, ПРЫСВЕЧАНЫ 80-ГОДДЗЮ ВЫЗВАЛЕННЯ ПРУЖАНСКАГА І КАМЯНЕЦКАГА РАЁНАЎ, АДБЫЎСЯ Ў РУДНІКАХ

📍📍 Удзел у мітынгу прынялі кіраўніцтва Пружанскага раёна, нераўнадушныя жыхары Пружаншчыны.

🇧🇾 Падчас мітынгу ўзгадалі падзеі вызвалення Пружанскага і суседняга Камянецкага раёна. Таксама падчас мерапрыемства каля брацкай магілы ў Рудніках працягнулі міжнародны праект «Марафон Перамогі»: на копіі Сцяга Перамогі замацавалі геральдычныя сімвалы Пружан і Камянца.

🌟 Яшчэ адной важнай падзеяй стала ўсталяванне ў рамках праекта «Лічбавая зорка» каля брацкай магілы ў Рудніках таблічкі з QR-кодам, перайшоўшы па якім можна прачытаць інфармацыю пра памятнае месца.

‼️ Прысутнічалі на мітынгу ўнукі мясцовага жыхара Макара Пятровіча Дзенісевіча, які быў расстраляны фашыстамі ў 1944 годзе за сувязь з партызанамі.

🕯️🕯️ Памяць загінулых ушанавалі мінутай маўчання, адбылося ўскладанне вянкоў і кветак да брацкай магілы. Настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Рудніках айцец Анатоль адслужыў ліцію па загінулых.

📰 Падрабязна раскажам у бліжэйшым выпуску раённай газеты.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🌟 ВЫСТАВА САВЕЦКАГА ПЛАКАТА «ШЛЯХ ДА ПЕРАМОГІ» АДКРЫЕЦЦА Ў ПРУЖАНСКАЙ ЦЭНТРАЛЬНАЙ РАЁННАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ імя М. ЗАСІМА 17 ЛІПЕНЯ ‼️ Падрыхтавана выстава пры падтрымцы Рускага Дома ў Брэсце. 🕖 Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца заўтра, 17 ліпеня, у 11.00 гадзін,…
📸 ФОТАФАКТ. Выставы, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Пружанскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адкрылі ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма

🌟 Сёння тут прэзентавалі выставу дакументаў «Гарачы ліпень 1944. Вызваленне Пружан» і адкрылі выставу савецкага плаката «Шлях да Перамогі».

❗️ Удзел у адкрыцці выстаў прынялі намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч і выконваючы абавязкі кіраўніка Рускага Дому ў Брэсце Сафія Пякшава. Менавіта пры падтрымцы Рускага Дому ў Брэсце і была арганізавана выстава агітплакатаў.

📆 Па 7 жніўня ўключна пазнаёміцца з выставай «Шлях да Перамогі» і ўбачыць 17 агітпалакатаў можна на другім паверсе, у фае цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма.

📰 Усе падрабязнасці чытайце ў бліжэйшых выпусках «Раённых будняў».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM