Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.5K photos
1.77K videos
3 files
8.4K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

17 ліпеня (серада)

🔺 У в. Загор’е з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У в. Кузявічы з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту камплектнай трансфарматарнай падстанцыі.

🔺 У в. Галены з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту камплектнай трансфарматарнай падстанцыі.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
⚡️ ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА ТРЫМАЕ НА АСАБІСТЫМ КАНТРОЛІ ХОД АДНАЎЛЕНЧЫХ РАБОТ ПА ЛІКВІДАЦЫІ НАСТУПСТВАЎ СТЫХІІ, ЯКАЯ ЗАКРАНУЛА ШЭРАГ РЭГІЁНАЎ КРАІНЫ ✍️ Учора і сёння фактычна да раніцы ў максімальна інтэнсіўным тэмпе пад кантролем Кіраўніка…
⚡️ ПРУЖАНСКІЯ ЭНЕРГЕТЫКІ ДАПАМАГАЮЦЬ У АДНАЎЛЕННІ ЭЛЕКТРАЗАБЕСПЯЧЭННЯ ПАЦЯРПЕЛЫХ АД НЕПАГАДЗІ РАЁНАЎ ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦІ

🏭 Вечарам у панядзелак, 15 ліпеня, 9 аварыйна-аднаўленчых брыгад з Брэста, Баранавіч, Пінска і Пружан выехалі ў Гомельскую вобласць.

💡 Галоўная мэта – дапамагчы калегам аператыўна аднавіць электразабеспячэнне раёнаў, якія больш за іншыя пацярпелі ад стыхіі.

⚙️ Усе брыгады ўкамплектаваны неабходнай тэхнікай, абсталяваннем і матэрыяламі.

💡 Таксама яны даставілі ў вобласць дадатковыя дызельныя генератары, якія адразу ж былі падключаны ў бальніцах і іншых сацыяльных аб’ектах. Электраманцёры, адказныя за дызельгенератарныя ўстаноўкі, усю ноч забяспечвалі бесперабойную работу абсталявання.

👷 Сёння з 6 гадзін раніцы брыгады брэсцкіх энергетыкаў прыступілі да аднаўлення ліній электраперадачы ў Мазырскім, Жлобінскім, Рагачоўскім і Рэчыцкім раёнах.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌇 Добрай раніцы!

☺️ Цудоўная серада, а яшчэ сёння мы адзначаем 80-ю гадавіну вызвалення Пружаншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

☀️ Віншуем вас, дарагія падпісчыкі! Мірнага неба над галавой, усмешак, радасці і шчасця!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 16 ЛІПЕНЯ АД БЕЛТА

📌 Лукашэнка: беларусы не хочуць вайны, але на любую правакацыю адказ будзе рашучым і жорсткім.

📌 «Геаграфічна далёкі, але не чужы». Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Прыморскага краю Расіі.

📌 Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі.

📌 Заваленыя дарогі, абясточаныя фермы, пашкоджаныя лясы. У Беларусі ліквідуюць наступствы непагадзі.

📌 Галоўчанка: Беларусь і Венесуэла не толькі рэалізуюць ранейшыя дамоўленасці, але і выйдуць на новыя.

📌 Галоўчанка прыбыў з афіцыйным візітам на Кубу.

📌 Савет Рэспублікі ініцыюе адкрытую дыскусію пра заснаванне ў Беларусі Дня партызан і падпольшчыкаў.

📌 Прамвытворчасць у Беларусі ў першым паўгоддзі вырасла на 7,1%.

📌 Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў першым паўгоддзі павялічылася на 10,2%.

📌 Гандаль анлайн і не толькі: што змянілася для прадаўцоў і пакупнікоў.

📌 «Больш магчымасцей будучым мамам». ФСАН пра змяненні ў выплаце дапамог па цяжарнасці і родах.

📌 У Беларусі ўстаноўлена абмежаванне розніцы ва ўзросце паміж бацькам і дзіцем пры ўсынаўленні.

📌 Шаснаццаць беларускіх спартсменаў выступяць на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

📌 «Студэнты – паслы нашай культуры». У БДУКМ ідзе прыём дакументаў у абітурыентаў.
🇧🇾🇧🇾 З ДНЁМ ВЫЗВАЛЕННЯ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА ВІНШУЮЦЬ РАЙВЫКАНКАМ І РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ

📍 Віншаванні скіравалі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, былым вязням фашысцкіх канцлагераў, партызанам і падпольшчыкам, працаўнікам тылу, жыхарам раёна.

🇧🇾 «Усё далей сыходзіць ад нас той дзень, калі 80 гадоў таму вораг быў канчаткова выгнаны з нашай роднай зямлі, але мы свята памятаем гэта. І асабліва цёплыя словы выказваем ветэранам, тым, хто ваяваў, хто адраджаў і будаваў Пружаншчыну пасля вайны. Вы прайшлі суровыя выпрабаванні. Многае рабілі на энтузіязме, з верай у светлыя ідэалы. І даказалі, што бескарыслівасць, душэўны ўздым могуць ствараць цуды. Магчыма, менавіта гэтага і не хапае нам сёння больш за ўсё», – сказана ў віншаванні.

‼️ Адзначаецца, што сёння мы ўспамінаем і тых, каго сёння няма больш з намі, хто аддаў жыццё і здароўе дзеля будучыні, дзеля росквіту роднага раёна.

📣 «Мы любім свой горад, свой раён і жадаем, каб з кожным годам ён станавіўся прыгажэйшым, рос і развіваўся, а ўсе яго жыхары былі шчаслівымі. У нас ёсць усё неабходнае, каб гэта стала рэальнасцю — эканамічны патэнцыял, развітая сацыяльная сфера, выдатная прырода. Але самае галоўнае багацце – гэта людзі. У нас дастаткова кваліфікаваных рабочых, адукаваных спецыялістаў, дасведчаных кіраўнікоў, каб паспяхова вырашаць самыя складаныя задачы», – гаворыцца ў віншаванні з нагоды свята.

💫 Усім жыхарам і гасцям раёна пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму і радасці. Таксама кіраўніцтва раёна пажадала, каб Дзень вызвалення заўсёды быў святам гонару за Пружаншчыну і нашых землякоў.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 17 ЛІПЕНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. 28 Ліпеня паблізу «моста праз р. Мухавец» у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 36 км (+100 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 103 км (+870 м) аўтадарогі Р-85 «Слонім-Высокае». Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 523 км (+050 м) аўтадарогі М-10 «гр.РФ-Гомель-Кобрын» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на пр-це Савецкім паблізу дома № 20 у Баранавічах. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
‼️ У МІНПРАЦЫ РАСКАЗАЛІ, ЯКУЮ ДАПАМОГУ АКАЗВАЮЦЬ САЦСЛУЖБЫ ПАЦЯРПЕЛЫМ АД НЕПАГОДЫ

📣 Сацыяльныя службы аказваюць дапамогу пацярпелым ад непагоды. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У мінулыя выхадныя беларусы сутыкнуліся з сур’ёзнай непагадзю. У гэты перыяд работнікі сацыяльнай абароны аказваюць дапамогу ў першую чаргу тым, хто па аб’ектыўных прычынах востра ў ёй мае патрэбу. А менавіта адзінокім пажылым людзям і інвалідам. Сацыяльныя работнікі ва ўзмоцненым рэжыме наведваюць сваіх падапечных: прывозяць прадукты, ваду, супакойваюць і дапамагаюць з вырашэннем існуючых пытанняў.

На сённяшні дзень сацыяльныя паслугі дома атрымліваюць больш за 100 тыс. грамадзян, з іх 24 тыс. – адзінокія.

У Міністэрстве адзначылі, што пацярпелыя ад непагадзі могуць звярнуцца ў ТЦСАН па месцы жыхарства па адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе аднаразовай дапамогі. Яна можа быць аказана тым, у каго даход у месяц на аднаго члена сям’і не перавышае Br628,1.

👵 Пацярпелыя ад непагадзі непрацуючыя пенсіянеры і інваліды могуць таксама звярнуцца па аказанне матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📻 СЛУХАЙЦЕ СЁННЯ НАВІНЫ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА НА «РАДЫЁ БРЭСТ»

🕛 Сёння, у Дзень 80-годдзя вызвалення Пружанскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дзень горада, у 12.00 гадзін на хвалі 105,6 FM слухайце праграму «Региональные новости. Пружаны».

⁉️ У ёй вы пачуеце:

📍 віншаванне з важнай датай у гісторыі раёна ад кіраўніцтва Пружаншчыны;
📍 якія мерапрыемствы праходзяць сёння ў раёне і што яшчэ чакае пружанцаў і гасцей горада 17 ліпеня;
📍 жніво-2024 у Пружанскім раёне: актуальныя лічбы і інфармацыя пра тысячнікаў
і многае іншае.

🎧 Слухайце гэты выпуск таксама з дапамогай анлайн-трансляцыі на сайце radiobrestfm.by і з дапамогай Першага беларускага радыёплеера. Пасля запіс эфіру з’явіцца на галоўнай старонцы нашага сайта, на старонцы «Программа на радио» і ў нашых групах «УКантакце» і на «Аднакласніках».
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🇧🇾🇧🇾 МІТЫНГ-РЭКВІЕМ, ПРЫСВЕЧАНЫ 80-ГОДДЗЮ ВЫЗВАЛЕННЯ ПРУЖАН І РАЁНА, ПРОЙДЗЕ Ў РУДНІКАХ 17 ЛІПЕНЯ 🕯️🕯️ Мітынг адбудзецца каля брацкай магілы ў аг. Руднікі Пружанскага раёна. 📍 Ён будзе прысвечаны 80-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горада…
🇧🇾 МІТЫНГ-РЭКВІЕМ, ПРЫСВЕЧАНЫ 80-ГОДДЗЮ ВЫЗВАЛЕННЯ ПРУЖАНСКАГА І КАМЯНЕЦКАГА РАЁНАЎ, АДБЫЎСЯ Ў РУДНІКАХ

📍📍 Удзел у мітынгу прынялі кіраўніцтва Пружанскага раёна, нераўнадушныя жыхары Пружаншчыны.

🇧🇾 Падчас мітынгу ўзгадалі падзеі вызвалення Пружанскага і суседняга Камянецкага раёна. Таксама падчас мерапрыемства каля брацкай магілы ў Рудніках працягнулі міжнародны праект «Марафон Перамогі»: на копіі Сцяга Перамогі замацавалі геральдычныя сімвалы Пружан і Камянца.

🌟 Яшчэ адной важнай падзеяй стала ўсталяванне ў рамках праекта «Лічбавая зорка» каля брацкай магілы ў Рудніках таблічкі з QR-кодам, перайшоўшы па якім можна прачытаць інфармацыю пра памятнае месца.

‼️ Прысутнічалі на мітынгу ўнукі мясцовага жыхара Макара Пятровіча Дзенісевіча, які быў расстраляны фашыстамі ў 1944 годзе за сувязь з партызанамі.

🕯️🕯️ Памяць загінулых ушанавалі мінутай маўчання, адбылося ўскладанне вянкоў і кветак да брацкай магілы. Настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Рудніках айцец Анатоль адслужыў ліцію па загінулых.

📰 Падрабязна раскажам у бліжэйшым выпуску раённай газеты.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM