Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
💃 ДЫСКАТЭКА АД «РАДЫЁ БРЭСТ» У ПРУЖАНАХ – УЖО ЗАЎТРА, 13 СТУДЗЕНЯ! 🎙 Увага, Пружаны! 13 студзеня, у канун Старога Новага года, «Радыё Брэст» запрашае ўсіх жыхароў і гасцей горада на «Зімовыя танцы пад зоркамі». 🎁 Вас чакаюць лепшыя танцавальныя хіты ад…
💃🕺 «ЗІМОВЫЯ ТАНЦЫ ПАД ЗОРКАМІ» АД «РАДЫЁ БРЭСТ» У ПРУЖАНАХ УЖО СЁННЯ!

📻 Вядучыя самай любімай у #1рэгіёне радыёстанцыі Ілья Дробыш і Вольга Мярэчка асабіста запрашаюць на дыскатэку!

💃 Двухгадзінная дыскатэка пройдзе ў Пружанах 13 студзеня з 20.00 да 22.00 гадзін.

📍 Яшчэ раз нагадаем лакацыю: цэнтральная гарадская плошча Пружан па вул. Савецкай.

🎙 Ва ўсю анансуюць дыскатэку і ў эфіры «Радыё Брэст» на 105,6 FM. Вядучая Юля Майская перадае прывітанне ўсяму Пружанскаму раёну і запрашае на дыскатэку ў рамках свайго шоу выхаднога дня «Ідэальны выхадны на «Радыё Брэст». Дарэчы, яно ў эфіры кожныя выхадныя з 11 да 15 гадзін.

Да сустрэчы ў Пружанах!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🏥 ЗАКРЫЛІ НА РАМОНТ, А ПАЗНЕЙ І З КАНЦАМІ. ЖУРНАЛІСТЫ ТЭЛЕКАНАЛА «СТВ» РАСКАЗАЛІ, ЯК ВЯРТАЛІ ФАП У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ 📍 Вярнуць! З гэтага пачынаецца гісторыя невялікай вёскі Бакуны-2 Пружанскага раёна, дзе тры гады таму закрылі ФАП. Здавалася, толькі на рамонт…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🚑 ЗРАБІЦЬ МЕДЫЦЫНСКУЮ ДАПАМОГУ БОЛЬШ ДАСТУПНАЙ ДЛЯ ВЯСКОЎЦАЎ ДАПАМАГАЮЦЬ «АМБУЛАТОРЫІ НА КОЛАХ», ПРАЦУЕ ТАКАЯ І Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

📍 У маршруце як буйныя, так і невялікія аддаленыя вёскі. Уключаюць і тыя населеныя пункты, дзе часова няма ўрачоў.

👨‍⚕️ Усяго ў Брэсцкай вобласці працуюць 12 медыцынскіх перасоўных комплексаў. З іх 5, у тым ліку для Пружанскага раёна, набылі за мінулы год.

1️⃣1️⃣1️⃣1️⃣ Павышаць якасць медабслугоўвання ў #1рэгіёне дапамагае і сучасная тэхніка. У 2024 годзе ў раённых бальніцах Іванава, Івацэвічаў і Пружан з'явяцца новыя тамографы.

🔴 Глядзіце больш падрабязна ў сюжэце телеканала СТВ.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Цэнтрвыбаркам: за тры дні датэрміновага галасавання свой выбар зрабілі 24,44% грамадзян ад агульнай колькасці ўключаных у спісы для галасавання

🎉🎉 Адна з самых высокіх явак – у #1рэгіёне. Свой голас ужо аддалі 25,48% выбаршчыкаў рэгіёна.

🇧🇾 Датэрміновае галасаванне будзе праходзіць яшчэ на працягу двух дзён – пятніцы і суботы. Участкі для галасавання сёння і заўтра будуць працаваць з 12.00 да 19.00 без перапынку на абед. У асноўны дзень галасавання, нядзелю, 25 лютага, выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з 8.00 да 20.00 гадзін.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾🇧🇾🇧🇾 У БЕЛАРУСІ ЗАКРЫЛІСЯ ЎЧАСТКІ НА ВЫБАРАХ ДЭПУТАТАЎ

🇧🇾 Усяго ў Брэсцкай вобласці працавала 870 участкаў для галасавання, яны былі адкрыты з 8.00 да 20.00 гадзін. Акрамя таго, было арганізавана галасаванне на даму.

✍️ Маніторынг выбарчай кампаніі ў #1рэгіёне праводзілі 5860 нацыянальных назіральнікаў. Таксама на выбарчых участках працавалі міжнародныя назіральнікі.

👮‍♂️ Бяспеку грамадзян на выбарчых участках забяспечвала міліцыя Брэстчыны. Выбаршчыкі адчувалі сябе спакойна і бяспечна.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM