Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.6K photos
1.77K videos
3 files
8.43K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
📹 Раённы Калядны баль моладзі пачаўся ў Пружанах Якая дзяўчына ці юнак не марыць закружыцца ў танцы на прыгожым балі? І мары збываюцца! Адкрыў баль паланэз. 🔴 Праводзіцца Калядны баль ў гэтыя мінуты ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». Сёлета – ужо ў другі…
😊😊😊 ЧАРОЎНЫ І ПРЫГОЖЫ ВЕЧАР ПАДАРЫЎ МОЛАДЗІ РАЁННЫ КАЛЯДНЫ БАЛЬ У ПРУЖАНАХ

💃🕺 Удзельнікамі другога Каляднага балю ў «Пружанскім палацыку» сталі 16 пар дэбютантаў.

Хлопцы і дзяўчаты рыхтаваліся на працягу месяца пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка народнага ансамбля танца «Спадчына» Валянціны Іскаліевай, каб сёння паказаць сабе ва ўсёй прыгажосці. У бальнай карце вечара – танцы ХІХ стагоддзя: паланэз, вальс, менуэт і кадрыля. Былі тут распарадчы, пажы, гульня ў фанты і гасцявыя нумары ад ДШМ імя Р.Р. Шырмы.

📍 Ганаровымі гасцямі балю сталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Момлік і загадчык сектара вучэбна-выхаваўчай работы аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Супрыновіч.

🎶 Пасля афіцыйнай часткі дэбютантаў чакаў фуршэт, ну а затым класічныя мелодыі змяніліся сучаснымі – дыскатэкай у палацыку.

📰 Больш падрабязна чытайце на наступным тыдні ў раённай газеце, а відэасюжэты рыхтуюць нашы калегі з «Пружаны ТВ» і «Беларусь 4. Брэст».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💃 ДЫСКАТЭКА АД «РАДЫЁ БРЭСТ» У ПРУЖАНАХ – УЖО ЗАЎТРА, 13 СТУДЗЕНЯ!

🎙 Увага, Пружаны! 13 студзеня, у канун Старога Новага года, «Радыё Брэст» запрашае ўсіх жыхароў і гасцей горада на «Зімовыя танцы пад зоркамі».

🎁 Вас чакаюць лепшыя танцавальныя хіты ад DJ Fist Line, захапляльныя конкурсы ад запальных вядучых Вольгі Мярэчка і Ільі Дробыша, паток выдатнага настрою і фірменныя падарункі ад каманды «Радыё Брэст».

📍 Сустракаемся ў Пружанах 13 студзеня ў 20.00 на цэнтральнай плошчы.

🔥 Будзе горача!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📰 НА СТАРОНКАХ СВЕЖАГА НУМАРА «РАЁННЫХ БУДНЯЎ» ЗА 13 СТУДЗЕНЯ ВЫ ЗМОЖАЦЕ ПРАЧЫТАЦЬ

😊 Добры вечар, шчодры вечар усім! Як работнікі Роўбіцкага СДК захоўваюць традыцыі шчадравання і куды адправяцца ўжо заўтра.

😊 Адзіны дзень галасавання-2024. Участкі для галасавання на выбарах.

😊 Прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Сумеснае пасяджэнне райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў: як раён спрацаваў у 2023-ім і што плануем на 2024-ы.

😊 Па прынцыпе добрасуседства. Еўрапейцы дзякуюць беларусам за прадаўжэнне бязвізу.

😊 Ушанавалі лепшых з лепшых. У Пружанскім раёне ўручылі ўзнагароды перадавікам на нарыхтоўцы кармоў.

😊 Агеньчыкі добрых сэрцаў. Хараўскі дзіцячы садок заззяў яркай навагодняй ілюмінацыяй дзякуючы спонсарскай дапамозе.

😊 Асобы. Дырэктар філіяла Пружанскага РСТ «Камбінат кааператыўнай прамысловасці» Дзмітрый Красевіч.

😊 «Гэта была сапраўдная навагодняя казка!» Вучаніца гімназіі Паліна Дзеева падзялілася ўражаннямі ад паездкі на Галоўную ёлку краіны.

😊 Вахта памяці. Байкі: хроніка палаючай вёскі.

😊 Старонка «Натхненне». Вершы таленавітых землякоў.

📰 А яшчэ падрабязнасці калядных і навагодніх акцый, «Інфарм-калонка», навіны адным радком. Праграма ТБ, гараскоп, рэклама, аб’явы, спачуванні і віншаванні. І апошні фрагмент нашага конкурсу!

📭 Чытайце «раёнку», падпісвайцеся на яе і будзьце ў курсе падзей Пружаншчыны разам з намі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔔 Добрай раніцы!

🎄 Ззяе яркімі святочнымі агнямі навагодняя прыгажуня ў аг. Клепачы, каля адміністрацыйнага будынка ААТ «Жураўлінае».

😊 А сёння субота, 13 студеня, пачатак заслужаных выхадных і канун Новага года па старым стылі. Чым не нагода адправіцца ў Клепачы па навагоднюю атмасферу?

😊 Жадаем, каб выхадныя і новы дзень былі проста цудоўнымі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 12 СТУДЗЕНЯ АД БЕЛТА

📌 Лукашэнка на прыёме на стары Новы год: у свеце вельмі неспакойна, але трэба зрабіць усё, каб на душы ў беларусаў было светла і ўтульна.

📌 Лукашэнка: якасць – гэта не толькі пра эканоміку і вытворчасць, а перш за ўсё пра чалавека.

📌 Лукашэнка падпісаў указ «Аб часовым устанаўленні ставак увазных мытных пошлін». Беларусь павысіла мытныя пошліны на шампуні са ЗША, Вялікабрытаніі і некаторых іншых краін.

📌 «За 100 гадоў усё перарабіла!» Класны кіраўнік Прэзідэнта Беларусі прыняла віншаванні з юбілеем.

📌 Дапамога, вольны час і развіццё. Петрышэнка азнаёміўся з работай цэнтраў для моладзі ў Студэнцкай вёсцы.

📌 Мінадукацыі назвала асноўныя навацыі арганізацыі і правядзення ЦЭ.

📌 Рэктар БДУ: пры адкрыцці новых спецыяльнасцяў у 2024 годзе трэнд на міждысцыплінарнасць захаваецца.

📌 Па ўсёй Беларусі для вучняў 1-11-х класаў прайшоў адзіны ўрок «Ала – сястра Хатыні».

📌 Круты: ідзе актыўная работа па стварэнні васьмі мультыбрэндавых цэнтраў беларускай тэхнікі ў Расіі.

📌 Каранкевіч прадставіў калектыву новага гендырэктара: БелАЭС адпавядае самым высокім патрабаванням бяспекі.

📌 Кухараў пра рэканструкцыю Музтэатра: зараз ідзе праектаванне.

📌 Арцёменка: сістэма сацыяльнага абслугоўвання гнутка рэагуе на запыты насельніцтва.

📌 Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла пералікі аптэчак, іх укладанняў і парадак камплектацыі.

📌 МУС нагадала пра меры бяспекі на дарогах з-за магчымых снегападаў.

📌 Беларускія біятланісты выйгралі золата і бронзу ў каманднай гонцы на чэмпіянаце Расіі.

📌 Новы баланс сіл і «правае цунамі». Куды рухаецца Еўропа?

📌 Начныя ўдары па Емене і Чырвонае «мора крыві». Што вядома пра канфлікт.
🚘 НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 13 СТУДЗЕНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на пр-це Машэрава паблізу дома № 67 у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Піянерскай паблізу дома № 50 у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М-1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 332 км (+600 м) аўтадарогі М-10 «Гомель-Кобрын» у Лунінецкім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Дзяржынскага паблізу дома № 78 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на пр-це Савецкім паблізу дома № 20 у горадзе Баранавічы. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

❗️ Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
🗒️ АФІША НА 13 СТУДЗЕНЯ Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

У суботу, 13 студзеня:

📌 тэатралізаванае прадстаўленне «Калядная казка» ў вялікай зале Палаца культуры ў 12.00;
📌 прафілактычная інфармацыйная гадзіна «Не адымай у сябе заўтра» ў малой зале Палаца культуры ў 12.30;
📌 абрад «Прыйшла Шчадрушка» на даму ў аг. Шані з 16.00;
📌 абрад Шчодрага вечара «Гуляй на святкі без аглядкі» на даму ў аг. Роўбіцк з 18.00;
📌 дыскатэка ад «Радыё Брэст» «Зімовыя танцы пад зоркамі» на цэнтральнай гарадской плошчы Пружан з 20.00.

🎬 Многа цікавых фільмаў у кінатэатры «Спадарожнік».

🏰 Таксама на выставу савецкіх цацак «Савецкае дзяцінства» запрашае музей-сядзіба «Пружанскі палацык».
🕯️🕯️ АДЗІНЫ ЎРОК «АЛА – СЯСТРА ХАТЫНІ» ПРАЙШОЎ ВА ЎСІХ ШКОЛАХ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА

📌 Ён быў прысвечаны 80-годдзю трагедыі ў беларускай вёсцы Ала, што ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці.

❗️ Адбыўся такі ўрок 12 студзеня і ў Шаняўской СШ імя М. Засіма.

🇧🇾 Удзел у ім прыняла выконваючы абавязкі старшыні Шаняўскога сельскага выканаўчага камітэта Ірына Бяляева. Яна расказала дзецям пра гістарычнае мінулае беларускага народа, пра генацыд у гады Вялікай Айчыннай вайны і пра трагедыю ў вёсцы Ала.

🕯 Гісторыя гэтай вёскі падобная да гісторыі Хатыні. Гэта наша гісторыя, якую мы не маем права забываць, а павінны памятаць і ведаць, каб перадаць дзецям і ўнукам.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM