Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.6K photos
1.77K videos
3 files
8.41K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
Photo
🏆🥋Узнагароджанне прызёраў і пераможцаў рэспубліканскага турніру па дзюдо «Кубак Адзінства».
🚗 Аўтапрабег «Дарогамі вайны — дарогамі Перамогі»

📌 21 верасня 2024 года для навучэнцаў 8 класа Параслянскай сярэдняй школы прайшоў аўтапрабег «Дарогамі вайны — дарогамі Перамогі» па маршруце в. Новыя Засімавічы — в. Парасляны — в. Краснае — в. Казлы — в. Сілічы.

📍 Навучэнцы школы ўшанавалі памяць герояў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, хвілінай маўчання.

Крыніца: Telegram-канал «Отдел по образованию Пружанского райисполкома».
🌄 Добрай раніцы!

📌 Выдатнага Вам дня!
🚗 У Рэспубліцы Беларусь 22 верасня 2024 года праводзіцца экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля»

📌 Мэта правядзення гэтай акцыі – папулярызацыя гарадскога пасажырскага транспарту агульнага карыстання, экалагічна чыстых відаў транспарту, пешаходных прагулак, здаровага ладу жыцця і захаванне экалогіі муніцыпальных утварэнняў, а таксама прыцягнуць увагу насельніцтва да праблемы залішняга выкарыстання асабістых аўтамабіляў і іх шкоднага ўплыву на стан навакольнага асяроддзя.

☝️ Пружанская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае ўсіх жыхароў раёна далучыцца да правядзення штогадовай экалагічнай акцыі «Дзень без аўтамабіля».

📌 Фармат мерапрыемства накіраваны на абмежаванне грамадзянамі выкарыстання асабістага аўтатранспарту 22 верасня 2024 года.
26 верасня 2024 г. на тэрыторыі першага рэгіёну будзе праводзіцца Адзіны дзень бяспекі

Асноўная задача – прафілактыка надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама аказанню першай медыцынскай дапамогі.

📍Галоўнымі выканаўцамі мерапрыемстваў Адзінага дня бяспекі з'яўляюцца кіраўнікі і работнікі арганізацый, незалежна ад форм уласнасці. У сваю чаргу, работнікі МНС у гэты дзень наведаюць прадпрыемствы для правядзення трэніровачных заняткаў па эвакуацыі людзей з будынкаў падчас пажару.

📌Ва ўзаемадзеянні з МУС, Міністэрствам аховы здароўя і Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа выратавальнікі арганізуюць у месцах масавага знаходжання людзей тэматычныя навучальныя пляцоўкі для насельніцтва. Мы падрыхтавалі інтэрактыўную карту з месцамі іх размяшчэння, якая знаходзіцца на афіцыйным сайце МНС, а таксама спецыялізаваны раздзел з аўдыё- і відэа- наглядна-выяўленчай прадукцыяй у дапамогу кіраўнікам і работнікам арганізацый.
✍️ Калонка галоўнага рэдактара. Вяртанне на шлях праўдзівы

📍 Нядаўна да Дня народнага адзінства Прэзідэнт памілаваў 30 чалавек, асуджаных за злачынствы пратэстнай накіраванасці. Мала таго, у тых, хто збег за граніцу і вельмі жадае вярнуцца на Радзіму, такая магчымасць ёсць таксама.

📌 Трэба толькі напісаць заяву ў камісію па разглядзе зваротаў грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой Рэспублікі Беларусь, па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў. Там зробяць дэталёвую праверку і, калі ты не здзейсніў злачынства, якое цягне на крымінальны артыкул, то, калі ласка, вяртайся, прынось карысць краіне, свайму народу і сабе. Калі ж пакінуў на Радзіме брудныя сляды, то нейкую адказнасць давядзецца несці.

Далей чытайце тут.
Маладзёжны клуб. Прыехаць у Пружаны. І застацца

📌 Кожны год у розныя арганізацыі раёна прыходзяць працаваць выпускнікі прафесійна-тэхнічных вучылішчаў, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. Пасля таго як у маладых людзей заканчваецца тэрмін дзеяння адпрацоўкі, ім даводзіцца прымаць важнае рашэнне: працягваць працаваць і далей на сваім першым працоўным месцы або шукаць сабе новую работу. На гэты выбар уплывае шэраг фактараў, сярод якіх: стаўленне ў калектыве, грашовыя выплаты, заработная плата і іншыя. Мы звязаліся з ідэолагамі Пружанскага РАУС і Пружанскага лясгаса, ад якіх даведаліся, як іх арганізацыі клапоцяцца пра сваіх маладых спецыялістаў і якія прывілеі ёсць у курсантаў МУС. Не засталіся без нашай увагі і маладыя людзі гэтых устаноў.

Далей чытайце тут.
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

23 верасня (панядзелак)

🔺  У г. Пружаны прамысловая зона з 09.00 да 16.00 па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

🔺 У в. Магілёўцы, вул. Брантоўская, д.1-26
з 14.00 да 17.00 па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Ірана ў сувязі з узрывам на шахце

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Масуду Пезешкіяну ў сувязі з чалавечымі ахвярамі ў выніку ўзрыву на шахце горада Табас.

"З глыбокім болем і смуткам у Рэспубліцы Беларусь успрынялі вестку аб чалавечых ахвярах у выніку трагічнага здарэння на шахце горада Табас правінцыі Паўднёвы Харасан, якое забрала жыцці шахцёраў. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні родным загінулых, а таксама пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Крыніца: belta.by
🌄 Добрай раніцы!

📍 З пачаткам новага тыдня.

📌 Няхай ён складзецца так, як Вы самі гэтага хочаце.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 23 ВЕРАСНЯ УСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. 28 Ліпеня паблізу «моста праз р. Мухавец» у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 38 км (+550 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Дзяржынскага паблізу дома № 78 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 332 км (+600 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Лунінецкім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на пр-це Савецкім паблізу дома № 20 у Баранавічах. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 21-22 ВЕРАСНЯ АД БЕЛТА

📌 Марафон адзінства, сакрэтныя матэрыялы, тэхналогіі выбарчыя і яблычныя. Вынікі тыдня Прэзідэнта.

📌 Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Ірана ў сувязі з выбухам на шахце.

📌 Зварот да народаў аб захаванні і ўмацаванні міру на зямлі прынялі на лінейцы ў цэнтры Мінска.

📌 Шулейка пра абмежаванні паставак беларускай прадукцыі ў Расію: інспекцыі нацэлены на вырашэнне пытанняў.

📌 ФОТАФАКТ: У Мінску прайшла рэспубліканская акцыя «Дзень без аўтамабіля».

📌 Даступныя цэны і пачастункі. «Вялікі мінскі кірмаш» разгарнуўся ля Палаца спорту ў сталіцы.

📌 Кіраўнік ДМК: сітуацыя на мяжы з ЕС складаная, але ўзаемадзеянне на ўзроўні пунктаў пропуску захоўваецца.

📌 Мінпрацы: 15-20% людзей старэйшага ўзросту ўцягнутыя ў валанцёрства.

📌 ФОТАФАКТ: На сцэне Вялікага тэатра адбылася прэм’ера спектакля «Патэтычны дзённік памяці».

📌 Відовішчна і зачаравальна. Больш за 200 пар кружыліся на балі «Вераснеўскага фэста» ў Жыліцкім палацы.

📌 Час павышанай увагі. У МУС расказалі пра фактары рызыкі на восеньскай дарозе.

📌 Да замаразкаў засталося нядоўга? Рабаў пра надвор’е на тыдзень з 23 па 29 верасня.