Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
⚡️ ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 14-15 ВЕРАСНЯ

📌 Контуры будучых выбараў і пяцігодкі, рост пенсій, нашы замежнікі і лодка сяброўства. Галоўнае з тыдня Прэзідэнта.

📌 Качанава: мы павінны быць заўжды адзіныя -2024 у адстойванні інтарэсаў сваёй краіны і свайго народа.

📌 «Сітуацыя захавае стабільнасць». Сяргяенка аб выбарчай кампаніі і даручэннях Прэзідэнта.

📌 Карпенка: мы знаходзімся ў актыўнай фазе падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў 2025 года.

📌 Атрымаць аўтограф у Лукашэнкі рэальна. Па беларускім тэлебачанні распавялі, як гэта зрабіць .

📌 Гендырэктар БЕЛТА: VIDEOBEL.BY можа быць прыкладам для стварэння аналагічных пляцовак у БРІКС.

📌 Гістарычная рэканструкцыя, канцэрты і спаборніцтвы. Як Мінск сустрэў Дзень горада.

📌 Мінск падпісаў пагадненні аб супрацоўніцтве з Перм'ю, Пензенскай вобласцю Расіі і Бішкекам.

📌Што можа быць даражэй! Хто і як павіншаваў Гомель з 882- годдзем.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 16 ВЕРАСНЯ УСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на вул. Піянерскай паблізу дома №50 у Брэсце. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 42 км (+780 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 103 км (+870 м) аўтадарогі Р-85 «Слонім-Высокае». Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 490 км (+020 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 473 км (+685 м) аўтадарогі Р-43 «гр. РФ-Крычаў-Бабруйск-Івацэвічы». Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

16 верасня (панядзелак)

Брэст – Баранавічы-П – змена прыб./адпраўл. з 13.30/13.31 на 13.10/13.11;

№ 51. С. Пецярбург – Брэст
прыб./адпраўл. з 11.01/11.03 на 11.07/11.09;

№ 27. Масква – Брэст прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.42/12.44;

№ 727. Мінск – Брэст прыб./адпраўл. з 13.07/13.08 на 13.13/13.14;

Баранавічы-П – Брэст прыб./адпраўл. з 12.14/12.15 на 12.20/12.21;

Баранавічы-П – Брэст прыб./адпраўл. з 15.24/15.25 на 15.42/15.43.
🚑 КУДЫ АДПРАВІЦЦА ПЕРАСОЎНЫ МЕДЫЦЫНСКІ КОМПЛЕКС ПРУЖАНСКАЙ ЦРБ НА ГЭТЫМ ТЫДНІ

👩‍⚕️ Перасоўны медкомплекс працягвае сваю работу ў Пружанскім раёне. З 16 па 20 верасня ён будзе абслугоўваць:

⚫️ 16 верасня – Бараўскі ФАП,

⚫️ 17 верасня – Праект «Анкапатруль галавы і шыі»,

⚫️ 18 верасня – Сухопальская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі (ААТ «Мурава»),

⚫️ 19 верасня – Кляпацкая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі (ААТ «Агра-Калядзічы»),

⚫️ 20 верасня – паліклініка Ружанскай гарадской бальніцы (ААТ «Ружаны-Агра»).

🩺 Перасоўны медыцынскі комплекс адпраўляецца з Пружан у 8.30 гадзін. Прыём пачынаецца адразу па прыбыцці ў той ці іншы населены пункт і вядзецца да 14.30 – 14.50 гадзін (з улікам дарогі і прыбыцця ў Пружаны ў 15.30 гадзін). Перапынак на абед – з 13.00 да 13.20. У графіку магчымыя змяненні.
❗️Рабочы тыдзень Першага пачнецца з даклада старшыні дзяржаўнага мытнага камітэта

Трэба абмеркаваць:
▪️вынікі дзейнасці ведамства
▪️зваротныя меры на санкцыі
▪️уклад у рэспубліканскі бюджэт
▪️праваахоўную дзейнасць

📌 Але гэтым, вядома, не абмяжуецца.

Падрабязней чытайце тут.
🔥 У в. Жадзены Пружанскага раёна гарэла гаспадарчая пабудова

🚒 Паведамленне аб загаранні гаспадарчай пабудовы ў в. Жадзены паступіла выратавальнікам 15 верасня ў 13.35 гадзін.

❗️ У выніку пажару агнём знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць унутры гаспадарчага будынка.

📌 Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
У ГІМНАЗІІ Г. ПРУЖАНЫ АДБЫЛОСЯ УРАЧЫСТАЕ МЕРАПРЫЕМСТВА, ПРЫСВЕЧАНАЕ ДНЮ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

📌 17 верасня – значная дата і для гімназіі. У гэты час была створана Пружанская школа № 2, якая ў далейшым стала называцца ДУА «Гімназія г. Пружаны».

🇧🇾 З нагоды свята лепшыя педагогі былі ўзнагароджаны нагрудным знакам «Сцяг Рэспублікі Беларусь».
🥊 Клуб единоборств VARG приглашает в юношеские и детские группы для занятия восточными единоборствами.

☎️ Телефон для связи: +375 (29) 205-21-01.

Instagram трэнера: https://www.instagram.com/nichiporchik_aleksandr/
🎉 У праекце Беларускай алімпійскай акадэміі «Алімпійскія маршруты» папаўненне!

📌 Прапануем вашай увазе яшчэ больш спартыўна-культурных маршрутаў па гарадах Беларусі! У скарбонцы праекта з'явіўся маршрут па Пружанах!

🔥Цяпер у праекце вы знойдзеце маршруты па Мінску (2), Брэсце (2), Гродне (1), Віцебску (1), Магілёву (1) і Пружанам (1).

🗺Раздрукуйце карту маршруту або загрузіце на ваш смартфон, прагуляйцеся па горадзе, даведайцеся шмат новага пра спартыўныя і культурныя аб'екты, віды спорту, беларускіх спартсменаў і многае іншае.
⚡️⚡️⚡️ Напярэдадні Дня народнага адзінства Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні яшчэ 37 чалавек, асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Гэта чарговы жэст гуманізму з боку дзяржавы ў адносінах да тых, хто спатыкнуўся.

✍️ Дакумент падпісаны 16 верасня.

📍 Сярод памілаваных – 6 жанчын, шэраг памілаваных маюць хранічныя захворванні, з'яўляюцца інвалідамі, пенсіянерамі.

Усе яны раскаяліся і прасілі даць ім магчымасць вярнуцца на волю, весці законапаслухмяны лад жыцця.

📌 Хадайніцтвы асуджаных дадаткова вывучаліся Камісіяй, якую ўзначальваў Генеральны пракурор Андрэй Швед.
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

17 верасня (аўторак)

🔺 У в. Грыневічы, в. Юхновічы з 12.30 да 16.30 па прычыне замены провада паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

🔺 У аг. Лінова, вул. Маладзёжная д.1-39, вул.60 гадоў Перамогі, д. 3-37 з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту камплектнай трансфарматарнай падстанцыі.

🔺 У в. В. Якавічы, вул. Новая д.1-40, вул. Будаўнічая д.4-13 з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

17 верасня (аўторак)

Брэст – Баранавічы-П – змена прыб./адпраўл. з 13.30/13.31 на 13.10/13.11;

№ 51. С. Пецярбург – Брэст прыб./адпраўл. з 11.01/11.03 на 11.07/11.09;

№ 27. Масква – Брэст прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.42/12.44;

№ 727. Мінск – Брэст прыб./адпраўл. з 13.07/13.08 на 13.13/13.14;

Баранавічы-П – Брэст прыб./адпраўл. з 12.14/12.15 на 12.20/12.21;

Баранавічы-П – Брэст прыб./адпраўл. з 15.24/15.25 на 15.30/15.31.
🌄 Добрай раніцы!

📌 Няхай гэты дзень прынясе Вам шчасце!
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 17 ВЕРАСНЯ УСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на вул. 28 Ліпеня паблізу «моста праз р. Мухавец» у Брэсце. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 38 км (+550 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на вул. Дзяржынскага паблізу дома №78 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 466 км (+900 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Іванаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на пр-це Савецкім паблізу дома №41 у Баранавічах. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ ПРУЖАНШЧЫНЫ! ПРЫМІЦЕ ШЧЫРЫЯ ВІНШАВАННІ З ДНЁМ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА!

☝️Гэта дзяржаўнае свята адлюстроўвае нязменныя каштоўнасці беларусаў — згуртаванасць, патрыятызм, грамадзянскую сталасць, імкненне да незалежнасці і міру.

📌17 верасня 1939 года па праве называюць кропкай адліку новай гісторыі адзінага беларускага народа: у гэты дзень уз’ядналіся Заходняя Беларусь і БССР, тэрытарыяльна аформіліся межы сучаснай суверэннай Беларусі, закладзены падмурак для стабільнага і стваральнага развіцця нашай краіны.

⚡️На Пружаншчыне ўмеюць працаваць, умеюць памятаць, умеюць жыць. Адзінства — аснова нашых поспехаў!

❗️Сіла нацыі — у адзінстве. Адзінства — у нас!

📍 Са святам, дарагія землякі! Жадаем вам моцнага здароўя, натхнення, сямейнага дабрабыту і невычэрпнай энергіі. Міра, радасці, шчасця, новых поспехаў у стваральнай працы на карысць любімай Беларусі!

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.