Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.6K photos
1.77K videos
3 files
8.41K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
📌КОНКУРС «СЯМ'Я ГОДА» – 2024

Нашу вобласць прадстаўляе сям'я Мельнік са Столінскага раёна. Падтрымайце прадстаўнікоў #1 рэгіёна.

Галасаваць тут.
☎️ «ПРАМУЮ ТЭЛЕФОННУЮ ЛІНІЮ» 14 ВЕРАСНЯ ПРАВЯДЗЕ ПЕРШЫ НАМЕСНІК СТАРШЫНІ ПРУЖАНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА – НАЧАЛЬНІК УПРАЎЛЕННЯ ПА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРЦЫ І ХАРЧАВАННІ СЯРГЕЙ ГЛУШКО

📅 У суботу, 14 верасня, адбудзецца «прамая тэлефонная лінія». Правядзе яе першы намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Аляксандравіч Глушко, які курыруе пытанні сельскай гаспадаркі і харчавання.

📞 Тэлефануйце з 9.00 да 12.00 гадзін па нумары 4-15-04.
📰 У НУМАРЫ «РАЁННЫХ БУДНЯЎ» ЗА 14 ВЕРАСНЯ ВЫ ПРАЧЫТАЕЦЕ

📌 Мы моцныя ў адзінстве.

📌 Калі лес становіцца лёсам. 15 верасня – Дзень работнікаў лесу.

📌 «Культурны код». У кінатэатры «Спадарожнік» г. Пружаны адбыўся паказ маладзёжнай мастацка-дакументальнай кінастужкі «Культурны код».

📌 У бібліятэкараў сваё свята! Штогод 15 верасня бібліятэкары Беларусі адзначаюць прафесійнае свята.

📌 Меркаванні. У аб’яднанні — перамагаюць, у раз’яднанні — збягаюць.

📌 За такія месцы баліць душа. Калектыў філіяла РУП «Брэстэнерга» Пружанскія электрычныя сеткі з нядаўніх часоў сочыць за станам брацкага пахавання № 202 у вёсцы Заполле.

📌 17 граняў адзінства. У зале каледжа прайшоў грамадска-палітычны марафон «17 граняў адзінства».

📰 Навіны адным радком і «Інфарм-калонка». Тэлепраграма і гараскоп на новы тыдзень. Рэцэпт, віншаванні, надвор’е, рэклама і інш.

📭 Не забывайцеся падпісвацца на друкаваную версію «Раённых будняў». Усе самыя актуальныя навіны Пружаншчыны – на старонках нашай газеты!
🌄 Добрай раніцы!

📌 З пачаткам выхадных!

Няхай яны атрымаюцца запамінальнымі.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 14 ВЕРАСНЯ УСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ  

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу вул. Д. Данскога ў Брэсце. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 36 км (+100 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 99 км (+200 м) аўтадарогі Р-6 «Івацэвічы-Пінск-Столін» у Пінскім раёне. Абмежаванне скорасці руху 70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 502 км (+900 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 30 км (+450 м) аўтадарогі Р-99 «Баранавічы-Ваўкавыск-Памежны-Гродна». Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
🗑️ Куды падзець смецце?

🚮 Пытанне рытарычнае, паколькі магчымасцяў утылізаваць адходы сваёй жыцця-дзейнасці вялікае мноства. Аднак гэта тэма працягвае нерваваць насельніцтва і зноў усплывае ў лістах чытачоў. Зусім нядаўна на старонках «раёнкі» мы асвятлялі праблему кантэйнернай пляцоўкі па вул. 8 Сакавіка, якую самі людзі ператварылі ў сапраўдную звалку. Цяпер пытанне датычыцца закрыцця міні-палігонаў і графіка руху смеццявозаў у аддаленых вёсках.

📌 З 1 ліпеня 2021 года ў Беларусі, згодна з новым заканадаўствам, закрыты ўсе міні-палігоны цвёрдых бытавых адходаў (ЦБА). Яны падлягаюць рэкультывацыі, і выкід смецця ў гэтых месцах строга забаронены. Цяпер і ў нашым раёне рэкультываваны ўсе міні-палігоны, апошнія з іх — у г.п. Шарашэва і аг. Кабылаўка ў верасні мінулага года.

Падрабязней чытайце
тут.
⚡️⚡️⚡️Асцярожна, фэйк!

Зноў інфармацыйны ўкід ад ЦІПСА! На гэты раз спам-рассылку правакатары вядуць ад імя Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублікі Беларусь. Тэкст:

Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь рады аб'явіць аб запуску праекта «Шлях маладога лідара». Гэты праект накіраваны на тое, каб паказаць грамадству кар'ерныя дасягненні маладых таленавітых дзяржслужачых, такіх як вы, і натхніць новае пакаленне на выбар дзяржаўнай службы. Запрашаем вас прыняць удзел у гэтым праекце. Вам будзе прапанавана прайсці інтэрв'ю, у якім вы зможаце расказаць пра свой прафесійны шлях, поспехі і выклікі. Таксама для кожнага ўдзельніка будзе арганізавана прафесійная фотасесія, а вашыя дасягненні будуць асветлены ў вядучых дзяржаўных медыя.

Па выніках праекта вы будзеце разгледжаны для прысуджэння дзяржаўных узнагарод, павышэння на пасадзе і прэміравання.

👉Як вы ўжо здагадаліся, ніякай рассылкі Нацыянальны прэс-цэнтр не рабіў, таму адказваць на падобныя паведамленні ці перадаваць дадзеныя катэгарычна нельга!
Цукровы дыябет: выпрабаванне ці выклік?

Гэта адна з самых вострых праблем планетарнага значэння. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), ад яе пакутуюць каля 500 млн чалавек ва ўсім свеце, у 98% гэта дыябет другога тыпу. Чаму гэтае захворванне так моцна ўкаранілася ў наша жыццё, як яго папярэдзіць і як з ім змагацца? Па адказ на гэтыя і іншыя пытанні я звярнулася да ўрача-эндакрынолага Пружанскай ЦРБ Таццяны Паляшук.

Падрабязней чытайце тут.
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

15 верасня (нядзеля)

–№27 Масква – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.34/12.36.
13 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, на базе ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Пружаны» Пружанскай раённай арганізацыяй ГА «БРСМ» была арганізавана інтэлектуальная гульня «Час выбраў НАС!»

Пераможцамі сталі:
🥇 ДУА «Гімназія г.Пружаны»
🥈 ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Пружаны»
🥉 ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Пружаны»

Віншуем 🎉

Крыніца: Telegram-канал «Пружаны. БРСМ».
🎶 Сёння ў ружанскім касцёле Святой Тройцы ўпершыню за 90 гадоў загучаў старажытны арган

📌 У ружанскім касцёле Святой Тройцы - знамянальная падзея: упершыню за 90 гадоў тут у фармаце канцэрта высокай акадэмічнай музыкі загучаў адноўлены да канцэртнага стану гістарычны арган (XVIII-XIX стагоддзе).
🌄 Добрай раніцы!

📌 Жадаем Вам правесці гэты дзень у выдатнай кампаніі.
🌳🦌🦔 Віншаванне Прэзідэнта работнікам лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці

‼️ Дарагія сябры!

🎉 Сардэчна віншую з прафесійным святам.

Лясная гаспадарка даўно з'яўляецца значнай часткай нацыянальнай эканомікі, а дрэваапрацоўка - важкім артыкулам экспарту.

👏 Дзякуючы вашай карпатлівай працы беларускія лясы - нацыянальны здабытак рэспублікі - рацыянальна выкарыстоўваюцца, беражліва ахоўваюцца і эфектыўна аднаўляюцца.

📌 У поўнай меры высокае прафесійнае майстэрства вы праявілі ў экстрэмальных умовах, якія ўзніклі з-за мінулых ураганаў. І нават у сваё свята многія з вас працуюць, устараняючы наступствы нядаўняй стыхіі.

Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце паспяхова спраўляцца з усімі пастаўленымі задачамі, захоўваючы і прымнажаючы прыроднае багацце краіны, якое мы павінны перадаць будучым пакаленням.

☝️ Міру, дабрабыту і дабра вам і вашым сем'ям.

Аляксандр Лукашэнка
Паважаныя работнікі бібліятэчнай сеткі Пружанскага раёна!Віншуем вас з прафесійным святам — Днём бібліятэк!

📖 Гэтае свята адзначаюць не толькі бібліятэчныя работнікі, але і ўсе, хто не бачыць свайго жыцця без кнігі, хто мае дачыненне да чытання, ведаў, асветы. Кніга заўсёды была і застаецца неабходным атрыбутам жыцця, без якога ў чалавецтва няма ні гісторыі, ні культуры, ні ўяўленняў пра заўтрашні дзень.

📌 Шмат кніжных скарбаў захоўваюць у сваіх нетрах бібліятэкі, але галоўным здабыткам застаюцца людзі, верныя захавальнікі культуры — бібліятэчныя спецыялісты, чый лёс непарыўна звязаны з кнігай.

Прыміце словы глыбокай удзячнасці за вашу натхнёную працу, за творчасць, талент, прафесіяналізм, уменне дарыць людзям радасць.

🎉 Ад усёй душы жадаем вам здароўя, дабрабыту, натхнення, невычэрпнай энергіі, паспяховага творчага пошуку, новых дасягненняў!

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага
Савета дэпутатаў.
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі Пружаншчыны!

‼️Віншуем вас з прафесійным святам —Днём работнікаў лесу!

🌳Лес — гэта неацэнны дар і найвялікшы нацыянальны здабытак. Гэта неад’емная частка нашага жыцця, культуры і гісторыі.

☝️Высакародная праца лесаводаў здаўна знаходзілася ў шэрагу найбольш паважаных і ганаровых прафесій. Яе выбіраюць людзі, бязмежна любячыя прыроду, валодаючыя пачуццём высокай адказнасці за захаванне прыгажосці і багацця малой радзімы.

📌Пераадольваючы цяжкасці і складаныя ўмовы надвор‘я, работнікі галіны нясуць нялёгкую вахту па ахове лясоў ад пажараў, праводзяць лесааднаўленчыя работы, забяспечваюць рацыянальнае выкарыстанне ляснога фонду.

🎉Шчыра жадаем захаваць і прымножыць слаўныя прафесійныя традыцыі, новых дасягненняў на ўсіх накірунках працоўнай дзейнасці, моцнага здароўя, дабрабыту, дастатку і ўтульнасці вам і вашым сем’ям!

Міхаіл ГРЫШКЕВІЧ, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай КУДРАВЕЦ, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.
📖 Дзень бібліятэк

Штогод 15 верасня бібліятэкары Беларусі адзначаюць прафесійнае свята. Дзень бібліятэк у нашай краіне святкуецца з 2001 года і сёлета адзначаецца 23-ці раз. Гэта дата выбрана невыпадкова і прымеркавана да дня адкрыцця галоўнага кніжнага сховішча краіны — Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

📌 Філіял Пружанскай гарадской бібліятэкі па вул. Інтэрнацыянальнай не стаў выключэннем. Як паведаміла загадчыца бібліятэкі Таццяна Ракіцкая, для людзей, якія звязалі сваё жыццё з бібліятэчнай справай, гэта асаблівая дата, і рыхтуюцца яны да яе грунтоўна.

Далей чытайце тут.