Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
🎥 У кінатэатры «Спадарожнік» адбылася прэм'ера дакументальна-гульнявога фільма «Культурны код», які раскрывае сэнс дзяржаўнай сімволікі: дзяржаўнага сцяга, дзяржаўнага герба і дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Крыніца: Telegram-канал «Пружанскія навіны».
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
Photo
🎥 Сёння ў кінатэатры "Спадарожнік" адбыўся прэм'ерны паказ фільма "Культурны код".

З уступным словам перад паказам фільма выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандр Момлік.

📌 Па сюжэце фільма "Культурны код" двое маладых студэнтаў выпускнога курса акадэміі мастацтваў: Ваня - аператар і Ліза - рэжысёр тэлебачання, атрымліваюць ад майстра курса творчае заданне зняць у якасці дыпломнай работы дакументальны фільм пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.

📍 Здымка дыпломнага праекта абарочваецца захапляльнай і пазнавальнай прыгодай для маладых герояў, у адным з эпізодаў фільма героі ўдзельнічаюць у аўтапрабегу да Дня Незалежнасці нашай краіны на рарытэтным аўтамабілі, удзельнічаюць у акцыі «Праспяваем гімн разам» і наведваюць музеі.
🌅 Добрай раніцы!

📌 Жадаем Вам добрай пятніцы, а пасля яе і цудоўных выхадных!
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 5 ВЕРАСНЯ АД БЕЛТА

📌 Лукашэнка: у Беларусі задаволены вынікамі візіту прэм’ера Дзяржсавета КНР.

📌 Пра што з радасцю ўспамінае Се Сяоюн, з’язджаючы з Беларусі, і што называе кветкай сяброўства. Інтэрв’ю з паслом КНР.

📌 Мінабароны Беларусі праводзіць праверку па факце парушэння дзяржграніцы беспілотнікамі. Беспілотнік, які ўпаў, выклікаў пажар склада ў Гомелі, выратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне.

📌 Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання японскага шпіёна ў Беларусі.

📌 Суд вынес прыгавор экс-намесніку міністра энергетыкі Міхадзюка: да шасці гадоў калоніі.

📌 Сукала на адкрыцці суда ў Астраўцы паведаміў, што да канца года новы дом правасуддзя з’явіцца ў Чэрвені.

📌 Прафарыентацыю трэба пачынаць з дзіцячага саду? Эксперты пра падрыхтоўку дзіцяці да выбару прафесіі.

📌 У ВНУ Беларусі праходзіць «Месяц першакурсніка».

📌 Кніга, духоўнасць, узвышэнне душы. «Славянскія літаратурныя дажынкі» стартавалі ў Гомелі.

📌 Батальныя сцэны аднавілі ў Брэсцкай крэпасці. Як здымаюць фільм «У спісах не значыўся».

📌 «Белавія» аб’явіла пра скідкі для трансферных пасажыраў.

📌 У Мінгарвыканкаме расказалі, як Мінск адсвяткуе Дзень горада.

📌 Трапічныя ночы і недабор ападкаў: якім быў жнівень 2024 года ў Беларусі. Лета 2024 стала другім самым цёплым з 1881 года.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💥💥💥 У гісторыі Беларусі ўпершыню спынена дзейнасць японскіх спецслужбаў

➡️ https://youtu.be/AzQjJoHRfY4

🇯🇵 Затрыманы агент, падданы Краіны ўзыходзячага сонца, які меў самыя шырокія інтарэсы, пачынаючы ад збору інфармацыі пра сацыяльна-палітычную абстаноўку ў Беларусі, рэалізацыю кітайскай ініцыятывы «Адзін пояс – адзін шлях» і заканчваючы тым, што адбываецца на беларуска-ўкраінскай граніцы, здымкамі ваеннай інфраструктуры.

📌 Падрабязнасці глядзіце ў спецыяльным рэпартажы «Правал «самурая» з Токіа!» ПРАМА ЗАРАЗ!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 6 ВЕРАСНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу дома № 346 у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 36 км (+100 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзінна 466 км (+900 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Іванаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Інтэрнацыянальнай паблізу дома № 104 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 7 км (+330 м) аўтадарогі Р-4 «Баранавічы-Ляхавічы». Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
⚖️ НЕ ЗАХАВАЎ, А ПАТРАЦІЎ: ПРЫГАВОР ПА ФАКЦЕ КРАДЗЯЖУ ВЯЛІКАЙ СУМЫ ГРОШАЙ ВЫНЕСЛІ Ў ПРУЖАНАХ

👛 Абвінавачаны вясной 2020 года атрымаў на часовае захоўванне ад сваёй знаёмай, з якой сумесна пражываў, 12 000 долараў ЗША і 3 000 Еўра.

😱 Калі пацярпелая папрасіла вярнуць грошы, высветлілася, што мужчына патраціў іх. Тым самым ён прычыніў маці знаёмай шкоду ў асабліва буйным памеры на агульную суму 39 130,20 рублі.

📌 Чытаць больш падрабязна.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💐 ВЯДОМАГА Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ЎРАЧА ІВАНА ПАЧЫНЧЫКА ПАВІНШАВАЛІ З 80-ГАДОВЫМ ЮБІЛЕЕМ

👨‍⚕️ Сёння ў выдатнага ўрача, заслужанага ветэрана працы, былога галоўнага ўрача Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы Івана Пачынчыка юбілей – 80 гадоў.

🩺 Палову з іх – 40 гадоў – Іван Мікалаевіч працаваў у роднай бальніцы.

📍 Павіншаваў вядомага і паважанага ў раёне чалавека, граматнага спецыяліста сёння намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч. Вядома, не засталіся ўбаку ад віншаванняў кіраўніцтва, прафкам і калектыў Пружанскай ЦРБ.

👏 Івану Пачынчыку пажадалі моцнага здароўя і дабрабыту. У адказ юбіляр даў параду: заставацца заўсёды на пазітыве і быць аптымістамі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

7 верасня (субота)

–№27 Масква – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.34/12.36.