Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

20 жніўня (аўторак)

🔺 У в. Смаляны на вул. Цэнтральнай (дамы 25, 27, 29, 34, 36, 37, 39, 41) з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У в. Карасі з 9.00 да 17.00 па прычыне тэхнічнага абслугоўвання трансфарматарнай падстанцыі.

🔺 У в. Воля з 9.00 да 17.00 па прычыне тэхнічнага абслугоўвання трансфарматарнай падстанцыі.

🔺 У аг. Роўбіцк на вул. Барана (дамы 15, 17, 19, 19а, 20, 24) з 9.00 да 17.00 па прычыне рэканструкцыі паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
🍏 НАПЯРЭДАДНІ ЯБЛЫЧНАГА СПАСА Ў ПЛАДОВЫМ САДЗЕ ААТ «РУЖАНЫ-АГРА» ПАЧАЛІ ЗБОР ДУХМЯНЫХ ВІТАМІНАЎ

🌳 Па словах начальніка пладовага саду ААТ «Ружаны-Агра» Вольгі Гайдук, год бягучы выдаўся не зусім удалым для садаводаў. Спачатку даймалі вясеннія халады, пасля – засуха і высокая вільготнасць, якая спрыяе развіццю такой хваробы, як мучністая раса. Але ружанскія садаводы не здаліся: уносілі мінеральныя ўгнаенні ў глебу, пастаянна апрацоўвалі яблыні.

🍎 І ўдзячнасць не прымусіла сябе чакаць. Ужо сабралі добры ўраджай ранняга яблыка «каваленкаўскае», а ў мінулую пятніцу пачаўся збор беларускага вельмі смачнага і сакавітага сорту «слава пераможцам».

🛍 Яблыкі ўжо цяпер рэалізуюцца праз гандлёвыя кропкі сельгаставарыства, у тым ліку і ў Пружанах, у магазіне «Ружанскі пачастунак». Сёлета ўдасца сабраць яшчэ большы ўраджай, чым у мінулым годзе. Будзе на 100 % закладзены і стабілізацыйны фонд на 300 тон.

📌 Чытаць рэпартаж з пладовага саду ААТ «Ружаны-Агра».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️❗️❗️❗️❗️❗️ У двары дамоў па вул. Вашкевіча ў Пружанах праходзіць канцэрт пад адкрытым небам «А ў нашым двары...»

🎤 Канцэрт ладзяць народны хор ветэранаў «Чырвоны гваздзік» Пружанскага гарадскога Палаца культуры і іншыя артысты.

💃🕺 Прама на спартыўнай пляцоўцы ў гэтыя мінуты сабраліся артысты і гледачы. Тут здорава, музычна і атмасферна!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌸 Добрай раніцы!

👋 Пазітыўнага і прыемнага аўторка жадаем кожнаму нашаму падпісчыку!

💪 Няхай усе планы і задачы, якія вы абазначылі на сёння, абавязкова ўдасца ўвасобіць у жыццё!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 19 ЖНІЎНЯ АД БЕЛТА

📌 Ад жыллёвага будаўніцтва да рамеснай дзейнасці. Падрабязнасці нарады Лукашэнкі з кіраўніцтвам Саўміна.

📌 Якія віды дзейнасці для рамеснікаў трапяць у новы пералік? Растлумачыў Міністр эканомікі.

📌 Рост у прамысловасці і АПК, зніжэнне складскіх запасаў: станоўчыя трэнды ў эканоміцы пераважаюць.

📌 У Беларусі ў студзені-ліпені пабудавалі 20,3 тысячы новых кватэр.

📌 Актуалізаваны пералік арганізацый, у якіх грамадзяне Беларусі праходзяць альтэрнатыўную службу.

📌 Колькі чалавек і з якіх краін наведалі Беларусь з пачатку дзеяння пашыранага бязвізу.

📌 Калі геаграфія не мае значэння: Беларусь і Глабальны Паўднёва-Усход.

📌 Шчаслівыя авечкі і малако даюць шчаслівае. Як у Беларусі засланілі славу французскіх сыравараў.

📌 Экспедыцыя з удзелам беларусаў высадзілася на Паўночным полюсе.

📌 ФОТАРЭПАРТАЖ: Праваслаўныя вернікі адзначаюць Праабражэнне Гасподняе – Яблычны Спас

📌 Цёплае надвор’е з навальніцамі і парывістым ветрам. Сіноптыкі далі прагноз на бягучы тыдзень.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 20 ЖНІЎНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на Варшаўскай шашы паблізу дома № 37 у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 490 км (+020 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 36 км (+100 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 97 км (+500 м) аўтадарогі Р-6 «Івацэвічы-Пінск-Столін» у Пінскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 523 км (+050 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на пр-це Савецкім паблізу дома № 41 у Баранавічах. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🔥 АКЦЫЯ «У ШКОЛУ – З «БЕЛАЙ РУССЮ»: ГАСЦЕЙ З ПАДАРУНКАМІ ПРЫМАЛА ШМАТДЗЕТНАЯ СЯМ’Я ВАКУЛЬСКІХ 👨‍🏫 Сёння ў рамках акцыі «У школу – з «Белай Руссю» актывісты раённага аб’яднання грамадскай арганізацыі і Пружанскай ЦРБ уручылі шматдзетнай сям’і Вакульскіх падарункі…
😁 АКЦЫЯ «У ШКОЛУ – З «БЕЛАЙ РУССЮ» ПРАЦЯГВАЕЦЦА Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

👨‍👩‍👧‍👦 Пярвічная арганізацыя РГА «Белая Русь» СШ № 1 г. Пружаны імя ЧБВА налічвае ў сваіх радах шэсць шматдзетных сем’яў.

🎁 У панядзелак палове з іх уручылі грашовыя сертыфікаты на пакупку канцылярскіх прылад да новага навучальнага года.

❗️ Па ініцыятыве старшыні пярвічнай арганізацыі РГА «Белая Русь», дырэктара ўстановы адукацыі Святланы Станкевіч шматдзетнай сям’і Алены Азімжанавай уручылі дадатковы падарунак: у сям’і выхоўваюцца пяцёра дзяўчынак!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM