Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.6K photos
1.77K videos
3 files
8.41K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
💫 Добрай раніцы!

🌸 Мы жадаем, каб ваш чацвер быў не менш яркім за летнія кветкі. Напрыклад, за гэтую півоню!

💪 Поспехаў у справах, цудоўнага настрою і толькі выдатных навін!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 17 ЛІПЕНЯ АД БЕЛТА

📌 Лукашэнка падтрымаў прапанову аб бязвізе для грамадзян 35 еўрапейскіх дзяржаў пры ўездзе праз аўтадарожныя і чыгуначныя пункты пропуску.

📌 Лукашэнка назначыў новых намесніка міністра абароны і камандуючага на Паўночна-Заходнім напрамку.

📌 З рэзервовага фонду Прэзідэнта выдзеляць каля Br600 тыс. на падтрымку таленавітай моладзі і навучэнцаў.

📌 «Вы павінны апрануць наш народ!» Якія задачы Лукашэнка ставіў перад легпрамам і ці спраўляюцца з імі прадпрыемствы.

📌 Галоўчанка наведаў Цэнтр Фідэля Кастра Руса ў Гаване.

📌 Галоўчанка: у Беларусі і Кубы ёсць поўнае ўзаемаразуменне і ўзаемная падтрымка на палітычным узроўні.

📌 «Панікі ў рэгіёнах няма». Круты пра сітуацыю пасля ўрагану ў раёнах Гомельскай вобласці.

📌 «Усё падымем і змалоцім». У Мазырскім раёне запэўнілі Крутога, што даручэнне Прэзідэнта будзе выканана.

📌 ВУП Беларусі ў першым паўгоддзі вырас на 5%.

📌 Пяць вопытных прамысловых узораў беларускага электрамабіля з’явяцца да канца 2024 года.

📌 «Атакуючы сокал – 2024»: начное дэсантаванне зводных груп прайшло на Брэсцкім палігоне.

📌 Большасць ВНУ Беларусі завяршылі прыём дакументаў на бюджэт.

📌 Як сем’ям атрымаць дапамогу да новага навучальнага года, расказалі ў Мінпрацы.

📌 Мяч на польскім баку. Мінск паставіў Варшаву перад выбарам?

📌 «Змова краін Балтыі і Польшчы». Томаш Шміт пра сітуацыю на мяжы з Беларуссю.

📌 Няведанне не вызваляе ад адказнасці. Мінлясгас нагадаў аб правілах збору ягад і грыбоў.
👨‍👩‍👧‍👦 ЯК СЕМ’ЯМ АТРЫМАЦЬ ДАПАМОГУ ДА НОВАГА НАВУЧАЛЬНАГА ГОДА, РАСКАЗАЛІ Ў МІНПРАЦЫ

✍️ Практычна ва ўсіх рэгіёнах краіны пачалі ўжо прымаць заявы.

Звяртацца трэба ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) аднаго з бацькоў дзіцяці, у асобных раёнах – па месцы вучобы дзіцяці.

‼️ Дапамога прадастаўляецца шматдзетным сем’ям (якія выхоўваюць трое і больш дзяцей) незалежна ад даходу сям’і. Памер выплаты на кожнага школьніка складае 30% БПМ, дзеючага на 1 жніўня 2024 года.

🔷 Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прадастаўляецца малазабяспечаным сем’ям (у тым ліку шматдзетным). Памер выплат вызначаецца раённымі камісіямі ў кожным выпадку індывідуальна зыходзячы з даходу сям’і і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі. Звяртацца трэба ў службу «аднаго акна» мясцовага выканаўчага і распарадчага органа або ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва) у адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) аднаго з бацькоў.

🔷 Дапамога па месцы працы аказваецца работнікам, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў. Яе могуць аказаць па месцы працы ў адпаведнасці з калектыўнымі дагаворамі, лакальнымі актамі наймальніка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 18 ЛІПЕНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07. 00 да 19.00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу дома № 346 у Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07. 00 да 19.00 гадзін на вул. Інтэрнацыянальнай паблізу дома № 104 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07. 00 да 19.00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 12. 00 да 00.00 гадзін на вул. Дружбы паблізу дома № 24 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07. 00 да 19.00 гадзін на 502 км (+900 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07. 00 да 19.00 гадзін на 473 км (+685 м) аўтадарогі Р-43 «гр. РФ-Крычаў-Бабруйск-Івацэвічы». Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🙏 ЗАГІНУЛЫХ У ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ ЖЫХАРОЎ ВЁСАК МОКРАЎСКАГА СЕЛЬСАВЕТА ЎСПОМНЯЦЬ ПАДЧАС ПАНІХІД 17 ЛІПЕНЯ 🇧🇾🇧🇾 17 ліпеня 1942 года вашысты спалілі 7 вёсак Мокраўскага сельсавета і іх жыхароў. Ад рук акупантаў у гэты дзень пацярпелі Казлы, Сілічы,…
📸 ФОТАФАКТ. Паніхіды па загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны прайшлі ў Мокраўскім сельсавеце

🕯 У сераду, 17 ліпеня, споўнілася 82 гады з моманту гібелі мірных жыхароў Мокраўскага сельсавета і трагедыі спаленых вёсак.

🔷 Нагадаем, што 17 ліпеня 1942 года вашысты спалілі 7 вёсак Мокраўскага сельсавета. Пацярпелі вёскі Казлы, Сілічы, Пасталова, Ліхачы, Краснае, Нямковічы і Чорныя Лозы і іх жыхары.

🙏 Напярэдадні ў Сілічах, Казлах, Нямковічах і Красным адбыліся паніхіды ў памяць ахвяр ваеннага ліхалецця.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ЛІТВА ЎВЯЛА ЗАБАРОНУ НА ЎЕЗД ЛЕГКАВЫХ АЎТАМАБІЛЯЎ, ЗАРЭГІСТРАВАНЫХ У БЕЛАРУСІ

🕖 Забарона дзейнічае з 00.00 гадзін 18 ліпеня.

🚗 Абмежаванне распаўсюджваецца на легкавыя аўтамабілі незалежна ад грамадзянства ўладальніка ці вадзіцеля.

📆 Разам з гэтым да 16 жніўня 2024 года забарона на ўезд у Літву не будзе распаўсюджвацца на транспартныя сродкі, не прызначаныя для продажу, а таксама якія належаць грамадзянам Беларусі, якія маюць дзеючую візу ці часовы або пастаянны від на жыхарства для ўезду ў Еўрасаюз.

🔷 Дадзенае выключэнне не прадугледжвае ўезд аўтамабіляў, якія належаць юрыдычным асобам або выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾🇧🇾 З ПАДТРЫМКАЙ ПАРТЫЗАН І ПЕРАМОЖНЫМ МАРШАМ! ЯК ВЫЗВАЛЯЛІ ПРУЖАНЫ - АПЕРАЦЫЯ «БАГРАЦІЁН»

📍 Беларусь, горад Пружаны, Брэсцкая вобласць. 17 ліпеня ў летапісе горада асаблівая дата – у гэты дзень прыйшло доўгачаканае вызваленне ад нямецка-фашысцкага прыгнёту.

🔷 З першых гадзін Вялікай Айчыннай вайны Пружаны сталі месцам жорсткіх баёў. З 26 чэрвеня 1941-га па 17 ліпеня 1944-га гадоў горад быў акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. За гэты час у раёне спалены 134 населеныя пункты, загінула амаль 19,5 тысяч мірных жыхароў. 17 ліпеня 1942 года акупанты ўчынілі расправу ў сямі вёсках раёна.

🌟 Узяць рэванш за слёзы, болі і шрамы Пружаншчыны ўдалося ў 1944-м.

🔴 Відэа тэлеканала «СТВ» – глядзіце тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM