Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.5K photos
1.77K videos
3 files
8.4K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

18 верасня (серада)

🔺 У г.п. Ружаны, вул. Свярдлова д.1-11, вул. Піянерская д.2-14, вул. Някрасава д.1-43, вул. Кветкавая д.2-8, вул. Косаўская д.1-47 , в. Далкі вул. Цэнтральная д.7-74, вул. Маладзёжная д.1-10. в. Паўлава з 09.00 да 15.00 па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

🔺 У в. Сілічы з 9.00 да 17.00 па прычыне замены свяцільнікаў вулічнага асвятлення.

🔺 У в. Аранчыцы, вул. Пралетарская, д.1-20, вул. Свабоды д.3-18, вул. Зялёная д.3-8, вул. Някрасава д.1-16 з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
🇧🇾📌 Сёння, каля помніка «Спаленым вёскам» прайшоў мітынг, які быў прысвечаны Дню народнага адзінства.
Дэлегацыя Пружанскага раёна на святкаванні Дня народнага адзінства ў Кобрыне
🇧🇾🇧🇾🇧🇾 Святочны канцэрт #МЫРАЗАМ, які прысвечаны Дню народнага адзінства, праходзіць у гэтыя хвіліны ў гарадскім Палацы культуры.
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

18 верасня (серада)

Брэст – Баранавічы-П – змена прыб./адпраўл. з 13.30/13.31 на 13.04/13.05;

№ 27. Масква – Брэст прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.36/12.38.
Адкрыццё другой сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

🔹17 верасня член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Пішч прыняў удзел у адкрыцці другой сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.

🔹Парадак дня быў наступны:
1. Аб праекце Закона Рэспублікі «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку прызнання электроннага подпісу (электроннага лічбавага подпісу) у электронным дакуменце пры трансгранічным электронным узаемадзеянні».

2. Аб праекце Закона Рэспублікі «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб распрацоўцы і арганізацыі вытворчасці самалёта «Асвей».
🌄 Добрай раніцы!

📌 Няхай гэты дзень стане пачаткам чагосьці новага і цудоўнага...
⚡️ ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 17 ВЕРАСНЯ:

📌 Алімпійцы, дзеячы культуры і не толькі. Лукашэнка ў Дзень народнага адзінства ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды.

📌 Лукашэнка падпісаў указ аб звароце лічбавых знакаў (токенаў).

📌 Лукашэнка: Дзень народнай адзінства сімвалізуе імкненне беларусаў жыць у сваёй дзяржаве і на роднай зямлі.

📌 Прэзідэнт Беларусі аб'явіў аб старце ўсебеларускай акцыі «Марафон адзінства».

📌 ФОТАРЭПАРТАЖ: Дзень народнага адзінства адзначылі ў Беларусі. У «Мінск-Арэне» адбыўся патрыятычны форум. «Калі мы адзіныя».

📌 Качанава: законы мусяць быць справядлівымі, ісці ад жыцця і прымацца ў імя людзей.

📌 Сергяенка: бюджэтна-падатковая палітыка павінна садзейнічаць устойлівасці эканомікі.

📌 Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект па пытаннях крымінальнай адказнасці.

📌 Мінэканомікі: ВУП Беларусі расце тэмпамі вышэй за сярэднесусветныя.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 18 ВЕРАСНЯ УСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу дома №346 у Брэсце. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 36 км (+100 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 87 км (+220 м) аўтадарогі Р-85 «Слонім-Высокае». Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 502 км (+900 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 7 км (+330 м) аўтадарогі Р-4 «Баранавічы-Ляхавічы». Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
📞 ПРАМАЯ ТЭЛЕФОННАЯ ЛІНІЯ

📍 У гэтыя хвіліны «прамую тэлефонную лінію» праводзіць галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Пружанскага раёна Кацярына Анатольеўна Папко.

Прамая тэлефонная лінія будзе працягвацца да 12:00.

☎️ Тэлефануйце па нумары: 2-12-88.
Ці зменяцца цэны на «раёнку»?

⁉️ Зараз нам часта задаюць падобнае пытанне, з улікам чаго мы вырашылі звярнуцца па вашу параду, паважаныя чытачы.

📍 Магчыма, нехта ўспрыме гэты аналітычны матэрыял, як жальбу на жыццёвыя складанасці, але менавіта з тых праблемных пытанняў, якія даводзіцца зараз вырашаць рэдакцыі раённай газеты, варта пачаць.

🗞️ На пачатку другога паўгоддзя 2024 года паштовая сувязь адчувальна змяніла расцэнкі і тарыфы на свае паслугі. Без спецыяльнага пасрэдніка, які дапамагае падтрымліваць сувязь паміж газетай і чытацкай аўдыторыяй, нам не абысціся. А падпісныя індэксы з цэнамі на другое паўгоддзе ўжо загадзя былі сфарміраваны…

Падрабязней чытайце тут.
⚡️ «17 ВЕРАСНЯ: ПОГЛЯД У МІНУЛАЕ – АПОРА БУДУЧЫНІ»

🇧🇾 17 верасня на базе ўстановы адукацыі «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» член Маладзёжнага парламента Дзяніс Цямчык правёў дыялогавую пляцоўку «17 верасня: погляд у мінулае – апора будучыні», дзе пазнаёміў прысутных з гісторыяй свята Дня народнага адзінства і абмеркаваў са студэнтамі важнасць удзелу кожнага грамадзяніна ў жыцці сваёй краіны.
⚡️ НАГАДВАЕМ!

🥋 Рэспубліканскі турнір па дзюдо «Кубак Адзінства»

📍 Спаборніцтвы будуць праводзіцца ў суботу, 21.09.2024г.

⌛️ Час пачатку: 10:00.

📌 Месца: в. Клятное, Пружанскі раён.
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

19 верасня (чацвер)

🔺 У в. Навадворцы з 9.00 да 17.00 па прычыне замены свяцільнікаў вулічнага асвятлення.

🔺 У в. Аранчыцы, вул. Працоўная д.2-46 з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.