Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.5K photos
1.77K videos
3 files
8.4K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
🏀🏃 «Сяброўства і спорт: толькі наперад»

🇧🇾 У гэтыя хвіліны на скейт пляцоўцы на гарадскім стадыёне «Мухавец» праходзіць міжведамасная спартландыя « Сяброўства і спорт: толькі наперад», якая прымеркаваная да Дня народнага адзінства. 

📌 Удзел у мерапрыемстве бяруць 3 каманды: Пружанскі цэнтр карэкцыяна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, Антопальская школа-інтэрнат і аддзяленне рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Пружанскага ТЦСАН. 

Больш падрабязна чытайце ў наступных нумарах нашай газеты.
🔥 Цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод – сёння Першае мерапрыемства ў графіку Першага.

🇧🇾Асабліва ўрачыстае – у Дзень народнага адзінства.

Падрабязней тут.
🧯16 верасня на Пружаншчыне стартавала рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «З клопатам аб бяспецы малой радзімы»

📍Яе галоўная мэта – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пажылога ўзросту.

«З клопатам аб бяспецы малой радзімы» – гэта не проста слоган, а сапраўдны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на навучанне насельніцтва правілам пажарнай бяспекі. У перыяд з 16 верасня па 4 кастрычніка выратавальнікі рэгіёну наведаюць сельскія населеныя пункты, садовыя таварыствы і гарады, дзе пагутараць з людзьмі «залатога» ўзросту, нагадаюць ім, як зрабіць жыццё больш бяспечным.

📌У рамках акцыі будуць арганізаваны тэматычныя навучальныя пляцоўкі, паказ пажарнай тэхнікі і фотазоны.

Падрабязней тут.
🥋 Рэспубліканскі турнір па дзюдо «Кубак Адзінства»

📍 Спаборніцтвы будуць праводзіцца ў суботу, 21.09.2024г.

Час пачатку: 10:00.

📌 Месца: в. Клятное, Пружанскі раён.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾 АПЫТАННЕ ДА ДНЯ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

📍 Тэма: у гонар чаго ў г.п. Ружаны назвалі плошчу «17 Сентября»?

📌 Удзел у апытанні прынялі: жыхарка г.п. Ружаны Алена Палішчук і пражываючая ў горадзе Пружаны – Ганна Казмеровіч.
Меркаванні. У аб’яднанні — перамагаюць, у раз’яднанні — збягаюць

📌Менавіта так сцвярджае народная мудрасць. І зараз мы бачым на прыкладзе суседзяў, так і ў нашай Беларусі, што высновы нашых продкаў не губляюць актуальнасці. Таму Дзень народнага адзінства можна смела лічыць самай неабходнай для беларускага грамадства падзеяй. Самае прыемнае, што падобныя меркаванні падзяляюць усе грамадзяне рэспублікі. Гэта аксіёма, якая пацверджана часам. У Вялікай Айчыннай вайне дапамагла вытрымаць і перамагчы менавіта згуртаванасць. Потым разам перажывалі аднаўленне гаспадаркі, узвядзенне жылля, змагаліся за дабрабыт. Хаця былі ў нашай гісторыі і перыяды «раз’яднання», вынікі якіх памятаем і зараз. Пасля, у 1994 годзе мы зноў аб’ядналіся і пайшлі за моцным лідарам, каб займець тое, што маем зараз. Гэта мы не маем права забываць, таму што толькі той чалавек, які памятае і вучыцца на сваім мінулым, мае права на будучыню.

Далей чытайце тут.
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

18 верасня (серада)

🔺 У г.п. Ружаны, вул. Свярдлова д.1-11, вул. Піянерская д.2-14, вул. Някрасава д.1-43, вул. Кветкавая д.2-8, вул. Косаўская д.1-47 , в. Далкі вул. Цэнтральная д.7-74, вул. Маладзёжная д.1-10. в. Паўлава з 09.00 да 15.00 па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

🔺 У в. Сілічы з 9.00 да 17.00 па прычыне замены свяцільнікаў вулічнага асвятлення.

🔺 У в. Аранчыцы, вул. Пралетарская, д.1-20, вул. Свабоды д.3-18, вул. Зялёная д.3-8, вул. Някрасава д.1-16 з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
🇧🇾📌 Сёння, каля помніка «Спаленым вёскам» прайшоў мітынг, які быў прысвечаны Дню народнага адзінства.
Дэлегацыя Пружанскага раёна на святкаванні Дня народнага адзінства ў Кобрыне
🇧🇾🇧🇾🇧🇾 Святочны канцэрт #МЫРАЗАМ, які прысвечаны Дню народнага адзінства, праходзіць у гэтыя хвіліны ў гарадскім Палацы культуры.
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

18 верасня (серада)

Брэст – Баранавічы-П – змена прыб./адпраўл. з 13.30/13.31 на 13.04/13.05;

№ 27. Масква – Брэст прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.36/12.38.
Адкрыццё другой сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

🔹17 верасня член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Пішч прыняў удзел у адкрыцці другой сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.

🔹Парадак дня быў наступны:
1. Аб праекце Закона Рэспублікі «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб парадку прызнання электроннага подпісу (электроннага лічбавага подпісу) у электронным дакуменце пры трансгранічным электронным узаемадзеянні».

2. Аб праекце Закона Рэспублікі «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб распрацоўцы і арганізацыі вытворчасці самалёта «Асвей».