Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
‼️ Дарагія суайчыннікі!

📍 Сёння мы разам будуем моцную, незалежную і квітнеючую дзяржаву. Дзень народнага адзінства — гэта магчымасць успомніць сваю гісторыю, любіць і паважаць беларускі народ, які ў вырашальны момант становіцца велізарнай непераможнай сілай, адкрывае скрытыя рэзервы мужнасці і гераічнасці для сваёй волі і росквіту.

📌 Прыклад продкаў паказвае нам, што адзіны спосаб дасягнуць высокай мэты — адкінуць рознагалоссі, працаваць разам, паважаць і імкнуцца разумець адзін аднаго, абапірацца на нашу ідэнтычнасць, а не шукаць адрозненні, ствараць, а не руйнаваць.

Згода і адзінства, вернасць маральным каштоўнасцям — гэта важныя ўмовы стабільнага і дынамічнага развіцця нашай краіны, спакойнага і мірнага жыцця грамадзян.

🎉 Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, гармоніі, міру, спакою вам і вашым сем’ям!

З павагай, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па
рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Іванавіч Пішч.
‼️Дарагія жыхары Пружанскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!

Павароты гісторыі не раз выпрабоўвалі на трываласць нашу Айчыну, але заўсёды перамагала адзінства, згуртаванасць народа, якія заснаваны на любові да Радзімы. Гэты дзень вяртае нас да гістарычнай даты 17 верасня 1939 года, калі адбылася лёсавызначальная падзея ў гісторыі беларускага народа — уз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі, што стала кропкай адліку новай гісторыі адзінага беларускага народа.

📍Гэтае свята напоўнена глыбокім сэнсам, нагадвае аб традыцыях нацыянальнай згоды, падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, нязломнасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

📌Няхай Дзень народнага адзінства нагадвае нам аб тым, што толькі разам зможам дасягнуць вялікіх вышынь і стварыць лепшую будучыню для нашых дзяцей і ўнукаў. Жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту.

Юрый НАРКЕВІЧ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
❗️Важная інфармацыя для абанентаў Белтэлекама❗️

📺 Сёння, 17 верасня 2024 года, пачаў вяшчанне першы ў гісторыі айчыннага тэлебачання тэлеканал навін - «Першы інфармацыйны».

ZALA IPTV і SMART ZALA

Гледачы змогуць глядзець «Першы інфармацыйны» на 5-й кнопцы ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV і ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.

➡️➡️➡️ВАЖНА!
Для прагляду неабходна перазагрузіць канцавое абсталяванне!

Эфірнае вяшчанне абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм будзе транслявацца ў адкрытым незакадаваным выглядзе.

➡️➡️➡️ВАЖНА!
Абанентам эфірнага тэлебачання можа спатрэбіцца пераналадка прыёмнага абсталявання – лічбавага тэлевізара, лічбавай тэлевізійнай прыстаўкі і т.п. Для гэтага неабходна нанова ўключыць пошук праграм.

👉 Падрабязней чытайце тут (https://www.beltelecom.by/news/main/vstrechayte-pervyy-informacionnyy)

Дадатковая інфармацыя:
*у сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам»; (https://www.beltelecom.by/feedback/services-point)
*па кругласутачным нумары 123.
🇧🇾 Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём народнага адзінства

‼️ Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём народнага адзінства.

☝️ Гэта свята гістарычнай справядлівасці, што сімвалізуе нацыянальнае адраджэнне Беларусі.

📍 17 верасня 1939 года ажыццявілася адвечнае імкненне беларусаў жыць на сваёй тэрыторыі адзінай сям'ёй у міры і згодзе.

85 гадоў таму нашы продкі ўз'ядналіся дзеля стварэння на карысць агульнай будучыні. Крок за крокам працоўнымі і ратнымі перамогамі, талентам і энергіяй мільёны людзей умацоўвалі дзяржаўнасць, сцвярджаючы сябе сярод народаў і культур як моцная духам і прагрэсіўная нацыя.

📌 Сёння, калі краіна развіваецца і ўпэўнена ідзе наперад, асабліва важна беражліва захоўваць у сэрцах любоў і павагу да роднай зямлі. Толькі так, агульнымі намаганнямі, мы зможам перадаць нашчадкам гордае права беларусамі звацца.

🎉Шчыра жадаю ўсім здароўя і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.
🏀🏃 «Сяброўства і спорт: толькі наперад»

🇧🇾 У гэтыя хвіліны на скейт пляцоўцы на гарадскім стадыёне «Мухавец» праходзіць міжведамасная спартландыя « Сяброўства і спорт: толькі наперад», якая прымеркаваная да Дня народнага адзінства. 

📌 Удзел у мерапрыемстве бяруць 3 каманды: Пружанскі цэнтр карэкцыяна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, Антопальская школа-інтэрнат і аддзяленне рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Пружанскага ТЦСАН. 

Больш падрабязна чытайце ў наступных нумарах нашай газеты.
🔥 Цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод – сёння Першае мерапрыемства ў графіку Першага.

🇧🇾Асабліва ўрачыстае – у Дзень народнага адзінства.

Падрабязней тут.
🧯16 верасня на Пружаншчыне стартавала рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «З клопатам аб бяспецы малой радзімы»

📍Яе галоўная мэта – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пажылога ўзросту.

«З клопатам аб бяспецы малой радзімы» – гэта не проста слоган, а сапраўдны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на навучанне насельніцтва правілам пажарнай бяспекі. У перыяд з 16 верасня па 4 кастрычніка выратавальнікі рэгіёну наведаюць сельскія населеныя пункты, садовыя таварыствы і гарады, дзе пагутараць з людзьмі «залатога» ўзросту, нагадаюць ім, як зрабіць жыццё больш бяспечным.

📌У рамках акцыі будуць арганізаваны тэматычныя навучальныя пляцоўкі, паказ пажарнай тэхнікі і фотазоны.

Падрабязней тут.
🥋 Рэспубліканскі турнір па дзюдо «Кубак Адзінства»

📍 Спаборніцтвы будуць праводзіцца ў суботу, 21.09.2024г.

Час пачатку: 10:00.

📌 Месца: в. Клятное, Пружанскі раён.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾 АПЫТАННЕ ДА ДНЯ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

📍 Тэма: у гонар чаго ў г.п. Ружаны назвалі плошчу «17 Сентября»?

📌 Удзел у апытанні прынялі: жыхарка г.п. Ружаны Алена Палішчук і пражываючая ў горадзе Пружаны – Ганна Казмеровіч.
Меркаванні. У аб’яднанні — перамагаюць, у раз’яднанні — збягаюць

📌Менавіта так сцвярджае народная мудрасць. І зараз мы бачым на прыкладзе суседзяў, так і ў нашай Беларусі, што высновы нашых продкаў не губляюць актуальнасці. Таму Дзень народнага адзінства можна смела лічыць самай неабходнай для беларускага грамадства падзеяй. Самае прыемнае, што падобныя меркаванні падзяляюць усе грамадзяне рэспублікі. Гэта аксіёма, якая пацверджана часам. У Вялікай Айчыннай вайне дапамагла вытрымаць і перамагчы менавіта згуртаванасць. Потым разам перажывалі аднаўленне гаспадаркі, узвядзенне жылля, змагаліся за дабрабыт. Хаця былі ў нашай гісторыі і перыяды «раз’яднання», вынікі якіх памятаем і зараз. Пасля, у 1994 годзе мы зноў аб’ядналіся і пайшлі за моцным лідарам, каб займець тое, што маем зараз. Гэта мы не маем права забываць, таму што толькі той чалавек, які памятае і вучыцца на сваім мінулым, мае права на будучыню.

Далей чытайце тут.
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

18 верасня (серада)

🔺 У г.п. Ружаны, вул. Свярдлова д.1-11, вул. Піянерская д.2-14, вул. Някрасава д.1-43, вул. Кветкавая д.2-8, вул. Косаўская д.1-47 , в. Далкі вул. Цэнтральная д.7-74, вул. Маладзёжная д.1-10. в. Паўлава з 09.00 да 15.00 па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

🔺 У в. Сілічы з 9.00 да 17.00 па прычыне замены свяцільнікаў вулічнага асвятлення.

🔺 У в. Аранчыцы, вул. Пралетарская, д.1-20, вул. Свабоды д.3-18, вул. Зялёная д.3-8, вул. Някрасава д.1-16 з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
🇧🇾📌 Сёння, каля помніка «Спаленым вёскам» прайшоў мітынг, які быў прысвечаны Дню народнага адзінства.