Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
СЁННЯ БУДЗЕ ПЕРАКРЫТЫ АСНОЎНЫ ЎЕЗД-ВЫЕЗД КАЛЯ МАГАЗІНА ПА ВУЛ. ЦЭНТРАЛЬНАЙ У НАСЕЛЕНЫМ ПУНКЦЕ Н. ЗАСІМАВІЧЫ

🛣️ У сувязі з правядзеннем работ па кладцы асфальтабетону на аўтадарозе Н-524 Пружаны-Клепачы-Пескі (населены пункт Н. Засімавічы) 14.09.2024 года з 10.00 да 14.00 будзе перакрыты асноўны ўезд-выезд каля магазіна па вул. Цэнтральнай. Рух будзе ажыццяўляцца праз былы першы КПП і вул. Авіятараў.

📌 Просім прабачэння за часовыя нязручнасці.
СЁННЯ ДА ВЕЧАРА БУДЗЕ АДСУТНІЧАЦЬ ХАЛОДНАЯ ВАДА ПА ВУЛ. КАСТРЫЧНІЦКАЙ Д.60 Г. ПРУЖАНЫ

🚱 Пружанскае КУВП «Камунальнік» паведамляе: у сувязі з рамонтнымі работамі на водаправодзе 13.09.2024 г. з 08.00 да 17:00 будзе адсутнічаць халодная вада па вул. Кастрычніцкай д.60 г. Пружаны.

📌 Просім прабачэння за прычыненыя нязручнасці.

☎️ Адміністрацыя КУВП «Камунальнік». Тэлефон для даведак: 4-18-90.
⚡️ ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 12 ВЕРАСНЯ:

📌 Лукашэнка: падтрыманне міжнацыянальнага свету – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі.

📌 Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсій з 1 кастрычніка.

📌 Дзяржузнагарод удастоены спартсмены і трэнер нацыянальнай каманды па інваспорце – указ Прэзідэнта.

📌 Прэзідэнт падпісаў указ «Аб павышэнні надзейнасці электразабеспячэння».

📌 Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Сейшэльскімі Астравамі аб паветраных зносінах.

📌 Мультымедыйны партал VIDEOBEL.BY запусцілі ў Беларусі.

📌 Маркаў аб партале VIDEOBEL.BY: гэта інструмент, які не будзе знаходзіцца ў руках нашых апанентаў.

📌 Лукашэвіч: важна пабудаваць механізм хуткага рэагавання краін ШАС на глабальныя выклікі.

📌 Гара: СК займае годнае месца сярод органаў сістэмы забеспячэння нацбяспекі .
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 13 ВЕРАСНЯ УСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на пр-це Машэрава паблізу дома №67 у Брэсце. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 38 км (+550 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на вул. Інтэрнацыянальнай паблізу дома №104 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 332 км (+600 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Лунінецкім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на пр-це Савецкім паблізу дома №41 у Баранавічах. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
❗️ У Першага сёння запланавана сустрэча з Сакратаром Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі Ірана

Усе падрабязнасці чытайце тут.
ДЗЕНЬ ПАДПІСЧЫКА!

📌 Сёння мы адправіліся ў філіял РУП «Брэстэнерга» Пружанскія электрычныя сеткі». На сустрэчы з калектывам расказалі аб напаўняльнасці газеты, раскрылі сутнасць рубрык, падзяліліся некаторымі сакрэтамі падбору матэрыялу.

🎁 Першыя падпісчыкі атрымалі на памяць сувеніры з лагатыпам «Раённыя будні».
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

14 верасня (субота)

–№27 Масква – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.34/12.36.
📌КОНКУРС «СЯМ'Я ГОДА» – 2024

Нашу вобласць прадстаўляе сям'я Мельнік са Столінскага раёна. Падтрымайце прадстаўнікоў #1 рэгіёна.

Галасаваць тут.
☎️ «ПРАМУЮ ТЭЛЕФОННУЮ ЛІНІЮ» 14 ВЕРАСНЯ ПРАВЯДЗЕ ПЕРШЫ НАМЕСНІК СТАРШЫНІ ПРУЖАНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА – НАЧАЛЬНІК УПРАЎЛЕННЯ ПА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРЦЫ І ХАРЧАВАННІ СЯРГЕЙ ГЛУШКО

📅 У суботу, 14 верасня, адбудзецца «прамая тэлефонная лінія». Правядзе яе першы намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Сяргей Аляксандравіч Глушко, які курыруе пытанні сельскай гаспадаркі і харчавання.

📞 Тэлефануйце з 9.00 да 12.00 гадзін па нумары 4-15-04.
📰 У НУМАРЫ «РАЁННЫХ БУДНЯЎ» ЗА 14 ВЕРАСНЯ ВЫ ПРАЧЫТАЕЦЕ

📌 Мы моцныя ў адзінстве.

📌 Калі лес становіцца лёсам. 15 верасня – Дзень работнікаў лесу.

📌 «Культурны код». У кінатэатры «Спадарожнік» г. Пружаны адбыўся паказ маладзёжнай мастацка-дакументальнай кінастужкі «Культурны код».

📌 У бібліятэкараў сваё свята! Штогод 15 верасня бібліятэкары Беларусі адзначаюць прафесійнае свята.

📌 Меркаванні. У аб’яднанні — перамагаюць, у раз’яднанні — збягаюць.

📌 За такія месцы баліць душа. Калектыў філіяла РУП «Брэстэнерга» Пружанскія электрычныя сеткі з нядаўніх часоў сочыць за станам брацкага пахавання № 202 у вёсцы Заполле.

📌 17 граняў адзінства. У зале каледжа прайшоў грамадска-палітычны марафон «17 граняў адзінства».

📰 Навіны адным радком і «Інфарм-калонка». Тэлепраграма і гараскоп на новы тыдзень. Рэцэпт, віншаванні, надвор’е, рэклама і інш.

📭 Не забывайцеся падпісвацца на друкаваную версію «Раённых будняў». Усе самыя актуальныя навіны Пружаншчыны – на старонках нашай газеты!
🌄 Добрай раніцы!

📌 З пачаткам выхадных!

Няхай яны атрымаюцца запамінальнымі.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 14 ВЕРАСНЯ УСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ  

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу вул. Д. Данскога ў Брэсце. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 36 км (+100 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 99 км (+200 м) аўтадарогі Р-6 «Івацэвічы-Пінск-Столін» у Пінскім раёне. Абмежаванне скорасці руху 70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 502 км (+900 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 30 км (+450 м) аўтадарогі Р-99 «Баранавічы-Ваўкавыск-Памежны-Гродна». Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
🗑️ Куды падзець смецце?

🚮 Пытанне рытарычнае, паколькі магчымасцяў утылізаваць адходы сваёй жыцця-дзейнасці вялікае мноства. Аднак гэта тэма працягвае нерваваць насельніцтва і зноў усплывае ў лістах чытачоў. Зусім нядаўна на старонках «раёнкі» мы асвятлялі праблему кантэйнернай пляцоўкі па вул. 8 Сакавіка, якую самі людзі ператварылі ў сапраўдную звалку. Цяпер пытанне датычыцца закрыцця міні-палігонаў і графіка руху смеццявозаў у аддаленых вёсках.

📌 З 1 ліпеня 2021 года ў Беларусі, згодна з новым заканадаўствам, закрыты ўсе міні-палігоны цвёрдых бытавых адходаў (ЦБА). Яны падлягаюць рэкультывацыі, і выкід смецця ў гэтых месцах строга забаронены. Цяпер і ў нашым раёне рэкультываваны ўсе міні-палігоны, апошнія з іх — у г.п. Шарашэва і аг. Кабылаўка ў верасні мінулага года.

Падрабязней чытайце
тут.
⚡️⚡️⚡️Асцярожна, фэйк!

Зноў інфармацыйны ўкід ад ЦІПСА! На гэты раз спам-рассылку правакатары вядуць ад імя Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублікі Беларусь. Тэкст:

Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь рады аб'явіць аб запуску праекта «Шлях маладога лідара». Гэты праект накіраваны на тое, каб паказаць грамадству кар'ерныя дасягненні маладых таленавітых дзяржслужачых, такіх як вы, і натхніць новае пакаленне на выбар дзяржаўнай службы. Запрашаем вас прыняць удзел у гэтым праекце. Вам будзе прапанавана прайсці інтэрв'ю, у якім вы зможаце расказаць пра свой прафесійны шлях, поспехі і выклікі. Таксама для кожнага ўдзельніка будзе арганізавана прафесійная фотасесія, а вашыя дасягненні будуць асветлены ў вядучых дзяржаўных медыя.

Па выніках праекта вы будзеце разгледжаны для прысуджэння дзяржаўных узнагарод, павышэння на пасадзе і прэміравання.

👉Як вы ўжо здагадаліся, ніякай рассылкі Нацыянальны прэс-цэнтр не рабіў, таму адказваць на падобныя паведамленні ці перадаваць дадзеныя катэгарычна нельга!
Цукровы дыябет: выпрабаванне ці выклік?

Гэта адна з самых вострых праблем планетарнага значэння. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), ад яе пакутуюць каля 500 млн чалавек ва ўсім свеце, у 98% гэта дыябет другога тыпу. Чаму гэтае захворванне так моцна ўкаранілася ў наша жыццё, як яго папярэдзіць і як з ім змагацца? Па адказ на гэтыя і іншыя пытанні я звярнулася да ўрача-эндакрынолага Пружанскай ЦРБ Таццяны Паляшук.

Падрабязней чытайце тут.