Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.5K photos
1.77K videos
3 files
8.4K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
🇧🇾🎥🎞️ У рамках святкавання 17 верасня - Дня народнага адзінства, у кінатэатры «Спадарожнік» г. Пружаны прайшоў паказ фільма «Культурны код»

📌 Таксама ў рамках кінапрым'еры адбылася сустрэча моладзі з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Іванавічам Пішчом.
🚗 У Рэспубліцы Беларусь 22 верасня 2024 года будзе праводзіцца экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля»

📌 Мэта правядзення гэтай акцыі – папулярызацыя гарадскога пасажырскага транспарту агульнага карыстання, экалагічна чыстых відаў транспарту, пешаходных прагулак, здаровага ладу жыцця і захаванне экалогіі муніцыпальных утварэнняў, а таксама прыцягнуць увагу насельніцтва да праблемы залішняга выкарыстання асабістых аўтамабіляў і іх шкоднага ўплыву на стан навакольнага асяроддзя.

☝️ Пружанская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае ўсіх жыхароў раёна далучыцца да правядзення штогадовай экалагічнай акцыі «Дзень без аўтамабіля».

📌 Фармат мерапрыемства накіраваны на абмежаванне грамадзянамі выкарыстання асабістага аўтатранспарту 22 верасня 2024 года.
🌄 Добрай раніцы!

📌 Выдатнага Вам дня і цудоўнага настрою.
⚡️ ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 11 ВЕРАСНЯ:

📌 Навошта Лукашэнка мадэрнізаваў дрэваапрацоўку і якія перспектывы ў яе сёння.

📌 Качанава: важная не толькі якасная падрыхтоўка кадраў для вёскі, але і іх замацаванне.

📌 Сергяенка пра законапраект аб крымінальнай адказнасці: акцэнт робіцца на прафілактычнай рабоце.

📌 Кубракоў: каля паўднёвых рубяжоў у прыграніччы размешчаны спецпадраздзяленні АМАП і ўнутраных войскаў.

📌 Вальфовіч падкрэсліў гатоўнасць Беларусі паўнапраўна ўзаемадзейнічаць у фармаце БРІКС.

📌 У Беларусі за тры гады пабудавана каля 13 млн кв.м жылля.

📌 «Беларусь – нумар адзін у СНД». Італьянцы высока ацэньваюць якасць беларускіх малочных прадуктаў.

📌 «Многае зроблена, але яшчэ шмат трэба зрабіць». Мезенцаў аб роўных правах грамадзян Беларусі і РФ, пасажырскіх перавозках і роўмінгу.

📌 ІНТЭРВІЮ: Ад змены уласнікаў да аўтакрамак ад перапрацоўшчыкаў. Як у Мінскай вобласці паляпшаюць гандаль у вёсцы.

📌 А мама – кветкавая фея. Пабывалі ў гасцях у шматдзетнай сям'і года з Мінскай вобласці.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 12 ВЕРАСНЯ УСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу дома №346 у Брэсце. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 65 км (+700м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 42 км (+780 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 98 км (+500 м) аўтадарогі Р-6 «Івацэвічы-Пінск-Столін» у Пінскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 466 км (+900 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Іванаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 7 км (+330 м) аўтадарогі Р-4 «Баранавічы-Ляхавічы». Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
🕵️ З Днём супрацоўнікаў органаў папярэдняга следства віншуюць Пружанскі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў

🎉 Віншуем вас з прафесійным святам — Днём супрацоўнікаў органаў папярэдняга следства!

Нязменна галоўнымі прыярытэтамі дзейнасці Следчага камітэта застаюцца процідзеянне злачыннасці і карупцыі, раскрыццё і расследаванне злачынстваў, барацьба з праявамі экстрэмізму і тэрарызму, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы.

Аб’ектыўнасць, уменне працаваць, высокая адказнасць за даручаную справу — гэта тое, што адрознівае сучаснага следчага, здольнага паспяхова выконваць пастаўленыя задачы.

📌 Ад шчырай душы жадаем вам і вашым родным моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту і бадзёрасці духу. Будзьце апорай для блізкіх, прыкладам для падрастаючага пакалення і годнымі абаронцамі для беларускага народа!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.
☝️ Лукашэнка: час даказаў правільнасць рашэння аб стварэнні Следчага камітэта

🕵️ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў папярэдняга следства з прафесійным святам.

📣 «Упэўнены, ваша адданасць Радзіме, вернасць прысязе, прафесіяналізм і патрабавальнасць дадуць магчымасць вам і ў далейшым на належным узроўні вырашаць усе пастаўленыя задачы, у поўнай меры забяспечваючы прынцыпы немінучасці пакарання і вяршэнства права», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

📌 Прэзідэнт пажадаў супрацоўнікам і ветэранам органаў папярэдняга следства, іх сем'ям, родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць Беларусі.
🔥 ЯРКАЯ СУСТРЭЧА СЁННЯ Ў ГРАФІКУ ПЕРШАГА

📌 Прэзідэнт паразмаўляе з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія пражываюць у Беларусі.

🇧🇾 Напярэдадні Дня народнага адзінства.

☝️ Мы не сумняваемся – размова будзе цікавай.

Падрабязней чытайце тут.
На тэрыторыі Пружанскага раёна з 11.09.2024 па 18.09.2024 праходзіць комплекс дадатковых мер па папярэджанні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя

У суседзяў часта бываюць сямейныя скандалы. Здараецца, што спрэчка дасягае такога запалу, што хочацца выклікаць міліцыю. Як дзейнічаць у падобных выпадках?

📌 Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Дзмітрый Казарэнка:
— Як сведчыць статыстыка бытавых злачынстваў, пачынаюцца яны часцей за ўсё з сямейных скандалаў. Бакі спрэчак спачатку выкарыстоўваюць словы, потым кулакі і здараецца, падручныя прадметы. З мэтай прафілактыкі падобных здарэнняў праваахоўнікі рэгулярна праводзяць комплексы дадатковых мер па папярэджанні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя. Чарговае такое мерапрыемства праходзіць на тэрыторыі Пружанскага раёна па 18 верасня.

Падрабязней чытайце тут.
🎉🎉🎉 Першы мультымедыйны партал Беларусі VIDEOBEL.BY даступны для ўсіх карыстальнікаў!

Грамадска-палітычны кантэнт вядучых беларускіх СМІ зараз сабраны ў адным месцы. На партале будуць размяшчацца анлайн-вяшчанні каналаў і важных прамых трансляцый, у прыватнасці з мерапрыемстваў, у якіх прымае ўдзел кіраўнік дзяржавы.
🎥 У кінатэатры «Беларусь» прайшоў прэм'ерны паказ сумеснага расійска-беларускага фільма «Чорны замак» паводле твора Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі»
🇧🇾 Дзень супрацоўнікаў органаў папярэдняга следства Рэспублікі Беларусь

🔹Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў папярэдняга следства! Віншую Вас з прафесійным святам!

🔹У цяперашніх умовах выкананне задач, якія стаяць перад Следчым камітэтам, патрабуе ад усіх работнікаў поўнай самааддачы, дысцыплінаванасці і настойлівасці, высокай прафесійнай падрыхтоўкі.

🔹Асобныя словы прызнання і павагі ветэранам следства. Немагчыма пераацаніць багаты практычны досвед, які вы перадаеце маладым супрацоўнікам, дапамагаючы ў станаўленні. На закладзеным вамі падмурку сфарміравана і працягвае развівацца прафесійнае і мэтанакіраванае новае пакаленне следчых.

🔹У гэты святочны дзень выказваю шчырую падзяку кожнаму з вас за службу на карысць нашай Беларусі. Жадаю моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, мудрасці ў рашэнні складаных задач.

З павагай, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Іванавіч Пішч.
Марафон 17 граняў адзінства «Адзінства ў мінулым актуальна ў сучаснасці»

📌 У гэтыя хвіліны ў актавай зале Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа праходзіць мерапрыемства-марафон «Адзінства ў мінулым актуальна ў сучаснасці»

Больш падрабязна чытайце ў бліжэйшым нумары нашай газеты.
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

13 верасня (пятніца)

🔺 У аг. Лінова, на вул. Школьнай (дамы 2–30), Цэнтральнай (дамы 31–54), Маладзёжнай (дамы 1–11) з 9.00 да 15.30 па прычыне капітальнага рамонту камплектнай трансфарматарнай падстанцыі.

🔺 У в. Байкі з 9.30 да 17.00 па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У г.п. Ружаны, на вул. Калініна (дамы 1–25), Інтэрнацыянальнай (дамы 67–91), зав. Інтэрнацыянальным (дамы 2–4) з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту мачтавай трансфарматарнай падстанцыі.

🔺 У в. Галены (свідравіна) з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
Сёння ў Ружанах прайшла рабочая нарада з абмеркаваннем пытання рэстаўрацыі Ружанскага палацавага комплекса

🏫 Рэстаўрацыя ўсходняга корпуса ў Ружанскім палацавым комплексе знаходзіцца на завяршальнай стадыі.

🔹Пра гэта заявіў намеснік старшыні аблвыканкама Вадзім Краўчук падчас наведвання аб'екта палацавага комплексу ў Ружанах.

📣 «Мы актыўна працуем над задачамі, пастаўленымі Кіраўніком дзяржавы па захаванню гістарычнай памяці. Палацавы комплекс у Ружанах – адзін з сімвалаў #1рэгіёна. У 2025 годзе мы плануем здаць у эксплуатацыю ўсходні корпус. Таксама фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва падтрымана заяўка па фінансавай падтрымцы кансервацыі з элементамі рэстаўрацыі фрагментаў галоўнага корпуса з вылучэннем чэргаў», – рэзюмаваў Вадзім Краўчук.

Крыніца: Telegram-канал «1 регион».
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

13 верасня (пятніца)

–№27 Масква – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.34/12.36.


АДМЯНЯЮЦЦА:

№723 Мінск – Брэст – прыб./адпраўл. – 18.52/18.53,

–№724 Брэст – Мінск – прыб./адпраўл. – 21.37/21.39.
🌄 Добрай раніцы!

📌 Выдатнага Вам дня і цудоўнага настрою!