Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.5K photos
1.77K videos
3 files
8.4K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
📻 СЛУХАЙЦЕ СЁННЯ НАВІНЫ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА НА «РАДЫЁ БРЭСТ»

🕛 Па традыцыі, сёння, у сераду, у 12.00 гадзін на хвалі 105,6 FM слухайце праграму «Региональные новости. Пружаны».

⁉️ Сёння ў выпуску:

📍 Пружаны стануць адным з 17-ці гарадоў Беларусі, дзе пройдуць мерапрыемствы ў рамках грамадска-палітычнага марафону «17 граняў адзінства»;
📍 традыцыйны турнір па пляжным валейболе прайшоў на гарадскім возеры Пружан;
📍 Пружанскія энергетыкі завяршылі работы па абнаўленні воінскага пахавання №202 у вёсцы Заполье
і многае іншае.

🎧 Слухайце гэты выпуск таксама з дапамогай анлайн-трансляцыі на сайце radiobrestfm.by і з дапамогай Першага беларускага радыёплеера. Пасля запіс эфіру з’явіцца на галоўнай старонцы нашага сайта на старонцы «Программа на радио» і ў нашых групах «УКантакце» і на «Аднакласніках».
📄 Напамінак для перавозчыкаў і кіроўцаў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ «СТОЛІН–2024»

На Брэстчыне пад кіраўніцтвам Міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова ва ўзаемадзеянні з мясцовымі органамі ўлады праходзіць інструктарска-метадычны занятак «Столін-2024» па спыненні дзейнасці незаконных узброеных фарміраванняў.

❗️ Увазе жыхароў і гасцей Століна. У рамках мерапрыемстваў плануюцца выбухі піратэхнікі і перамяшчэння спецтэхнікі. З 7:00 да 16:00 будуць перакрывацца вуліцы:

Дзяржынскага (ад Леніна да дома 107),
Чырвонаармейскай (ад Талстога да Савецкай),
Інтэрнацыянальнай (ад Леніна да Чкалава),
Савецкай (ад Палескай да Чкалава),
Горкага (ад стаянкі райвыканкама да Чкалава),
Чкалава (ад Талстога да Савецкай),
Карла Маркса, ад д. 10 да вул. Чкалава,
Церашковай (ад Савецкай да стаянкі ТВВАД).

🤝 Просім з разуменнем паставіцца да часовых нязручнасцяў.

👀 Сачыце за навінамі
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

12 верасня (чацвер)

🔺 У в. Калядзічы, на вул. Забалотнай (дамы 7–26), зав. Першамайскім (дамы 2–8), з 9.00 да 16.00 па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

🔺 У в. Дабучын з 9.00 да 16.00 па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

🔺 На хутары в. Белавусаўшчына з 9.00 да 16.00 па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-10 кВ.

🔺 У в. Кутнявічы з 9.00 да 16.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У в. Вялікія Якавічы, на вул. Новай (дамы 1–40) і Будаўнічай (дамы 4–13), з 9.30 да 16.00 па прычыне бягучага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У в. Круглае з 9.00 да 16.30 па прычыне замены свяцільнікаў.

🔺 У в. Заполле з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту мачтавай трансфарматарнай падстанцыі.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

12 верасня (чацвер)

–№27 Масква – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.36/12.38,

–Брэст – Баранавічы-П. – змена прыб./адпраўл. з 13.30/13.31 на 13.04/13.05,

–№727 Мінск – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 13.07/13.08 на 13.13/13.14,

–Баранавічы-П. – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 15.24/15.25 на 15.58/15.59,

–№737 Мінск – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 16.18/16.19 на 16.24/16.25 (без заходу на станцыю Баранавічы-Палескія),

–Баранавічы-П. – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 17.46/17.47 на 17.51/17.52.
🇧🇾🎥🎞️ У рамках святкавання 17 верасня - Дня народнага адзінства, у кінатэатры «Спадарожнік» г. Пружаны прайшоў паказ фільма «Культурны код»

📌 Таксама ў рамках кінапрым'еры адбылася сустрэча моладзі з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Іванавічам Пішчом.
🚗 У Рэспубліцы Беларусь 22 верасня 2024 года будзе праводзіцца экалагічная акцыя «Дзень без аўтамабіля»

📌 Мэта правядзення гэтай акцыі – папулярызацыя гарадскога пасажырскага транспарту агульнага карыстання, экалагічна чыстых відаў транспарту, пешаходных прагулак, здаровага ладу жыцця і захаванне экалогіі муніцыпальных утварэнняў, а таксама прыцягнуць увагу насельніцтва да праблемы залішняга выкарыстання асабістых аўтамабіляў і іх шкоднага ўплыву на стан навакольнага асяроддзя.

☝️ Пружанская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае ўсіх жыхароў раёна далучыцца да правядзення штогадовай экалагічнай акцыі «Дзень без аўтамабіля».

📌 Фармат мерапрыемства накіраваны на абмежаванне грамадзянамі выкарыстання асабістага аўтатранспарту 22 верасня 2024 года.
🌄 Добрай раніцы!

📌 Выдатнага Вам дня і цудоўнага настрою.
⚡️ ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 11 ВЕРАСНЯ:

📌 Навошта Лукашэнка мадэрнізаваў дрэваапрацоўку і якія перспектывы ў яе сёння.

📌 Качанава: важная не толькі якасная падрыхтоўка кадраў для вёскі, але і іх замацаванне.

📌 Сергяенка пра законапраект аб крымінальнай адказнасці: акцэнт робіцца на прафілактычнай рабоце.

📌 Кубракоў: каля паўднёвых рубяжоў у прыграніччы размешчаны спецпадраздзяленні АМАП і ўнутраных войскаў.

📌 Вальфовіч падкрэсліў гатоўнасць Беларусі паўнапраўна ўзаемадзейнічаць у фармаце БРІКС.

📌 У Беларусі за тры гады пабудавана каля 13 млн кв.м жылля.

📌 «Беларусь – нумар адзін у СНД». Італьянцы высока ацэньваюць якасць беларускіх малочных прадуктаў.

📌 «Многае зроблена, але яшчэ шмат трэба зрабіць». Мезенцаў аб роўных правах грамадзян Беларусі і РФ, пасажырскіх перавозках і роўмінгу.

📌 ІНТЭРВІЮ: Ад змены уласнікаў да аўтакрамак ад перапрацоўшчыкаў. Як у Мінскай вобласці паляпшаюць гандаль у вёсцы.

📌 А мама – кветкавая фея. Пабывалі ў гасцях у шматдзетнай сям'і года з Мінскай вобласці.
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 12 ВЕРАСНЯ УСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу дома №346 у Брэсце. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 65 км (+700м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 42 км (+780 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 98 км (+500 м) аўтадарогі Р-6 «Івацэвічы-Пінск-Столін» у Пінскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 466 км (+900 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Іванаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 7 км (+330 м) аўтадарогі Р-4 «Баранавічы-Ляхавічы». Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
🕵️ З Днём супрацоўнікаў органаў папярэдняга следства віншуюць Пружанскі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў

🎉 Віншуем вас з прафесійным святам — Днём супрацоўнікаў органаў папярэдняга следства!

Нязменна галоўнымі прыярытэтамі дзейнасці Следчага камітэта застаюцца процідзеянне злачыннасці і карупцыі, раскрыццё і расследаванне злачынстваў, барацьба з праявамі экстрэмізму і тэрарызму, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы.

Аб’ектыўнасць, уменне працаваць, высокая адказнасць за даручаную справу — гэта тое, што адрознівае сучаснага следчага, здольнага паспяхова выконваць пастаўленыя задачы.

📌 Ад шчырай душы жадаем вам і вашым родным моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту і бадзёрасці духу. Будзьце апорай для блізкіх, прыкладам для падрастаючага пакалення і годнымі абаронцамі для беларускага народа!

Міхаіл Грышкевіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Мікалай Кудравец, старшыня Пружанскага раённага Савета дэпутатаў.
☝️ Лукашэнка: час даказаў правільнасць рашэння аб стварэнні Следчага камітэта

🕵️ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў папярэдняга следства з прафесійным святам.

📣 «Упэўнены, ваша адданасць Радзіме, вернасць прысязе, прафесіяналізм і патрабавальнасць дадуць магчымасць вам і ў далейшым на належным узроўні вырашаць усе пастаўленыя задачы, у поўнай меры забяспечваючы прынцыпы немінучасці пакарання і вяршэнства права», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

📌 Прэзідэнт пажадаў супрацоўнікам і ветэранам органаў папярэдняга следства, іх сем'ям, родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць Беларусі.
🔥 ЯРКАЯ СУСТРЭЧА СЁННЯ Ў ГРАФІКУ ПЕРШАГА

📌 Прэзідэнт паразмаўляе з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія пражываюць у Беларусі.

🇧🇾 Напярэдадні Дня народнага адзінства.

☝️ Мы не сумняваемся – размова будзе цікавай.

Падрабязней чытайце тут.
На тэрыторыі Пружанскага раёна з 11.09.2024 па 18.09.2024 праходзіць комплекс дадатковых мер па папярэджанні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя

У суседзяў часта бываюць сямейныя скандалы. Здараецца, што спрэчка дасягае такога запалу, што хочацца выклікаць міліцыю. Як дзейнічаць у падобных выпадках?

📌 Адказвае старшы ўчастковы інспектар міліцыі Дзмітрый Казарэнка:
— Як сведчыць статыстыка бытавых злачынстваў, пачынаюцца яны часцей за ўсё з сямейных скандалаў. Бакі спрэчак спачатку выкарыстоўваюць словы, потым кулакі і здараецца, падручныя прадметы. З мэтай прафілактыкі падобных здарэнняў праваахоўнікі рэгулярна праводзяць комплексы дадатковых мер па папярэджанні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя. Чарговае такое мерапрыемства праходзіць на тэрыторыі Пружанскага раёна па 18 верасня.

Падрабязней чытайце тут.
🎉🎉🎉 Першы мультымедыйны партал Беларусі VIDEOBEL.BY даступны для ўсіх карыстальнікаў!

Грамадска-палітычны кантэнт вядучых беларускіх СМІ зараз сабраны ў адным месцы. На партале будуць размяшчацца анлайн-вяшчанні каналаў і важных прамых трансляцый, у прыватнасці з мерапрыемстваў, у якіх прымае ўдзел кіраўнік дзяржавы.
🎥 У кінатэатры «Беларусь» прайшоў прэм'ерны паказ сумеснага расійска-беларускага фільма «Чорны замак» паводле твора Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі»
🇧🇾 Дзень супрацоўнікаў органаў папярэдняга следства Рэспублікі Беларусь

🔹Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў папярэдняга следства! Віншую Вас з прафесійным святам!

🔹У цяперашніх умовах выкананне задач, якія стаяць перад Следчым камітэтам, патрабуе ад усіх работнікаў поўнай самааддачы, дысцыплінаванасці і настойлівасці, высокай прафесійнай падрыхтоўкі.

🔹Асобныя словы прызнання і павагі ветэранам следства. Немагчыма пераацаніць багаты практычны досвед, які вы перадаеце маладым супрацоўнікам, дапамагаючы ў станаўленні. На закладзеным вамі падмурку сфарміравана і працягвае развівацца прафесійнае і мэтанакіраванае новае пакаленне следчых.

🔹У гэты святочны дзень выказваю шчырую падзяку кожнаму з вас за службу на карысць нашай Беларусі. Жадаю моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, мудрасці ў рашэнні складаных задач.

З павагай, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Іванавіч Пішч.