Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

19 жніўня (панядзелак)

🔺 У в. Круглае з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

19 жніўня (панядзелак)

–№27 Масква – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.36/12.38,

–Брэст – Баранавічы-П.
– змена прыб./адпраўл. з 13.30/13.31 на 13.04/13.05.
☀️ Добрай раніцы!

З пачаткам новага тыдня.

📌 Няхай гэты тыдзень прынясе Вам мноства шчаслівых момантаў.
⚡️ ІНТЭРВ’Ю ЛУКАШЭНКІ ТЭЛЕКАНАЛУ «РАСІЯ»

▶️ https://youtu.be/8muPfyTt700

🔷 Новыя назначэнні Прэзідэнта. Як прапануюць вялікія пасады?!

🔷 Размова пра бяспеку. Развіццё інцыдэнту са знішчанымі беспілотнікамі…

🔷 Жыццё ў фармаце «ЗА Прэзідэнтам». Рабочыя будні Пула Першага.

🔷 І хто апранае Лукашэнку?! Паглядзелі гардэроб Прэзідэнта.

💥 Усё, што застаецца за кадрам, – у рубрыцы «Час Першага»!

❗️ Глядзіце ПРАМА ЗАРАЗ!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 19 ЖНІЎНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 502 км (+900 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Драгічынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 38 км (+550 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Інтэрнацыянальнай паблізу дома № 104 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 332 км (+600 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Лунінецкім раёне. Абмежаванне скорасці руху 70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 7 км (+330 м) аўтадарогі Р-4 «Баранавічы-Ляхавічы». Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 17-18 ЖНІЎНЯ АД БЕЛТА

📌 Наступствы Курска, узмацненне граніц, пагроза трэцяй сусветнай, Зяленскі ў бункеры і ядзерная кнопка. Галоўнае з інтэрв’ю Лукашэнкі.

📌 Выступленне Лукашэнкі на саміце «Голас Глабальнага Поўдня».

📌 Гучныя назначэнні, рэзананснае інтэрв’ю, нарада Лукашэнкі з генераламі і віртуальны саміт. Вынікі тыдня Прэзідэнта.

📌 Карпенка: ЦВК гатовы да правядзення прэзідэнцкіх выбараў у любы момант.

📌 Лук’яновіч: адэкватна рэагуем на ўсе змены ў абстаноўцы ўздоўж нашых граніц.

📌 Імпартазамяшчэнне і ўкараненне новых тэхналогій. Каранкевіч расказаў пра перспектывы ў прамысловасці.

📌 Дзяржава гатова фінансава дапамагчы малому бізнесу. Што трэба зрабіць, расказалі ў Мінэканомікі.

📌 Інавацыйны праект у гарбарнай вытворчасці рэалізуюць у аграгарадку Гатава.

📌 Наступны перапіс насельніцтва Беларусі могуць правесці ў 2029 годзе.

📌 ІНТЭРВ’Ю: Подзвіг Карбышава і мара легендарнага чэмпіёна. Пра што здымаюць дакументальнае кіно ў Беларусі

📌 Што рабіць, калі ўкусіла гадзюка. Урач расказаў парадак дзеянняў.

📌 Беларускія весляры заваявалі больш за 90 медалёў Кубка Добрай волі ў Маскве.
ГАЛОЎНАЕ Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ ЗА 12–18 ЖНІЎНЯ

📌 Ружаны прарастаюць жыллём

📌 Аграрыі раёна намалацілі больш за 140 тыс. тон зерня

📌 Былы вязень з Шакуноў Алена Гарэйка прымала віншаванні з днём нараджэння

📌 Маладзёжны праваслаўны семінар-злёт «Адзінства-2024» Брэсцкай епархіі прайшоў у Вежным

📌 Рэйдавая група тэхнічнай інспекцыі працы ФПБ працавала ў Пружанскім раёне. Якія вынікі?

📌 У Пружанскім раёне 13 жніўня перавярнуўся лесавоз

📌 У аздараўленчых лагерах у Пружанскім і Пінскім раёнах выяўлены парушэнні ў арганізацыі харчавання дзяцей

📌 Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Юрый Наркевіч працаваў у Сухопальскім сельсавеце

📌 Сямейны экіпаж Палішчукоў з «Жураўлінага» прымаў віншаванні ад прафсаюза

📌 Работнікі лясгаса працягваюць працаваць на Гомельшчыне

📌 Адбылося пашыранае пасяджэнне райвыканкама

📌 Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пружанах адзначыў парафіяльнае свята

📌 На тэрыторыі МТК у Шарашэва 15 жніўня гарэў трактар

📌 Пружанскае КУВП «Камунальнік» правяло ўкладку асфальту на Батава ў Пружанах

📌 Акцыя «У школу – з «Белай Руссю» стартавала ў раёне

📌 Кабінеты КТ адкрыюць у Івацэвіцкай і Пружанскай ЦРБ

📌 Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Палацы культуры

📌 Сямейна-спартыўнае свята «Адпачываем усёй сям’ёй» правялі ў суботу ў Пружанах

📌 Яшчэ адзін паказ калекцыі школьнага адзення і школьны кірмаш адбыліся ў Пружанах
🚑 КУДЫ АДПРАВІЦЦА ПЕРАСОЎНЫ МЕДЫЦЫНСКІ КОМПЛЕКС ПРУЖАНСКАЙ ЦРБ НА ГЭТЫМ ТЫДНІ

👩‍⚕️ Перасоўны медкомплекс працягвае сваю работу ў Пружанскім раёне. З 19 па 23 жніўня ён будзе абслугоўваць:

⚫️ 19 жніўня – Старавольскі ФАП,

⚫️ 20 жніўня – аддзяленне агульнай урачэбнай практыкі (ААТ «Пружанскае»),

⚫️ 21 жніўня – Хараўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі (ААТ «Агра-Калядзічы»),

⚫️ 22 жніўня – Кляпацкая амбулаторыя ўрача агульнай практыкі (ААТ «Агра-Калядзічы»),

⚫️ 23 жніўня – паліклініка Ружанскай гарадской бальніцы (ААТ «Ружаны-Агра») .

🩺 Перасоўны медыцынскі комплекс адпраўляецца з Пружан у 8.30 гадзін. Прыём пачынаецца адразу па прыбыцці ў той ці іншы населены пункт і вядзецца да 14.30 – 14.50 гадзін (з улікам дарогі і прыбыцця ў Пружаны ў 15.30 гадзін). Перапынак на абед – з 13.00 да 13.20. У графіку магчымыя змяненні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👨‍👩‍👧‍👦 АКЦЫЯ «У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ – ДЗЕЦІ!» СТАРТАВАЛА СЁННЯ Ў ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ

🔴 Рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія МНС «У цэнтры ўвагі – дзеці!» стартуе з 19 жніўня і працягнецца да 13 верасня.

🔥 Асноўная мэта кампаніі – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы дзіцячага траўматызму і гібелі ад знешніх прычын, у тым ліку ад пажараў з-за пакідання малых без нагляду, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.

📌 Больш падрабязна тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
⚡️ ІНТЭРВ’Ю ЛУКАШЭНКІ ТЭЛЕКАНАЛУ «РАСІЯ» ▶️ https://youtu.be/8muPfyTt700 🔷 Новыя назначэнні Прэзідэнта. Як прапануюць вялікія пасады?! 🔷 Размова пра бяспеку. Развіццё інцыдэнту са знішчанымі беспілотнікамі… 🔷 Жыццё ў фармаце «ЗА Прэзідэнтам». Рабочыя будні…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 ГУЧНАЕ ІНТЭРВ’Ю ЛУКАШЭНКІ ТЭЛЕКАНАЛУ «РАСІЯ»!

🔺 Якім будзе адказ Беларусі на размяшчэнне 10 тактычных груп НАТА каля заходніх абласцей нашай краіны?
🔺 Ці гатовы Аляксандр Лукашэнка націснуць чырвоную кнопку?

І вялікая колькасць цікавага ЭКСКЛЮЗІВУ. 😉

▫️ Тэлеверсію інтэрв’ю Прэзідэнта тэлеканалу «Расія» глядзіце СЁННЯ ў 19.30 на «Беларусь 1».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🚄 ЗМЕНЫ Ў РАСКЛАДЗЕ РУХУ ЦЯГНІКОЎ ПА СТАНЦЫІ АРАНЧЫЦЫ

20 жніўня (аўторак)

–№27 Масква – Брэст – змена прыб./адпраўл. з 12.33/12.35 на 12.36/12.38,

–Брэст – Баранавічы-П.
– змена прыб./адпраўл. з 13.30/13.31 на 13.04/13.05.
📸 ФОТАФАКТ. Пяты этап адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь «Тур Беларусі» па веласіпедным спорце ў шматдзённай гонцы на шашы прайшоў сёння праз Пружанскі раён

📍 Старт чэмпіянату быў дадзены 15 жніўня ў Брэсце.

🚲 Сёння ж праходзіць яго пяты этап – групавая гонка. Сёння ўдзельнікі, а гэта 45 веласіпедыстаў з 12 каманд, пачалі гонку з нацпарку «Белавежская пушча». На шляху да Слоніма, які з’яўляецца фінішнай кропкай, праехалі і праз Ружаншчыну.

Усяго спаборніцтвы аб’ядналі 5 краін, сярод іх нават Марока.

📰 Хочаце ведаць больш? Чакайце «Раённыя будні» за бліжэйшую суботу, пра ўсё абавязкова раскажам.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🥈 ПРУЖАНЕЦ СТАНІСЛАЎ БРАДНІЦКІ ЗАВАЯВАЎ СЯРЭБРАНЫ МЕДАЛЬ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГЕАГРАФІЧНАЙ АЛІМПІЯДЫ 🌍 Дзясятая Еўрапейская геаграфічная алімпіяда (EGEO-2024) прайшла ў Сербіі. 🗺 Нашы юныя географы прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі да міжнароднага інтэлектуальнага…
🥇🥉 ПРУЖАНЕЦ СТАНІСЛАЎ БРАДНІЦКІ ЗАВАЯВАЎ ЗОЛАТА І БРОНЗУ XVII МІЖНАРОДНАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА НАВУКАХ АБ ЗЯМЛІ (IESO) У КІТАІ

🇨🇳 Алімпіяда праходзіла ў Пекіне (Кітайская Народная Рэспубліка) з 8 па 16 жніўня. Усяго ўдзельнікамі алімпіяды сёлета сталі каля 150 школьнікаў з 36-ці краін свету.

🇧🇾 Беларускія школьнікі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў БДУ заваявалі тры залатыя, адзін сярэбраны і два бронзавыя медалі. Такога выніку наша каманда дабілася ўпершыню.

👨‍💻 Асаблівасцю алімпіяды з’яўляецца правядзенне групавога тура конкурсаў навуковых праектаў. Удзельнікі размяркоўваюцца на міжнародныя каманды. Кожнай з іх прапануецца сумесна выканаць праект, які ўключае палявы збор дадзеных, іх аналіз, камп’ютарную апрацоўку і прэзентацыю вынікаў на англійскай мове перад міжнародным журы. Па выніках групавога тура выпускнік СШ № 5 Пружан Станіслаў Брадніцкі заваяваў золата ў складзе зборнай, куды ўваходзілі школьнікі з Малайзіі, Аўстрыі, Японіі, Румыніі і ЗША.

✍️ У індывідуальным туры ўдзельнікам алімпіяды былі прапанаваны заданні палявога і тэарэтычнага этапаў на англійскай мове. Бронзавым медалём тут таксама ўзнагароджаны пружанец Станіслаў Брадніцкі.

🌍 Падрыхтоўка юных алімпіяднікаў да міжнародных спаборніцтваў праводзілася на базе факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ. Дарэчы, Станіслаў Брадніцкі ўжо стаў студэнтам гэтага факультэта.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

20 жніўня (аўторак)

🔺 У в. Смаляны на вул. Цэнтральнай (дамы 25, 27, 29, 34, 36, 37, 39, 41) з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У в. Карасі з 9.00 да 17.00 па прычыне тэхнічнага абслугоўвання трансфарматарнай падстанцыі.

🔺 У в. Воля з 9.00 да 17.00 па прычыне тэхнічнага абслугоўвання трансфарматарнай падстанцыі.

🔺 У аг. Роўбіцк на вул. Барана (дамы 15, 17, 19, 19а, 20, 24) з 9.00 да 17.00 па прычыне рэканструкцыі паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
🍏 НАПЯРЭДАДНІ ЯБЛЫЧНАГА СПАСА Ў ПЛАДОВЫМ САДЗЕ ААТ «РУЖАНЫ-АГРА» ПАЧАЛІ ЗБОР ДУХМЯНЫХ ВІТАМІНАЎ

🌳 Па словах начальніка пладовага саду ААТ «Ружаны-Агра» Вольгі Гайдук, год бягучы выдаўся не зусім удалым для садаводаў. Спачатку даймалі вясеннія халады, пасля – засуха і высокая вільготнасць, якая спрыяе развіццю такой хваробы, як мучністая раса. Але ружанскія садаводы не здаліся: уносілі мінеральныя ўгнаенні ў глебу, пастаянна апрацоўвалі яблыні.

🍎 І ўдзячнасць не прымусіла сябе чакаць. Ужо сабралі добры ўраджай ранняга яблыка «каваленкаўскае», а ў мінулую пятніцу пачаўся збор беларускага вельмі смачнага і сакавітага сорту «слава пераможцам».

🛍 Яблыкі ўжо цяпер рэалізуюцца праз гандлёвыя кропкі сельгаставарыства, у тым ліку і ў Пружанах, у магазіне «Ружанскі пачастунак». Сёлета ўдасца сабраць яшчэ большы ўраджай, чым у мінулым годзе. Будзе на 100 % закладзены і стабілізацыйны фонд на 300 тон.

📌 Чытаць рэпартаж з пладовага саду ААТ «Ружаны-Агра».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️❗️❗️❗️❗️❗️ У двары дамоў па вул. Вашкевіча ў Пружанах праходзіць канцэрт пад адкрытым небам «А ў нашым двары...»

🎤 Канцэрт ладзяць народны хор ветэранаў «Чырвоны гваздзік» Пружанскага гарадскога Палаца культуры і іншыя артысты.

💃🕺 Прама на спартыўнай пляцоўцы ў гэтыя мінуты сабраліся артысты і гледачы. Тут здорава, музычна і атмасферна!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM