Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
МАЛАДЗЁЖНЫ ПРАВАСЛАЎНЫ СЕМІНАР-ЗЛЁТ «АДЗІНСТВА-2024» БРЭСЦКАЙ ЕПАРХІІ ПРАЙШОЎ У ВЕЖНЫМ

🛕 Традыцыйны злёт
праводзіўся 9-12 жніўня на тэрыторыі Мікалаеўскага скіта жаночага манастыра Нараджэння Прасвятой Багародзіцы на хутары Вежнае ў Пружанскім раёне.

🙏 У першы дзень, 9 жніўня, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў святочную службу ў Мікалаеўскім скіце, дзе захоўваецца асабліва шануемы самаадноўлены спіс цудатворнага абраза Маці Божай, названай «Адзігітрыя».

🕯 Апоўначы 10 жніўня ўсе ўдзельнікі семінара-злёту сабраліся ў Мікалаеўскім падворку жаночага манастыра для ўдзелу ў Боскай літургіі, якую ўзначаліў архіепіскап Іаан.

⁉️ 12 жніўня, у завяршальны дзень семінара-злёта «Адзінства-2024», архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан правёў гутарку з удзельнікамі мерапрыемства і адказаў на ўсе хвалюючыя і цікавыя для маладога пакалення пытанні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔹 НА ТЭРЫТОРЫІ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА СЁННЯ ПРАЦУЕ РЭЙДАВАЯ ГРУПА ТЭХНІЧНАЙ ІНСПЕКЦЫІ ПРАЦЫ ФПБ

✍️ Як расказала старшыня Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, у цэнтры ўвагі сёння 10 арганізацый.

❗️ Члены рэйдавай групы ажыццяўляюць маніторынг за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях Пружаншчыны.

🔷 Вынікі праведзенай работы падвядуць на нарадзе з удзелам спецыялістаў па ахове працы, старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

14 жніўня (серада)

🔺 У в. Хвойнік з 9.00 да 17.00 па прычыне замены свяцільнікаў вулічнага асвятлення.

🔺 У в. Паўлава з 9.00 да 17.00 па прычыне замены свяцільнікаў.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🔹 НА ТЭРЫТОРЫІ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА СЁННЯ ПРАЦУЕ РЭЙДАВАЯ ГРУПА ТЭХНІЧНАЙ ІНСПЕКЦЫІ ПРАЦЫ ФПБ ✍️ Як расказала старшыня Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, у цэнтры ўвагі сёння 10 арганізацый. ❗️ Члены рэйдавай групы ажыццяўляюць маніторынг…
❗️❗️❗️❗️❗️❗️ Нарада па выніках работы рэйдавай групы ФПБ праходзіць у Пружанскім райвыканкаме

🔹 Прама зараз у вялікай зале Пружанскага райвыканкама члены рэйдавай групы разам са старшынёй Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццянай Гаманчук падводзяць вынікі работы.

📍 Нагадаем, што рэйдавая група ФПБ сёння пабывала ў 10 арганізацыях Пружаншчыны.

📰 Якія вынікі? Усе падрабязнасці раскажам у газеце «Раённыя будні» ў бліжэйшы час.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💥 У ПРУЖАНСКІМ РАЁНЕ СЁННЯ ПЕРАВЯРНУЎСЯ ЛЕСАВОЗ

🚛 Сёння, 13 жніўня, каля 12.30 гадзін, 44-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці кіраваў грузавым аўтамабілем «MAZ» з паўпрычэпам і рухаўся па аўтадарозе Р-44 «Гродна – Ружаны – Івацэвічы».

🛣 На 112-м кіламетры аўтадарогі пры выбары хуткасці руху не ўлічыў асаблівасці і стан транспартнага сродку і грузу, які ён перавозіў, дапусціў перакульванне аўтамабіля з грузам.

📌 Усе падрабязнасці тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🐝 Добрай раніцы!

📱 Сёння – серада, і той самы дзень, калі можна законна каштаваць мёд і адначасова чытаць навіны ў нашым Telegram-канале. Віншуем усіх з Мядовым Спасам, які традыцыйна адзначаецца 14 жніўня! А яшчэ з днём нараджэння месенджара Telegram, якому сёння 11 гадоў, уяўляеце?

🍯 Таму жадаем усім прыемнага, салодкага, смачнага, цікавага і багатага толькі на добрыя навіны і такія ж паведамленні дня!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM