Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
2.99K subscribers
21.3K photos
1.66K videos
3 files
8.04K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
🏫 БОЛЬШ ЗА BR23 МЛН ВЫДЗЕЛІЛІ Ў БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ НА БУДАЎНІЦТВА І РЭКАНСТРУКЦЫЮ ЎСТАНОЎ АДУКАЦЫІ

❗️ Пра гэта расказала начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Наталля Каліноўская.

🏗️ У інвестыцыйную праграму паўднёва-заходняга рэгіёна на 2024 год уключаны 17 аб’ектаў адукацыі. Прадугледжаны іх будаўніцтва і рэканструкцыя, а таксама выкананне праектна-пошукавых работ. У прыватнасці, у Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтры маладзёжнай творчасці скончылі рэканструкцыю пешаходнага пандуса. У Драгічынскім раёне адрамантавалі і перапрафілявалі будынак былой школы пад аздараўленчы лагер «Зарніца».

👨‍👩‍👧‍👦 У Брэсце да 1 верасня завершаць будаўніцтва новага дзіцячага сада на 350 месцаў. Ён размешчаны ў мікрараёне Вулька-3. У Пінску будуюць школу з дзіцячым садам на 471 месца.

❗️ Работы выконваюцца і ў іншых раёнах вобласці.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 13 ЖНІЎНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу вул. Д. Данскога ў Брэсце. Абмежаванне хуткасці руху 60 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 38 км (+550 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на вул. Інтэрнацыянальнай паблізу дома № 104 у Кобрыне. Абмежаванне хуткасці руху 40 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзінна 523 км (+050 м) аўтадарогі М-10 «гр. РФ-Гомель-Кобрын» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07.00 да 19.00 гадзін на 7 км (+330 м) аўтадарогі Р-4 «Баранавічы-Ляхавічы». Абмежаванне хуткасці руху 70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.
💐 БЫЛОГА ВЯЗНЯ АЛЕНУ ГАРЭЙКА ВІНШАВАЛІ З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ Ў ШАНЯЎСКІМ СЕЛЬСАВЕЦЕ

🏡 Алена Лявонцьеўна Гарэйка, былы вязень, пражывае ў в. Шакуны Пружанскага раёна.

👵 Цяжкімі былі дзяцінства і юнацкасць гэтага цудоўнага чалавека, аднак Алена Лявонцьеўна вынесла ўсе нягоды.

👏 Многа цудоўных слоў падзякі і пажаданняў прагучала ў адрас імянінніцы ў панядзелак ад старшыні Шаняўскога сельвыканкама Ірыны Бяляевай, старшыні Савета ветэранаў Шаняўскога сельвыканкама Ганны Хатэнка, загадчыка Шаняўскога СКБ Таццяны Кобрынец.

🎂 Яны павіншавалі Алену Лявонцьеўну з днём нараджэння, пажадалі ёй моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, мірнага неба над галавой.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
⚕️ СУСТРЭЧУ З МАЛАДЫМІ СПЕЦЫЯЛІСТАМІ ПРАВЯЛІ Ў АБЛАСНОЙ ПСІХІЯТРЫЧНАЙ БАЛЬНІЦЫ «МАГІЛЁЎЦЫ»

👨‍⚕️ З маладымі спецыялістамі сустрэліся адміністрацыя медустановы і прадстаўнікі прафсаюзнага камітэта.

👩‍⚕️ Сёлета ў Брэсцкую абласную псіхіятрычную бальніцу «Магілёўцы» на першае працоўнае месца прыбылі дзве медыцынскія сёстры, медбрат і фельчар-лабарант.

✍️ Такія сустрэчы традыцыйна праводзяцца для таго, каб маладыя спецыялісты ведалі, што ім аказваецца ўвага і падтрымка на самым высокім узроўні, што яны ніколі не застануцца сам-насам са сваімі праблемамі.

Сустрэча прайшла ў форме дыялогу. Моладзь не толькі слухала пажаданні і парады, але і звярталася з пытаннямі, якія цікавілі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🚛 АЛЯКСАНДР КРЭЙДЗІЧ – МАЛАДЫ ВАДЗІЦЕЛЬ, ЯКІМ ГАНАРАЦЦА «ЖУРАЎЛІНАЕ» І ПРУЖАНШЧЫНА

🌾 Лепшых рэзультатаў па перавозцы зерня на жніве-2024 сярод маладых вадзіцеляў дамогся Аляксандр Крэйдзіч з ААТ «Жураўлінае» з вынікам больш чым 4000 тон.

🐄 Як вядома, усе не могуць быць дырэктарамі гаспадарак, кіраўнікамі прадпрыемстваў, начальнікамі розных аддзелаў, займацца бізнесам. А нехта ж павінен і кароў даіць, будынкі ўзводзіць, дзяцей вучыць, дарогі будаваць, баранку круціць. Шчасце, што ў Беларусі любая прафесія ў пашане, асабліва рукі, натруджаныя, мазолістыя.

🚜 Вось і Аляксандр Крэйдзіч ганарыцца сваім абраным працоўным шляхам і нават не ўяўляе сябе на іншым месцы. Ды і навошта бегаць, калі ўсё задавальняе?

📌 Чытаць далей тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
МАЛАДЗЁЖНЫ ПРАВАСЛАЎНЫ СЕМІНАР-ЗЛЁТ «АДЗІНСТВА-2024» БРЭСЦКАЙ ЕПАРХІІ ПРАЙШОЎ У ВЕЖНЫМ

🛕 Традыцыйны злёт
праводзіўся 9-12 жніўня на тэрыторыі Мікалаеўскага скіта жаночага манастыра Нараджэння Прасвятой Багародзіцы на хутары Вежнае ў Пружанскім раёне.

🙏 У першы дзень, 9 жніўня, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў святочную службу ў Мікалаеўскім скіце, дзе захоўваецца асабліва шануемы самаадноўлены спіс цудатворнага абраза Маці Божай, названай «Адзігітрыя».

🕯 Апоўначы 10 жніўня ўсе ўдзельнікі семінара-злёту сабраліся ў Мікалаеўскім падворку жаночага манастыра для ўдзелу ў Боскай літургіі, якую ўзначаліў архіепіскап Іаан.

⁉️ 12 жніўня, у завяршальны дзень семінара-злёта «Адзінства-2024», архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан правёў гутарку з удзельнікамі мерапрыемства і адказаў на ўсе хвалюючыя і цікавыя для маладога пакалення пытанні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM