Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
3.03K subscribers
22.6K photos
1.77K videos
3 files
8.42K links
Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.

Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.
Download Telegram
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🇧🇾🇧🇾 МІТЫНГ-РЭКВІЕМ, ПРЫСВЕЧАНЫ 80-ГОДДЗЮ ВЫЗВАЛЕННЯ ПРУЖАН І РАЁНА, ПРОЙДЗЕ Ў РУДНІКАХ 17 ЛІПЕНЯ 🕯️🕯️ Мітынг адбудзецца каля брацкай магілы ў аг. Руднікі Пружанскага раёна. 📍 Ён будзе прысвечаны 80-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горада…
🇧🇾 МІТЫНГ-РЭКВІЕМ, ПРЫСВЕЧАНЫ 80-ГОДДЗЮ ВЫЗВАЛЕННЯ ПРУЖАНСКАГА І КАМЯНЕЦКАГА РАЁНАЎ, АДБЫЎСЯ Ў РУДНІКАХ

📍📍 Удзел у мітынгу прынялі кіраўніцтва Пружанскага раёна, нераўнадушныя жыхары Пружаншчыны.

🇧🇾 Падчас мітынгу ўзгадалі падзеі вызвалення Пружанскага і суседняга Камянецкага раёна. Таксама падчас мерапрыемства каля брацкай магілы ў Рудніках працягнулі міжнародны праект «Марафон Перамогі»: на копіі Сцяга Перамогі замацавалі геральдычныя сімвалы Пружан і Камянца.

🌟 Яшчэ адной важнай падзеяй стала ўсталяванне ў рамках праекта «Лічбавая зорка» каля брацкай магілы ў Рудніках таблічкі з QR-кодам, перайшоўшы па якім можна прачытаць інфармацыю пра памятнае месца.

‼️ Прысутнічалі на мітынгу ўнукі мясцовага жыхара Макара Пятровіча Дзенісевіча, які быў расстраляны фашыстамі ў 1944 годзе за сувязь з партызанамі.

🕯️🕯️ Памяць загінулых ушанавалі мінутай маўчання, адбылося ўскладанне вянкоў і кветак да брацкай магілы. Настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Рудніках айцец Анатоль адслужыў ліцію па загінулых.

📰 Падрабязна раскажам у бліжэйшым выпуску раённай газеты.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Budni.by | Раённыя будні | Пружаны
🌟 ВЫСТАВА САВЕЦКАГА ПЛАКАТА «ШЛЯХ ДА ПЕРАМОГІ» АДКРЫЕЦЦА Ў ПРУЖАНСКАЙ ЦЭНТРАЛЬНАЙ РАЁННАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ імя М. ЗАСІМА 17 ЛІПЕНЯ ‼️ Падрыхтавана выстава пры падтрымцы Рускага Дома ў Брэсце. 🕖 Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца заўтра, 17 ліпеня, у 11.00 гадзін,…
📸 ФОТАФАКТ. Выставы, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Пружанскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адкрылі ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма

🌟 Сёння тут прэзентавалі выставу дакументаў «Гарачы ліпень 1944. Вызваленне Пружан» і адкрылі выставу савецкага плаката «Шлях да Перамогі».

❗️ Удзел у адкрыцці выстаў прынялі намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Руслан Супрыновіч і выконваючы абавязкі кіраўніка Рускага Дому ў Брэсце Сафія Пякшава. Менавіта пры падтрымцы Рускага Дому ў Брэсце і была арганізавана выстава агітплакатаў.

📆 Па 7 жніўня ўключна пазнаёміцца з выставай «Шлях да Перамогі» і ўбачыць 17 агітпалакатаў можна на другім паверсе, у фае цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма.

📰 Усе падрабязнасці чытайце ў бліжэйшых выпусках «Раённых будняў».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
‼️ Прадстаўнікі Пружаншчыны прымаюць удзел у экспертным семінары «Нацыянальная медыяпрастора: асаблівасці станаўлення і тэндэнцыі развіцця» ў Брэсце

🔷 Семінар праходзіць на базе тэлерадыёкампаніі «Брэст».

📍 Удзел у ім прымаюць галоўны рэдактар Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні» Віктар Ільюшчанка і старшы інспектар аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Зубко.

🔷 У якасці спікераў выступілі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Дзяніс Сілівонік, начальнік Аддзялення па Брэсцкай вобласці Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Ігар Кароль, аналітык Аддзялення па Брэсцкай вобласці Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Сяргей Жук, паведамляе #1рэгіён.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM