Книжные сезоны | Мир | Беларусь | Новогрудок
72 subscribers
6.29K photos
99 videos
3 files
479 links
Книжные сезоны - это уютный канал, где каждый сможет найти для себя интересные литературные подборки и новости.
Download Telegram
22 студзеня бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі сумесна з загадчыкам Харосіцкага СДК правялі гутарку-дыялог з падлеткамі пад назвай “Канстытуцыя нашай будучыні”. У нашай краіне 27 лютага адбудзецца рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспубліку Беларусь. Бібліятэкар расказала што такое рэферэндум, калі ён праводзіўся ў нашай краіне, якія пытанні выносілісь на грамадзянскае абмеркаванне.

Падлеткі сведкі таго, што сёння вырашаецца будучае нашай краіны. І хоць пакуль яны не маюць права голасу, але маюць права выказаць сваё меркаванне з нагоды змен і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Да мерапрыемства ў бібліятэцы была падрыхтавана выстава літаратуры з публічнага цэнтра прававой інфармацыі “Сам сабе адвакат”. Не заўсёды чалавек можа скарыстацца паслугамі адваката, але ён можа прыйсці ў бібліятэку і бясплатна карыстацца юрыдычнымі кнігамі і базай дадзеных “Эталон”.
25 студзеня ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла дыялогавая пляцоўка “Конституция Республики Беларусь. К реформам – через обсуждение”. У канферэнц-зале бібліятэкі сабраліся для абмеркавання праекта дапаўненняў і змяненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прадстаўніцы раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын». Перад аўдыторыяй выступіла старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Каралько. Яна спынілася на асобных пунктах праекта, звярнула ўвагу на ролю жанчыны і прыярыт сям’і ў новым праекце Канстытуцыі. #Канстытуцыя #Беларускісаюзжанчын
У Навагрудскай раённай бібліятэцы стартаваў кніжны марафон памяці "Халакост: старонкі памяці". Сёння да яго далучыліся навучэнцы аграрнага каледжа
#Годгістарычнайпамяці
#Халакост
27 студзеня з нагоды Года гістарычнай памяці бібліятэкары бібліобуса Навагрудскай раённай бібліятэкі прапанавалі чытачам вёсак Кміцянка, Гагарына, Мукінічы і Нягрымава аднайменны літаратурна-патрыятычны інфа-кур’ер. Бібліятэкары расказвалі пра галоўныя мерапрыемствы ў межах аб’яўленага года, а таксама ўручалі кніжныя закладкі з творама беларускай літаратуры на гістарычную тэматыку. Папулярнасцю карысталіся закладкі з “Новай зямлёй” Якуба Коласа.
#Годгістарычнайпамяці
#Бібліобусчытачам
29 января команда отдела культуры Новогрудского райисполкома приняла участие в Новогрудской лыжне 2022.⬇️⬇️⬇️