Большой театр Беларуси/Bolshoi Theatre of Belarus
1.39K subscribers
22.3K photos
1.37K videos
1 file
4.32K links
Официальный канал Большого театра Беларуси. Информация. Анонсы. Фото- и видеохроника жизни главного музыкального театра страны. Тел. кассы: (017) 243-10-41. Официальный сайт: https://bolshoibelarus.by/rus/
Download Telegram
Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы,
Болей не мерзне душа ні адна,
Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю
Абдаравала зямельку вясна...
Янка Купала. "Вясна". 1922г.
#вясна #сёння #сакавік #тэатр #настрой #фота #верш Фота: Таццяна Бервіна
Дарагія сябры, калегі і партнёры! Віншуем з прафесійным святам! З Днём друку! Хай вам заўсёды шчасціць - на цудоўных калег, на цікавыя тэмы, на яркія сюжэты! Натхнення для ўвасаблення вашых таленавітых задумак! А мы заўсёды чакаем вас у Вялікім тэатры Беларусі! #сёння
#Сёння, у Міжнародны дзень музеяў, Вялікі тэатр Беларусі віншуе ўсіх калег! #Дзякуй вам вялікі за веды, якімі з задавальненнем дзеляціся з гледачамі; #дзякуй за тое, што захоўваеце нашу спадчыну; дзякуй за прыгажосць, якая заўсёды выклікае захапленне. #Дзякуй сябрам тэатра за падтрымку, за тое, што застаецеся #разам. Са святам!
#дзеньмузеяў

Опера і балет, безумоўна, гэта не музей, гэта жывое мастацтва. Але Вялікі тэатр сам не аднойчы ператворываўся ў музейную пляцоўку, а таксама з задавальненнем прымаў удзел у самых разнастайных музейных акцыях. Упэўнены, гэта былі цікавыя праекты для гледачоў, для якіх мы ўсе й працуем.

Зараз, у перад'юбілейныя для тэатра дні, у фае Вялікага развернецца ўнікальная выстава – дзякуючы даўняму сяброўству з Нацыянальным мастацкім музеем і яго генеральным дырэктарам Уладзімірам Пракапцовым з музейных фондаў у тэатр на пэўны час прыехалі карціны – партрэты нашых легендарных артыстаў – Зінаіды Васільевай, Ларысы Александроўскай, Віктара Чарнабаева, Людмілы Бржазоўскай, Нагімы Галеевай, Міхаіла Дзянісава, Мікалая Ворвулева. Гэта сапраўды дзіўны збег абставін: сёння, у Міжнародны дзень музеяў, 18 мая, Вялікі тэатр Беларусі і сам ператварыўся ў музейную прастору.

Калі прыйдзеце ў Вялікі, абавязкова зазірніце і на экспазіцыю арыгінальных гістарычных афіш (з 1933 года!), якая працуе каля Камернай залы тэатра.

Таксама заўтра ў тэатры адкрыецца выстава старых фатаграфій і паштовак з выявай Вялікага тэатра з калекцыі знакамітага гісторыка, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава.

Фота: Таццяна Бервіна
#bolshoibelarus90
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Алена Золава, Сяргей Франкоўскі, Дзяніс Янцэвіч, Аляксандр Міхнюк, Станіслаў Трыфанаў, Юрый Балацько, Андрэй Валенцій, Андрэй Мацюшонак, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Юрый Караваеў.#опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #театр #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск
#bolshoibelarus90
#Сёння ў Вялікім тэатры Беларусі гучыць неверагодная па сваёй прыгажосці музыка Уладзіміра Солтана. На нашай сцэне - містычная драма паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

Увечары галоўныя партыі ў оперы (пастаноўка Ганны Маторнай) выканаюць: Таццяна Гаўрылава, Дзмітрый Шабеця, Уладзімір Громаў, Юрый Гарадзецкі, Андрэй Селюцін, Юрый Балацько, Андрэй Валенцій, Аляксандр Гелах, Уладзіслаў Зазулька. Дырыжор Уладзімір Авадок. #опера #музыка #паляванне #Караткевіч #Стах #тэатр #театр #Вялікітэатр #большойтеатр #Мінск
Горад. дзе быў адкрыты першы на тэрыторыі Беларусі тэатр. Спачатку - аматарскі.
Горад, дзе зараджалася беларуская оперная культура.
Горад, дзе ў XVI стагоддзі з'явілася друкарня і дзе выдаваліся кнігі на беларускай мове.
Горад, дзе знаходзіцца адзін з найпрыгажэйшых касцёлаў Еўропы, захаваны з XVI стагоддзя.
Горад, дзе й дагэтуль жывуць прыгожыя легенды, якім хочацца верыць.
#юбілей

#Сёння Нясвіжу - 8️⃣0️⃣0️⃣ гадоў ‼️Мы віншуем гэты дзіўна светлы горад з такой багатай гісторыяй! На працягу апошніх 13-ці гадоў менавіта Нясвіж робіцца месцам летніх вакацый для Вялікага тэатра Беларусі - тут праходзіць наш фэст, які прыцягвае тысячы турыстаў, у тым ліку - прыхільнікаў опернага і балетнага мастацтва. Дзякуй, дарагія калегі, за дапамогу і падтрымку, за тое, што ўсе гэтыя гады мы разам.
З днём народзінаў, Нясвіж!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Карэспандэнт "Беларусь 1" Дар'я Тарасава запрашае гледачоў на "Праменад" у Вялікі тэатр Беларусі, дзе праходзяць гастролі Чалябінскага тэатра. #Сёння - опера Дж.Вердзі "Баль-маскарад". #гастроли #тэатр #опера